Дварэц (Дзятлаўскі раён): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, афармленне
вікіфікацыя
Радок 21: Радок 21:
|вобласць =
|вобласць =
|раён =
|раён =
|сельсавет =Дварэцкі сельсавет, Дзятлаўскі раён{{!}}Дварэцкі
|сельсавет2 =Дварэцкі сельсавет, Дзятлаўскі раён{{!}}Дварэцкі
|пасялковы савет =
|пасялковы савет =
|карта краіны =
|карта краіны =

Версія ад 11:31, 18 снежня 2014

Населены пункт
Дварэц
Краіна
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
302
Насельніцтва
810 чалавек (1997)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1563
Паштовы індэкс
231474
СААТА
4223817031
Дварэц на карце Беларусі
Дварэц (Дзятлаўскі раён) (Беларусь)
Дварэц (Дзятлаўскі раён)
Дварэц (Дзятлаўскі раён) (Беларусь)
Дварэц (Дзятлаўскі раён)

Дварэ́ц — вёска ў Беларусі, на рацэ Моўчадзь. Цэнтр сельсавета Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Насельніцтва 810 чал. (1997). Знаходзіцца за 13 км на паўднёвы ўсход ад Дзятлава, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня.

Дварэц — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны.

Гісторыя

Упершыню Дварэч згадваецца ў XV стагоддзі як уладанне князя Фёдара Даўголдавіча, пазней Свідрыгайлы, з 1451 — канцлера літоўскага Міхала Кезгайлы. У 1516 Мікалай Кезгайла?! збудаваў тут касцёл, паселішча атрымала статус мястэчка. Мясцовасць уваходзіла ў склад Наваградскага павета Навагрудскага ваяводства.

Стары касцёл, фота пач. XX ст.

У 15541555 Дварэц знаходзіўся ва ўладанні Івана Гарнастая, з 1555 да канца XVI стагоддзя — Соф'і Кезгайлаўны. У канцы XVI ст. маёнтак перайшоў да Завішаў. У XVII стагоддзі ў тутэйшым касцёле знаходзіўся цудоўны абраз Маці Боскай.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Дварэц апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Слонімскага павета. Станам на 1804 у мястэчку было 59 двароў, у 1870-я — 77 двароў, 2 царквы, касцёл, капліца, 2 малітоўныя дамы, школа, багадзельня, 9 крамаў, 3 шынкі, рэгулярна праводзіліся 2 кірмашы.

У Першую сусветную вайну Дварэц занялі нямецкія войскі, пазней бальшавікі. 15 красавіка 1919 згуртаванне польскага войска пад камандаю маёра Лявона Завістоўскага  (польск.) адбіла мястэчка з рук бальшавікоў[1]. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Дварэц апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Слонімскім павеце.

У 1939 Дварэц увайшоў у склад БССР, дзе стаў цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. 3 25 снежня 1962 да 6 студзеня 1965 Дварэц уваходзіў у склад Навагрудскага раёна. Станам на 1971 у вёсцы было 222 двары, на 1993 — 311 двароў, на 1997 — 302 двары.

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1830 — 296 муж., з іх шляхты 4, духоўнага саслоўя 2, мяшчан-іўдзеяў 143, мяшчан-хрысціян і сялян 145, жабракоў 2[2]; 1878 — 625 чал, з іх 170 іўдзеяў[3]
  • XX стагоддзе: 1901 — 1373 чал.; 1971 — 609 чал.; 1993 — 850 чал.[4]; 1997 — 810 чал.

Інфраструктура

У Дварцы працуюць сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, пошта.

Эканоміка

Ільнозавод, дрэваапрацоўчае прадпрыемства «Палац», сельская гаспадарка.

Турыстычная інфармацыя

Новы касцёл, фота 1918

Славутасці

  • Вадзяны млын (канец 19 — пачатак 20 стст.)
  • Касцёл Святога Антонія Падуанскага (1904)
  • Магіла ахвяр фашызму
  • Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы (пачатак 20 ст.)

Страчаная спадчына

  • Касцёл

Галерэя

Зноскі

  1. Lech Wyszczelski  (польск.). Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. T. 1. — Warszawa: Bellona, 2010. S. 52—53.
  2. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 414.
  3. Dworzec // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. S. 236.
  4. Валерый Шаблюк. Дварэц // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 218.

Літаратура

Спасылкі