Іван Фядотавіч Ермакоў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 11: Радок 11:


{{DEFAULTSORT:Ермакоў}}
{{DEFAULTSORT:Ермакоў}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай педагогікі]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай педагогікі‎]]
[[Катэгорыя:Постаці педагогікі‎]]
[[Катэгорыя:Рэктары БДУ]]
[[Катэгорыя:Рэктары БДУ]]

Версія ад 21:39, 6 студзеня 2015

Іван Фядотавіч Ермакоў (24 лютага 1892, вёска Пруднікі, Гарадоцкі павет, Віцебская губерня, цяпер Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць — ?) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, педагог, рэктар БДУ (1931-33).

Біяграфія

З сялянскай сям'і. У 1911 скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю. Выкладаў у Пушчанскім народным вучылішчы (Гарадоцкі павет). Удзельнік 1-й сусветнай (як радавы) і грамадзянскай (камісар стралковага палка) войнаў. У 1918 уступіў у ВКП(б). З пачатку 1920-х г. у розных партыйных і савецкіх установах. У 1925 жыў у Віцебску. З 1926 загадчык Мазырскага акруговага аддзела народнай асветы. Актыўна ўключыўся ў беларусізацыю. З 1928 па прапанове наркама асветы А. Баліцкага прызначаны загадчыкам Мінскага акруговага аддзела народнай асветы. З восені 1930 па прапанове новага наркама асветы А. Платуна — рэктарам Гомельскага аграпедагагічнага інстытута. Са снежня 1931 выконваў абавязкі рэктара (потым рэктар) БДУ. З лютага 1935 года сакратар Шклоўскага райкама ВКП(б). З чэрвеня 1937 намеснік старшыні Дзяржплана БССР. Арыштаваны 11.8.1938 за «ўдзел у нацыянал-фашысцкай арганізацыі і незаконнае захоўванне зброі» (потым высветлілася, што на нашэнне пісталета «браўнінг» Ермакоў як сакратар райкама меў права). 15.11.1939 года пасля разгляду справы ў ваеннай пракуратуры БССР, потым у трыбунале БВА, яна была вернута на даследаванне ў НКВД, а 30.12.1939 Е. быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе. Удзельнік 2-й сусветнай вайны (як і падчас грамадзянскай, быў камісарам). Пасля дэмабілізацыі рэктар Аршанскага настаўніцкага інстытута. У красавіку 1953 года, амаль цалкам страціўшы зрок, выйшаў на пенсію. Асабовая справа Е. № 4330-с (спынена 11.1.1940) захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Літаратура

  • Яноўскі А., Зельскі А. Гісторыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў біяграфіях яго рэктараў. Мн., 2001. С. 37—46.
  • Актыўныя змагары за новы лад жыцця// Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шклоўс. р-на. — Мн., 1998. — С.91.