Сяргей Антонавіч Чыжык: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др абнаўленне звестак, ілюстрацыя |
др →Спасылкі |
||
Радок 43: | Радок 43: | ||
== Спасылкі == |
== Спасылкі == |
||
* [http://nasb.gov.by/rus/members/academicians/chizhik.php Профіль |
* [http://nasb.gov.by/rus/members/academicians/chizhik.php Профіль акадэміка С. А. Чыжыка на сайце НАН Беларусі] |
||
[[Катэгорыя:Постаці беларускай фізікі]] |
[[Катэгорыя:Постаці беларускай фізікі]] |
||
[[Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Прэзідыума НАНБ]] |
[[Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Прэзідыума НАНБ]] |
Версія ад 15:15, 26 снежня 2014
Сяргей Антонавіч Чыжык | |
---|---|
Файл:Chizhik s a.jpg | |
Дата нараджэння | 28 мая 1959 (64 гады) |
Месца нараджэння | вёска Асмолава, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць |
Грамадзянства | Беларусь |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта, навуковец |
Навуковая сфера | фізіка і механіка паверхняў, нанатэхналогіі |
Месца працы | Інстытут цепла- і масаабмену імя А.У. Лыкава НАН Беларусі |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | прафесар, акадэмік НАНБ |
Альма-матар | БДУ |
Прэміі | |
Узнагароды |
|
Сяргей Антонавіч Чыжык (28 мая 1959, вёска Асмолава, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне фізікі і механікі паверхняў на мікра- і нанаўзроўні, нанадыягностыкі. Доктар тэхнічных навук (1998), прафесар (2007), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014, нанатэхналогіі; чл.-кар. з 2009).
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1980). З 1980 г. у Інстытуце механікі металапалімерных сістэм імя В. А. Белага НАН Беларусі, з 1999 г. загадчык лабараторыі, з 2002 — загадчык аддзела. З 2002 — загадчык лабараторыі, з 2005 — загадчык аддзялення, з 2007 — намеснік дырэктара Інстытута цепла-і масабмену ім. А. В. Лыкава НАН Беларусі. З 2008 намеснік галоўнага вучонага сакратара, у 2009—2012 гг. галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З лютага 2012 года намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2014[1] Першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі. Адначасова загадчык лабараторыі Інстытута цепла-і масаабмену імя. А. В. Лыкава НАН Беларусі. Член рэдкалегіі часопісаў «Даклады НАН Беларусі», «Механіка машын, механізмаў і матэрыялаў», «Інжынер-механік».
Навуковая дзейнасць
Навуковыя даследаванні ў галіне трыбамеханікі прэцызійнага кантакту, фізікі і механікі паверхняў на мікра-і нанаўзроўні, нанаструктурнага матэрыялазнаўства, нанадыягностыкі матэрыялаў метадам атамна-сілавой мікраскапіі. Ім атрыманы асноватворныя заканамернасці фарміравання і функцыянавання прэцызійнага фрыкцыйнага кантакту, распрацаваны статыстычныя мадэлі кантакту шматузроўневых шурпатых паверхняў ва ўмовах эфектыўнага дзеяння паверхневых сіл, якія былі выкарыстаныя пры праектаванні рабочых паверхняў у сістэмах магнітнага запісу, мікрапінцэтах і мікра-электрамеханічных сістэмах. Пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле распрацаваны метады, створаны тэарэтычныя мадэлі і ўнікальнае абсталяванне для комплекснага аналізу паверхняў на нанаўзроўні. Распрацаваны новыя працэдуры ў атамна-сілавой мікраскапіі: латэральна-сілавая спектраскапія, асцыліруючая трыбаметрыя, нанавалачэнне і нанасвідраванне. Распрацаваны тэхналогіі мембранна-капілярнага транспарту, для стварэння зондаў-нанаманіпулятараў на базе вугляродных нанатрубак, кантраляванага фарміравання на вастрыі зонда адзінкавых нанааб'ектаў (часціцы, дроту, ніткі з нанатрубак), з наступнай ацэнкай іх фізіка-механічных уласцівасцяў. Развіваюцца новыя напрамкі — нанатамаграфія прыпаверхневага пласту і клеткавая нанамеханіка. Пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле выканана распрацоўка і ўпершыню з 1994 г. наладжана вытворчасць айчынных атамна-сілавых мікраскопаў серый «Нанотоп» і «Нанотестер», якія выкарыстоўваюцца ў дзесятках навуковых і завадскіх лабараторый Рэспублікі Беларусь, а таксама пастаўляюцца за мяжу.
Аўтар больш за 280 навуковых прац, у т. ч. 2 манаграфіі і 7 патэнтаў.
Асноўныя працы
- Механика дискретного фрикционного контакта. Мн.: Навука i тэхнiка, 1990 (в соавт.).
- Атомно-силовая микроскопия в оценке состояния синаптосомальной мембраны. Мн.: Изд. центр БГУ, 2002 (в соавт.).
Узнагароды
Ордэн Пашаны (2014)[2].
Зноскі
Спасылкі
- Нарадзіліся 28 мая
- Нарадзіліся ў 1959 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Нясвіжскім раёне
- Дактары тэхнічных навук
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Вучоныя паводле алфавіта
- Постаці беларускай фізікі
- Намеснікі Старшыні Прэзідыума НАНБ
- Выпускнікі БДУ