Словаўтваральная парадыгма: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
др Хомелка перанёс старонку Cловаўтваральная парадыгма у Словаўтваральная парадыгма не пакінуўшы перасылкі
(Няма розніцы)

Версія ад 10:59, 18 студзеня 2015

Словаўтваральная парадыгма – сукупнасць вытворных словаў, утвораных на пэўнай ступені дэрывацыі. Рад слоў, што ўключаюць у свой склад у якасці ўтваральнага элемента адну і тую ж марфему. Тыпізаваны набор сінтагматычных акружэнняў (ланцужкоў), характэрных для той ці іншай марфемы. Сістэма словаўтваральных парадыгмаў стварае словаўтваральную парадыгматыку.

Будова словаўтваральнай парадыгмы

Словаўтваральная парадыгма слова можа будавацца на базе любой утваральнай марфемы, як каранёвай, так і афіксальнай, паколькі агульнасць словаўтваральнага значэння (аснова для аб'яднання вытворных словаў у парадыгму) ствараецца не толькі каранёвымі, але і афіксальнымі марфемамі.

Кожная словаўтваральная марфема мае сваю словаўтваральную парадыгму.

Літаратура

  • Беларуская граматыка: У 2 ч. — Мінск: Навука і тэхніка. — Ч. 1. Фаналогія Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск, 1985.
  • Шакун Л. М. Словаўтварэнне. Мінск: Вышэйшая школа, 1978.