Хогвартс: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 141: Радок 141:
[[Катэгорыя:Выдуманыя навучальныя ўстановы]]
[[Катэгорыя:Выдуманыя навучальныя ўстановы]]
[[Катэгорыя:Выдуманыя замкі]]
[[Катэгорыя:Выдуманыя замкі]]
[[Катэгорыя:Арганізацыі свету Гары Потэра]]
[[Катэгорыя:Хогвартс| ]]


{{Link GA|fr}}
{{Link GA|fr}}

Версія ад 01:05, 1 студзеня 2015

Гэты артыкул з'яўляецца часткай цыкла артыкулаў пра чароўны свет Гары Потэра.
Школа Чарадзейства і Чараўніцтва «Хогвартс»
(Хогвартс)
Hogwarts School of Witchcraft and Wizardry
Файл:Hogwarts coat of arms colored with shading.svg
Файл:Hogwarts School of Witchcraft and Wizardry.jpg
Арыгінальная назва Hogwarts School of Witchcraft and Wizardry
Дэвіз лац.: Draco dormiens nunquam titillandus!
бел.: Не будзіце спячага дракона![1]
Заснаваны больш за 1000 гадоў назад
Тып школа магіі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хо́гвартс — выдуманая навучальная ўстанова чараўнікоў з сусвету «Гары Потэра». Афіцыйная назва Hogwarts School of Witchcraft and Wizardry або, радзей, Hogwarts Academy of Witchcraft and Wizardry, у перакладах — Школа/Акадэмія Чарадзейства і Чараўніцтва «Хогвартс». У другой кнізе ўдакладняецца, што «Хогвартс» у перакладзе на «маглаўскую» мову — гэта «вяпрук». Калі пераставіць склады англійскай назвы (Hogwarts), то атрымаецца слова «warthog», якое азначае афрыканскі дзік, барадавачнік.

Паводле слоў выкладчыка гісторыі магіі, Катберта Бінса, Хогвартс быў заснаваны каля тысячы гадоў назад чатырма чараўнікамі: чараўнікамі Годрыкам Грыфіндорам (англ.: Godric Gryffindor), Салазарам Слізерынам (англ.: Salazar Slytherin), і чараўніцамі Кандыдай Кагтэўран (англ.: Rowena Ravenclaw) і Пенелопай Пуфендуй (англ.: Helga Hufflepuff). Мэтай заснавальнікаў было навучанне і выхаванне дзяцей з магічным патэнцыялам. Гэтых дзяцей збіралі па ўсёй краіне. Аднак з часам сярод заснавальнікаў адбыўся раскол. Салазар Слізерын лічыў, што ў школе не варта навучаць дзяцей, бацькі якіх маглы, а прымаць варта дзяцей толькі з сем'яў, дзе абодва бацькі чараўнікі. Рознагалоссі паміж Слізерынам і астатнімі заснавальнікамі прывялі да таго, што Салазару Слізерыну прыйшлося пакінуць сцены школы.

Хогвартс, верагодна, з'яўляецца адзінай школай магіі ў Вялікабрытаніі. Навучанне доўжыцца 7 гадоў. У канцы кожнага года здаюцца экзамены, але асабліва важныя для будучыні вучняў экзамены ў канцы 5-га і 7-га года. Колькасць вучняў Хогвартса дакладна невядомая, але хутчэй за ўсё, туды прымаюцца абсалютна ўсе дзеці-чараўнікі з Вялікабрытаніі.

Кіруюць школай дырэктар і намеснік дырэктара. Да моманту пачатку дзеяння дырэктарам школы з'яўляецца Альбус Дамблдар, яго намеснікам — Мінерва Мак-Гонагал. Дырэктар адчытваецца перад Саветам Апекуноў, якія складаюцца з 12 чалавек.

Навучанне ў школе бясплатнае, але кнігі і школьны інвентар навучэнцы звычайна купляюць самі. Аднак ёсць спецыяльны фонд для куплі падручнікаў і школьнага інвентара маламаёмасным вучням.

