Міхал Мінігайла: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3919834 (translate me)
Радок 14: Радок 14:
[[Катэгорыя:Кашталяны віленскія|Мінігайла Міхал]]
[[Катэгорыя:Кашталяны віленскія|Мінігайла Міхал]]
[[Катэгорыя:Старосты ашмянскія|Мінігайла Міхал]]
[[Катэгорыя:Старосты ашмянскія|Мінігайла Міхал]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 14 стагоддзі]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 15 стагоддзі]]

Версія ад 20:21, 4 студзеня 2015

Герб «Равіч»

Міхал МІНІГАЙЛА (згадваецца ад 1387 — памер, верагодна, у 1413 ці хутка пасля) — літоўскі баярын, староста ашмянскі (1387—1399), староста вялёнскі (1412), кашталян віленскі (1413).

Сярод сведкаў у дакументах Вітаўта подпіс Мінігайлы стаіць раней за подпісы такіх значных баяраў як Войцех Манівід і Братоша, што сведчыць пра яго вялікую вагу сярод тагачаснай арыстакратыі. На Гарадзельскай уніі Мінігайла прыняў герб «Равіч».

Мінігайла быў сынам пэўнага Гедыгольда (якога не трэба блытыць з сучаснікам Мінігайлы Гедыгольдам-Юрыем) і братам Сурвілы. Пісаўся «з Дзявенішак» (сучасная вёска Дзевянішкес у Літве паблізу беларускай мяжы). У дванаццаці кіламетрах ад Дзевянішкес, ужо на беларускай тэрыторыі, ёсць вёска Сурвілішкі, назва якой верагодна звязаная з іменем згаданага вышэй мінігайлава брата.

Літаратура

  • W.Semkowicz. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r.1413. Miesięcznik Heraldyczny. Organ Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. R.7 1914 nr3-4 (Ród Minigajły Gedygołdowicza).