Свіслач (прыток Нёмана): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 8 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q1975064 (translate me)
Радок 42: Радок 42:
[[Катэгорыя:Прытокі Нёмана]]
[[Катэгорыя:Прытокі Нёмана]]
[[Катэгорыя:Рэкі Гродзенскай вобласці]]
[[Катэгорыя:Рэкі Гродзенскай вобласці]]
[[Катэгорыя:Рэкі Свіслацкага раёна]]
[[Катэгорыя:Рэкі Бераставіцкага раёна]]
[[Катэгорыя:Рэкі Гродзенскага раёна]]

Версія ад 10:10, 20 снежня 2014

Свіслач
Свіслач на мяжы Польшчы і Беларусі
Свіслач на мяжы Польшчы і Беларусі
Характарыстыка
Даўжыня 137 км
Басейн 1 750 км²
Расход вады 7,6 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°01′34″ пн. ш. 24°07′48″ у. д.HGЯO
Вусце Нёман
 • Каардынаты 53°30′57″ пн. ш. 24°04′05″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Нёман → Балтыйскае мора

Краіна
physical
Свіслач (прыток Нёмана)
Свіслач (прыток Нёмана)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свіслач — рака ў Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток Нёмана. Даўжыня 121 км. Вадазбор 1800 км², у Польшчы і Беларусі (у межах Беларусі 1432 км²). Сярэднегадавы расход вады ў вусці 9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 .

Асноўныя прытокі

Справа: Рудаўка, Куклянка, Бераставічанка, Верацёйка, Пікелка. Злева: Устачанка, Нятупа, Уснарка, Одла, Індурка, Лашанка.

Агульнае

Пачынаецца каля в. Занкі 1 Свіслацкага раёна, у верхнім і сярэднім цячэнні цячэ па ўсходніх схілах Гродзенскага і заходніх свілах Ваўкавыскага ўзвышшаў, упадае ў Нёман за 1,2 км на поўнач ад г. Свіслач. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка.

Даліна ў верхнім і ніжнім цячэнні трапецападобная, яе шырыня 0,8—2 км, у сярэднім не выражана. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія, парэзаныя далінамі прытокаў і ярамі. Пойма двухбаковая, яе шырыня 300—500 м, роўная, у сярэднім цячэнні не выражана, пераважна забалочаная.

Рэчышча на працягу 30,6 км каналізаванае: ад вытоку да в. Дварчаны (8,5 км) і ад граніцы з Польшчай да в. Ярмолічы (22,1 км). На астатнім працягу звілістае, яго шырыня ў верхнім цячэнні 3—6 м, ніжэй 10—35 м, месцамі да 60 м.

Крыніцы

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.