Месцазнаходжанне школы і агульныя звесткі

Карта Хогвартса
Карта Хогвартса

Джаан Роўлінг у інтэрв'ю ахарактарызавала Хогвартс як[2]

велізарны, бязладна пабудаваны, даволі жахлівага віду замак, з блытанінай вежак і зубчастых сцен. Падобна дому Уізлі, гэты будынак не мог бы быць пабудаваны магламі, таму што ён падтрымліваецца магіяй.

У другой кнізе распавядаецца, што Гары з Ронам падчас палёту ў Хогвартс на зачараванай машыне містара Уізлі рухаліся строга на поўнач, а значыць, Хогвартс размешчаны на поўнач ад Лондана.

Паводле іншага інтэрв'ю, Хогвартс знаходзіцца дзесьці ў Шатландыі[3][4]. Шматлікія заклінанні ў школе і вакол яе робяць немагчымым для магла знайсці школу: усё, што можа ўбачыць маглаў — гэта разваліны і таблічка «Keep out» (Небяспечна)[5]. На тэрыторыі школы, акрамя замка, ёсць горнае возера, вялікі лес, празваны Забароненым з-за небяспечных істот (у прыватнасці, гіганцкіх павукоў (Акрамантулаў) і кентаўраў), якія жывуць там, аранжарэі, савятнік, хатка ляснічага і поле для гульні ў квідыч. Замак акружаны горамі. Лесвіцы (якіх у замку 142) і школьныя памяшканні рухаюцца[6][7]. Замак знутры абвешаны карцінамі, персанажы якіх ходзяць адзін да аднаго ў госці. Некаторыя дзверы ў замку адкрываюцца, толькі калі іх крануць у вызначаным месцы, іншыя — калі іх ветліва папрасіць, трэція дзверы фальшывыя, а за імі сцяна[8].

Трансгрэсія ў Хогвартс і з Хогвартса немагчымая[9], але гэта забарона можа быць знята на абмежаваны час у абмежаванай прасторы[10]. Электронныя прыборы на тэрыторыі Хогвартса не працуюць. У кнізе Гары Потэр і Кубак агню, Герміёна тлумачыць, што прычына ў высокім узроўні магіі на тэрыторыі школы. Аднак у школе ёсць радыё для чараўнікоў, якое працуе на магіі, а не на электрычнасці. Акрамя таго, прафесар Слізнарт у вольны час слухае ў сябе ў кабінеце старэнькі грамафон.

Найбліжэйшым населеным пунктам з'яўляецца вёска Хогсмід — адзіная ў Вялікабрытаніі, дзе жывуць толькі чараўнікі. Таксама Хогсмід назва не толькі вёскі, але і найбліжэйшай да Хогвартса чыгуначнай станцыі, на якую прыбывае цягнік «Хогвартс Экспрэс» (гл. ніжэй). На карце, якую Дж. К. Роўлінг намалявала для здымак фільмаў па сваіх кнігах, станцыя знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад школы, а вёска Хогсмід — на паўночны захад.

Лозунг Хогвартса — «Draco dormiens nunquam titillandus!», што на латыні азначае « Не будзіце спячага дракона!»[11]. Роўлінг так растлумачыла паходжанне лозунгу:[12]

All the schools I've ever been to or taught in have mottos: «Persevere», «Onwards and Upwards». I wanted good solid practical advice for Hogwarts.

У Хогвартса ёсць і гімн, які прыводзіцца ў главе 7 («Размяркавальны капялюш») кнігі «Гары Потэр і філасофскі камень».

Звесткі пра колькасць студэнтаў у Хогвартсе супярэчлівыя. У адным інтэрв'ю Роўлінг сказала, што ўсяго іх каля 1000[13], у іншым — што раней лічыла, што іх каля 600[14].

Паводле інтэрв'ю Роўлінг, школа з'яўляецца мультыканфесійнай (multifaith)[15].

