Дамінік Ходзька: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др Робат перанёс 1 міжмоўных спасылак да аб'екта d:Q11694774 на Wikidata |
др removed Category:Нарадзіліся ў Віленскім павеце; added Category:Нарадзіліся ў Віленскім павеце, Расійская імперыя using HotCat |
||
Радок 12: | Радок 12: | ||
[[Катэгорыя:Постаці беларускай фалькларыстыкі]] |
[[Катэгорыя:Постаці беларускай фалькларыстыкі]] |
||
[[Катэгорыя:Постаці беларускай этнаграфіі]] |
[[Катэгорыя:Постаці беларускай этнаграфіі]] |
||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Віленскім павеце]] |
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Віленскім павеце, Расійская імперыя]] |
||
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1863 годзе]] |
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1863 годзе]] |
Версія ад 00:48, 5 снежня 2014
Дамінік Цэзары ХОДЗЬКА (каля 1800, б. маёнтак Яварова Віленскага пав. — 1863) — беларускі фалькларыст, этнограф, літаратар.
Вучыўся ў Віленскім універсітэце. Член таварыства філарэтаў. Зблізіўся з Я. Чачотам, Т. Занам. Член Віленскай археалагічнай камісіі. Настаўнічаў у Вільні, на Случчыне. Апублікаваў успаміны і нататкі пра жыццё і дзейнасць К. Брадзінскага (1845), Я. Ходзьку (1858), Л. Бароўскага, Ю. Крашэўскага і інш., урывак са «Збору некаторых успамінаў... да гісторыі Віленскага ўніверсітэта. I. Віленская акадэмія ў часы езуітаў» (1862). Збіраў і апрацоўваў беларускую вусную народную творчасць. Аўтар працы пра рэкі Беларусі і Літвы (рукапіс перадаў Віленскай археалагічнай камісіі). Супрацоўнічаў з А. Кіркорам, Я. Тышкевічам, К. Тышкевічам. Распрацаваў біяграфію З. Даленгі-Хадакоўскага і надрукаваў яе ў польскай энцыклапедыі Я. Глюксберга, потым у часопісе «Athenaeum» («Атэнэум», 1842, т. 1, 4) і «Тека Wilenska» («Віленскі зборнік», 1857, № 2).
Літаратура
- Каханоўскі Г. Ходзька // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.