Агурджалы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 33: Радок 33:
== Прырода ==
== Прырода ==
Востраў Агурджалы знакаміты сваёй [[фаўна]]й. Тут зімуюць каспійскія [[Сапраўдныя цюлені|цюлені]]. Шмат [[птушкі|птушак]], у тым ліку [[Фламінга звычайны|фламінга]], [[Шэрая гусь|гусі]], [[лебедзі]], [[пеліканы]], [[бакланы]] і інш. З [[1982]] г. востраў насяляюць [[джэйран]]ы. Добрыя кармавыя запасы і адсутнасць драпежнікаў садзейнічаюць хуткаму размнажэнню, таму лішкі джэйранаў перыядычна адлоўліваюць і перавозяць на [[кантынент]].
Востраў Агурджалы знакаміты сваёй [[фаўна]]й. Тут зімуюць каспійскія [[Сапраўдныя цюлені|цюлені]]. Шмат [[птушкі|птушак]], у тым ліку [[Фламінга звычайны|фламінга]], [[Шэрая гусь|гусі]], [[лебедзі]], [[пеліканы]], [[бакланы]] і інш. З [[1982]] г. востраў насяляюць [[джэйран]]ы. Добрыя кармавыя запасы і адсутнасць драпежнікаў садзейнічаюць хуткаму размнажэнню, таму лішкі джэйранаў перыядычна адлоўліваюць і перавозяць на [[кантынент]].

Востраў Агурджалы з'яўляецца часткай туркменскага запаведніка Хазар.

== Гісторыя ==
Назва вострава паходзіць ад туркменскага племені ''агурджале'', якое насяляла [[Паўвостраў Чэлекен|Чэлекен]] з [[14 стагоддзе|XIV]] ст. З-за адсутнасці пітной [[вады|вады]] сталыя паселішчы не арганізоўваліся, аднак на востраве спыняліся [[рыбалоўства|рыбакі]], [[пірацтва|піраты]], [[гандаль|гандляры]]. У [[1921]] г. увайшоў у склад [[Туркменістан]]а. У [[СССР|савецкі]] час на поўначы вострава было створана паселішча Агурчынскі, у якім сезонна сяліліся рыбакі, дзейнічала памежная застава. У нашы дні паселішча пакінута і часткова разбурана [[Каспійскае мора|Каспійскім морам]].


== Спасылкі ==
== Спасылкі ==

Версія ад 03:08, 30 лістапада 2014

Агурджалы
У параметры «Нацыянальная назва» парушаны сінтаксіс: яго дакладнае запаўненне: «код мовы/назва/код другой мовы/назва». Калі ласка, выпраўце гэтую памылку!
Характарыстыкі
Плошча49,313 км²
Насельніцтва
  • 0 чал.
Размяшчэнне
38°58′10″ пн. ш. 53°02′53″ у. д.HGЯO
АкваторыяКаспійскае мора
Краіна
Агурджалы (Туркменістан)
Агурджалы
Агурджалы
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Агурджалы (туркм.: Ogurjaly), вядомы таксама як Агурчынскі (руск.: Огурчинский) — востраў у паўднёва-ўсходняй частцы Каспійскага мора. Уваходзіць у склад Туркменістана. Плошча - 49,313 км². Сталага насельніцтва няма.

Геаграфія

Карта 1890 г.

Агурджалы знаходзіцца за 475 км на паўночны захад ад Ашхабада. Аддзелены нешырокім пралівам (3,34 км) ад паўвострава Чэлекен. З'яўляецца найбольшым па плошчы (49,313 км²) вострам Туркменістана і самым доўгім ў Каспійскім моры (каля 140 км). Найбольшая шырыня - 4,66 км. У некаторых месцах шырыня толькі крыху перавышае 1 км. Падчас зімовых штармоў марскія хвалі захопліваюць большую тэрыторыю сушы.

Востраў узнік у выніку складаных тэктанічных працэсаў, якія ўзнялі частку марскога дна і стварылі водмель, на якую хвалі намывалі пясок і арганічныя асадкі. З-за сталых змен узроўню Каспійскага мора абрысы вострава і яго плошча таксама змяняюцца. Для сушы характэрны плоскія нізіны і пясчаныя выдмы. Крыніц пітной вады няма.

Клімат Агурджалы нашмат мякчэйшы, чым у суседніх кантынентальных раёнах Туркменістана. Улетку дзённая тэмпература трымаецца каля +28°C — +33°C. Зіма адносна цёплая, без снега. Мінімальная тэмпература, зарэгістраваная за ўсю гісторыю назіранняў — -15°C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 120 - 130 мм. Частыя туманы.

Прырода

Востраў Агурджалы знакаміты сваёй фаўнай. Тут зімуюць каспійскія цюлені. Шмат птушак, у тым ліку фламінга, гусі, лебедзі, пеліканы, бакланы і інш. З 1982 г. востраў насяляюць джэйраны. Добрыя кармавыя запасы і адсутнасць драпежнікаў садзейнічаюць хуткаму размнажэнню, таму лішкі джэйранаў перыядычна адлоўліваюць і перавозяць на кантынент.

Востраў Агурджалы з'яўляецца часткай туркменскага запаведніка Хазар.

Гісторыя

Назва вострава паходзіць ад туркменскага племені агурджале, якое насяляла Чэлекен з XIV ст. З-за адсутнасці пітной вады сталыя паселішчы не арганізоўваліся, аднак на востраве спыняліся рыбакі, піраты, гандляры. У 1921 г. увайшоў у склад Туркменістана. У савецкі час на поўначы вострава было створана паселішча Агурчынскі, у якім сезонна сяліліся рыбакі, дзейнічала памежная застава. У нашы дні паселішча пакінута і часткова разбурана Каспійскім морам.

Спасылкі