У рамане згадваюцца аналагічныя школы ў іншых краінах — Шармбатон у Францыі і Дурмстранг, месцазнаходжанне якога не называецца. У чацвёртай кнізе Герміёна распавядае сябрам, што школа Дурмстранг, верагодна, знаходзіцца дзесьці на поўначы, таму што ў спіс неабходных рэчаў уваходзіць цёплае футравае адзенне. Акрамя таго, згадваецца Інстытут Салемскіх Ведзьмаў. З тэксту незразумела, ці з'яўляецца гэты інстытут школай магіі, але Роўлінг пацвердзіла, што гэта сапраўды так. У чацвёртай кнізе згадваецца таксама школа магіі ў Бразіліі.

Паводле меркавання Джаан Роўлінг, школа вядзьмарства Хогвартс — «бяспечнае месца для ЛГБТ». Сярод вучняў Хогвартса шмат лесбіянак, геяў, бісексуалаў і трансгендараў, а таксама створаны вучнёўскі ЛГБТ-клуб. [16]

Паступленне

Чароўнае пяро ў Хогвартсе рэгіструе нараджэнне магаў і запісвае іх імёны на вялікі скрутак пергаменту[17]. Кожны год світак чытаецца і запрашэнні ў Хогвартс высылаюцца ўсім брытанскім дзецям. Прымаць запрашэнне не абавязкова: некаторыя бацькі аддаюць перавагу хатняму навучанню. Запрашэнне павінна быць прынята ці адпрэчана не пазней 31 ліпеня. У выпадку, калі дзіця расце ў маглаў, хто-небудзь з персанала школы прыязджае, каб пагаварыць з дзіцем і яго бацькамі ці апекунамі і дапамагчы яму з купляй падручнікаў і інвентара.

Разам з пісьмом высылаецца спіс падручнікаў, формы і інвентара. У першай кнізе спіс уключае 8 падручнікаў, а таксама:

  • Тры простыя рабочыя мантыі (чорныя)
  • Адзін просты востраканцовы капялюш (чорны) на кожны дзень
  • Адна пара ахоўных пальчатак (са скуры дракона ці аналагічнага па ўласцівасцях матэрыялу)
  • Адзін зімовы плашч (чорны, зашпількі сярэбраныя)
  • 1 чарадзейную палачку
  • 1 кацёл (алавяны, стандартны памер № 2)
  • 1 камплект шкляных ці крыштальных флаконаў
  • 1 тэлескоп
  • 1 медныя шалі

Студэнты могуць прывезці з сабой саву, кошку, жабу (хоць на працягу дзеяння трох першых кніг Рон прывозіў з сабой пацука Каросту, у кнізе «Гары Потэр і вязень Азкабана» Герміёна прывезла рудога ката Жываглота, а ў 6 кнізе «Гары Потэр і Прынц-паўкроўка» Джыні Уізлі прывезла з сабой карлікавага пухнаціка Арнольда. Першакурснікам забаронена браць з сабой мётлы.

Усё гэта можна купіць у Касым завулку, патаемнай вуліцы, уваход у якую знаходзіцца каля бара «Дзіравы Кацёл».

Кнігі і школьны інвентар навучэнцы звычайна купляюць самі. У шостай кнізе згадваецца спецыяльны фонд для куплі падручнікаў і школьнага інвентара маламаёмасным вучням.

У кнігах няма звестак пра тое, як дзеці да 11 гадоў навучаюцца чытанню, пісьму і ліку. Дзеці, чые бацькі ці апекуны — маглы, хутчэй за ўсё, вучацца ў звычайных маглаўскіх пачатковых школах, як гэта было з Гары Потэрам і, верагодна, з Герміёнай Грэйнджэр. Дзяцей з магічных сем'яў, магчыма, вучаць бацькі або для іх навучання праграме пачатковай школы выкарыстоўваецца нейкі від магіі.

Факультэты

Файл:Hogwarts coat of arms colored with shading.svg
Талісман і колеры кожнага факультэта. Па гадзіннікавай стрэлцы з левага верхняга вугла: грыфіндорскі леў, слізерынская змяя, кагтэўранскі арол, пуфендуйскі барсук. Дэвіз азначае : «Не будзі спячага цмока!»[18].

