Мадэйра: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Абнаўленне інфармацыі
Радок 75: Радок 75:
Паверхня астравоў [[гара|гарыстая]]. Самая высокі пункт — гэта [[Піку Руйву]] на востраве Мадэйра (1861 м).
Паверхня астравоў [[гара|гарыстая]]. Самая высокі пункт — гэта [[Піку Руйву]] на востраве Мадэйра (1861 м).


На астравах вырошчваюцца [[вінаград]], цукровы трыснёг, [[садавіна]] і [[гародніна]]. Развіццё атрымала і [[рыбная лоўля]]. Сусветную вядомасць атрымалі віны Мадэйры. Астравы з'яўляюцца вельмі прыцягальнымі для [[Турызм|турыстаў]].
На астравах вырошчваюцца [[вінаград]], цукровы трыснёг, [[садавіна]] і [[гародніна]]. Развіццё атрымала і [[рыбалоўства]]. Сусветную вядомасць атрымалі віны Мадэйры. Астравы з'яўляюцца вельмі прыцягальнымі для [[Турызм|турыстаў]].


Клімат [[Трапічны клімат|трапічны]], мяккі. Сярэдняя тэмпература вагаецца ад 16 °C да 22 °C. Паверхня астравоў пакрытая трапічнымі [[Лес|лясамі]] (трапічныя лясы Мадэйры ўнесеныя ў Спіс Сусветнай Спадчыны [[ЮНЕСКА]]).
Клімат [[Трапічны клімат|трапічны]], мяккі. Сярэдняя тэмпература вагаецца ад 16 °C да 22 °C. Паверхня астравоў пакрытая трапічнымі [[Лес|лясамі]] (трапічныя лясы Мадэйры ўнесеныя ў Спіс Сусветнай Спадчыны [[ЮНЕСКА]]).

Версія ад 11:59, 19 снежня 2014

Мадэйра
Região Autónoma da Madeira
Герб Мадэйры
Сцяг Мадэйры Герб Мадэйры
Дэвіз: «Das ilhas, as mais belas e livres»   (Партугальская)
«З усіх астравоў, самыя прыгожыя і свабодныя»»
Дзяржаўны гімн Мадэйры
Заснавана 1420
Афіцыйная мова партугальская
Сталіца Фуншал
Форма кіравання Аўтаномная правінцыя
Прэзідэнт Альберта Жуаа Жардзінь, СДП
Плошча
• Усяго

801 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2011)
Шчыльнасць

267938[1] чал.
334,5 чал./км²
Валюта Еўра (€)1
Тэлефонны код +351 291
Часавыя паясы +0
Да 2002: Партугальскі эскуда

Мадэ́йра (парт.: Madeira) — архіпелаг, размешчаны ў паўночнай частцы Атлантычнага акіяна. З'яўляецца аўтаномным рэгіёнам Партугаліі. Адміністрацыйны цэнтр - Фуншал. Плошча - 801 км². Насельніцтва (2011 г.) - 267 938 чал.

Гісторыя

Востраў быў адкрыты яшчэ фінікійцамі, але не быў заселены. Засяленне пачалося пасля партугальскіх экспедыцый у 1418 і 1420 гг. У гэтыя гады тут з'явіліся плантацыі цукровага трыснёгу.

З 1580 да 1640 гг. Мадэйра, разам з усёй Партугаліяй уваходзіла ў склад Іспаніі. У 1801 і з 1807 да 1814 гг. знаходзілася пад брытанскай уладай.

У 1922 годзе на Мадэйры правёў апошнія месяцы свайго жыцця Карл I Габсбург апошні кароль Аўстра-Венгрыі.

У 1976 годзе Мадэйра атрымала статус аўтаномнага рэгіёна.

Геаграфія

Архіпелаг мае вулканічнае паходжанне, знаходзіцца недалёка ад паўночнага ўзбярэжжа Афрыкі, на поўнач ад Канарскіх астравоў. Архіпелаг утрымлівае астравы Мадэйра (741 км²), Порта-Санта (42,5 км²) і некалькі меншых астравоў. Агульная плошча складае 801 км².

Паверхня астравоў гарыстая. Самая высокі пункт — гэта Піку Руйву на востраве Мадэйра (1861 м).

На астравах вырошчваюцца вінаград, цукровы трыснёг, садавіна і гародніна. Развіццё атрымала і рыбалоўства. Сусветную вядомасць атрымалі віны Мадэйры. Астравы з'яўляюцца вельмі прыцягальнымі для турыстаў.

Клімат трапічны, мяккі. Сярэдняя тэмпература вагаецца ад 16 °C да 22 °C. Паверхня астравоў пакрытая трапічнымі лясамі (трапічныя лясы Мадэйры ўнесеныя ў Спіс Сусветнай Спадчыны ЮНЕСКА).

Зноскі