Хогвартс падзлены на 4 факультэты (houses), кожны названы па прозвішчы свайго заснавальніка: Грыфіндор, Слізерын, Кагтэўран і Пуфендуй. Кожны факультэт мае свой талісман, свае колеры і свайго прывіда. На працягу навучальнага года факультэты спаборнічаюць за кубак факультэтаў, набіраючы і губляючы балы. Кожны факультэт мае сваю каманду па квідычы, якія спаборнічаюць за кубак школы па гэтым чарадзейным відзе спорту. Гэтыя два спаборніцтвы спараджаюць суперніцтва паміж факультэтамі. На чале факультэта стаіць дэкан (Head), які ў мінулым вучыўся на гэтым факультэце. На сваім факультэце дэкан адказвае за данясенне важнай інфармацыі да ведама студэнтаў, пакаранні студэнтаў за сур'ёзныя правіны, рэагаванне на аварыйныя сітуацыі. Кожны факультэт мае ўласныя спальні і сваю гасціную. За рэдкімі выключэннямі, спальні і гасціная факультэта недаступныя для студэнтаў іншых факультэтаў і ахоўваюцца карцінамі, дзвярамі або суцэльнай сцяной, якія патрабуюць разгадаць загадку (гасціная Кагтэўрана), пастукаць па дзвярах у асобым рытме (гасціная Пуфендуя) ці назваць пароль (гасціныя Грыфіндора і Слізерына). На сваім факультэце хлопчыкі не маюць правы ўваходзіць у спальні для дзяўчынак, а дзяўчынкі ў спальні для хлопчыкаў уваходзіць могуць. Гэта правіла ўсталявалі заснавальнікі, якія лічылі дзяўчынак больш прыстойнымі.

У першыя гады існавання Хогвартса яго заснавальнікі асабіста адбіралі студэнтаў для сваіх факультэтаў. У далейшым з-за турботы пра адбор студэнтаў пасля смерці заснавальнікаў Годрык Грыфіндор зняў свой капялюш, і кожны заснавальнік дадаў туды свае веды. З тых часоў студэнтаў размяркоўвае Размеркавальны Капялюш.

Размеркаванне па факультэтах

Размеркаванне вучняў па факультэтах адбываецца на 1-м курсе перад самым пачаткам навучання. Працэсам размеркавання займаецца спецыяльны чароўны Размеркавальны Капялюш. Вучань павінен надзець Капялюш на галаву, і тады ён дасць адказ — на які факультэт варта паступіць гэтаму вучню. Пры гэтым Капялюш зыходзіць з асабістых якасцяў вучня: храбрых і высакародных яна адпраўляе ў Грыфіндор, разумных і цямлівых — у Кагтэўран, упартых і сумленных — у Пуфендуй, а хітрых і вёрткіх (да перамогі над Валдэмортам — галоўным чынам, чыстакроўных) — у Слізерын.

Калі вучань па сваіх якасцях падыходзіць розным факультэтам, Капялюш прапануе выбраць яму сабе. Так, Гары Потэр пры размеркаванні паўтараў пра сябе: «Толькі не Слізерын», — і капялюш, прыслухаўшыся да яго жадання выкрыкнуў: «Грыфіндор».

Але Альбус Дамблдар гаворыць Гары Потэру пра тое, што рашэнне Капялюша залежыць не ад прыроджаных якасцей вучня, а толькі ад яго жадання.

Рашэнне Капялюша прымаецца ўсімі з павагай, абскарджанню не падлягае і выконваецца няўхільна. Не вядома ніводнага выпадку наступнага пераходу вучняў з аднаго факультэта на іншы, незадаволенасці вучня сваім размеркаваннем ці прыкладаў навучання аднаго чалавека на некалькіх факультэтах.

Хоць падчас Бітвы за Хогвартс Валдэморт падпаліў Капялюш, ён не згарэў і працягваў функцыянаваць.[19]

Балы

Штогод праходзіць спаборніцтва паміж факультэтамі, які з іх атрымае больш балаў. За дасягненні і прамашкі кожнага студэнта — як акадэмічныя, так і дысцыплінарныя — могуць быць налічаны ці зняты балы з яго факультэта. Такім чынам, у Хогвартсе выкарыстоўваюцца групавыя заахвочванні і пакаранні. У першай кнізе грыфіндорцы аб'яўляюць калектыўны байкот Гары Потэру і яго сябрам за страту 150 балаў.

Здымаць ці дадаваць балы факультэтам мае права любы выкладчык, а таксама факультэцкі стараста. Здаецца, што няма правіл наконт таго, якая колькасць балаў здымаецца ці дадаецца ў якіх выпадках (акрамя няпісаных традыцый: напрыклад, за правільны адказ на ўроку налічаюць 5-10 балаў, столькі ж здымаюць за дробную правіну).

Таксама балы налічаюцца за высокія вынікі ў штогадовым турніры па квідычы паміж чатырма факультэтамі.

Адмяраюць балы вялікія зачараваныя пясочныя гадзіннікі ў холе. Іх чатыры: па адным на кожны факультэт. Замест пясчынак у іх — каштоўныя камяні колеру факультэта: рубіны ў грыфіндорскіх гадзінах, жоўтыя тапазы — у пуфендуйскіх, сапфіры — у кагтэўранскіх, смарагды — у слізерынскіх. Калі балы дадаюцца ці здымаюцца з факультэта, у адпаведных гадзінніках такая ж колькасць камянёў падае ў ніжнюю палову ці, наадварот, падымаецца ў верхнюю.

У канцы кожнага года факультэт, які набраў найбольшую колькасць ачкоў, выйграе кубак школы.

Зноскі

  1. Draco dormiens nunquam titillandus / Іншыя моўныя пары [ActualForum]
  2. "Online chat transcript". Scholastic. 2000-02-03.
  3. «Hogwarts … Logically it had to be set in a secluded place, and pretty soon I settled on Scotland in my mind.» Fraser, L., An interview with J.K.Rowling, Mammoth, London, 2000. ISBN 0-7497-4394-8. pp 20-21.
  4. "Happy ending, and that's for beginners". The Herald via AccioQuote!. 1997-06-24. Праверана 2007-10-05.
  5. «Гары Потэр і Кубак агню», гл. 11
  6. «Былі лесвіцы, якія ў пятніцу прыводзілі Гары зусім не туды, куды вялі ў чацвер» — «Гары Потэр і філасофскі камень», глава 8, стар. 165—166
  7. How do you remember everything from different books when you are still writing the HP series? from JKRowling.com.
  8. «Гары Потэр і філасофскі камень», глава 8, стар. 166
  9. Гары Потэр і Кубак агню, гл.28
  10. Гары Потэр і Прынц-паўкроўка
  11. 2001: Accio Quote!, the largest archive of J.K. Rowling interviews on the web. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2013. Праверана 7 лютага 2013.
  12. Fry, Stephen. "Launch Day interview aboard the Hogwarts Express, " Bloomsbury Press, July 8, 2000.
  13. 2000: Accio Quote!, the largest archive of J.K. Rowling interviews on the web
  14. 2005: Accio Quote!, the largest archive of J.K. Rowling interviews on the web
  15. 2007: Accio Quote!, the Largest Archive of J.K. Rowling quotes on the web
  16. [http://www.gay.ru/news/rainbow/2014/12/18-30365.htm Джаан Роўлінг паведаміла, што школа вядзьмарства Хогвартс — «бяспечнае месца для ЛГБТ»
  17. [1] accio-quote.org.
  18. Гары Потэр і філасофскі камень, стар. 45
  19. У эпілогу Гары Потэр кажа сыну: «Але калі гэта важна для цябе, ты можаш выбіраць паміж Грыфіндорам і Слізерынам. Размеркавальны Капялюш улічыць тваё жаданне.»

Спасылкі


Шаблон:Link GA