Афганістан: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
Artificial123 (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 67: Радок 67:


Розніца ў часе: паміж Мінскам і Кабулам складае 2:30 у зімовы час і 1:30 хвілін у летні час (напрыклад, калі ў Мінску 12.00, у Кабуле 14:30 у зімовы час).
Розніца ў часе: паміж Мінскам і Кабулам складае 2:30 у зімовы час і 1:30 хвілін у летні час (напрыклад, калі ў Мінску 12.00, у Кабуле 14:30 у зімовы час).

== Этымалогія ==

==== Паходжанне назвы ===

Першая частка назвы — «афган», гэта пэрсыдзкае слова, перакладаецца як «маўчанне» ці «бязмоўе» з цюркскіх моў слова — Ауган (Афган) перакладаецца як «які пайшоў, які схаваўся». Гэта так званая вонкавая назва народа, у адрозненне ад саманазвы. Так зваліся ўсе замежныя жыхары. Гэта таксама альтэрнатыўная назва пуштунаў — найбуйнейшай этнічнай групы ў краіне. Сапраўды тэрыторыя Афганістана цяжкадаступная і зручная для плямёнаў, якія па тых ці іншых прычынах сышлі ці перасяліліся ў горы і захоўвалі сваю незалежнасць ад рознага роду заваёўнікаў Цэнтральнай Азіі. Апошняя частка назвы, суфікс «-істан», узыходзіць да індаеўрапейскага кораня «*stā-» («стаяць») і на персідскай мове азначае «месца, краіна». У сучасным персідскай мове суфікс «-істан» ({{lang-fa|'''ستان'''}}) ужываецца для ўтварэння тапонімаў — геаграфічных назваў месцаў пражывання плямёнаў, народаў і розных этнічных груп.

Тэрмін «афганцы» у якасці назвы народа, выкарыстоўваецца, па меншай меры, пачынаючы з ісламскага перыяду. На думку шэрагу навукоўцаў, слова «афганскі» з'яўляецца ўпершыню ў гісторыі ў 982 годзе; тады пад ім разумеліся афганцы розных плямёнаў, якія жылі на заходняй мяжы гор ўздоўж ракі Інд<ref name="EofI">{{cite encyclopedia| last=Morgenstierne |first=G.|title = AFGHĀN| encyclopedia = [[Encyclopaedia of Islam]]| edition = CD-ROM Edition v. 1.0| publisher = Koninklijke Brill NV| location = Leiden, The Netherlands| year = 1999}}</ref>.

Мараканскі падарожнік Ібн Батута, які наведаў Кабул ў 1333 годзе піша:
{{Цытата|Мы падарожнічалі па Кабуле, раней вялізным горадзе, на месцы якога ў цяперашні час пражывае племя персаў, якія называюць сябе афганцамі|аўтар=Nancy Hatch Dupree - [http://www.aisk.org/aisk/NHDAHGTK05.php#Top The Story of Kabul (Mongols)]}}

У «Энцыклапедыі іраніке»<ref>[http://www.iranica.com/newsite/articles/v1f5/v1f5a037.html «Afghan»] (with ref. to «Afghanistan: iv. Ethnography») by Ch. M. Kieffer, ''[[Encyclopaedia Iranica]]'' Online Edition 2006.</ref> сказана:
{{пачатак цытаты}}
З этналагічнага пункту гледжання, «афганскі» — тэрмін, якім на персідскай мове Афганістана называюцца пуштунаў. Гэты тэрмін распаўсюджваюцца ўсё больш і за межамі Афганістана, паколькі пуштунский племянны саюз на сённяшні дзень з'яўляецца найбольш значным у гэтай краіне, колькасна і палітычна{{канец цытаты}}

Акрамя таго, яна тлумачыць:
{{пачатак цытаты}}
Пад назвай «Avagānā», гэтая этнічная група ўпершыню згадваецца індыйскім астраномам Varāha Mihira ў пачатку VI-га стагоддзя нашай эры ў яго працы «Brihat-samhita».
{{канец цытаты}}
Гэтая інфармацыя падмацоўваецца і традыцыйнай пуштунскай літаратурай, напрыклад, у працах паэта XVII-га стагоддзя Хушаль-хана Хатака<ref>''«Afghan Poetry Of The 17th Century: Selections from the Poems of Khushal Khan Khattak''», extract from «Passion of the Afghan» by [[Khushal Khan Khattak]]; translated by C. Biddulph, [[London]], 1890</ref>, які пісаў па-пуштунску:
{{Цытата|Арабы ведаюць гэта, і ведаюць рымляне: афганцы — гэта пуштуны, пуштуны — гэта афганцы!}}

Тэрмін «Афганістан» згадаў у сваіх успамінах імператар Бабур ў XVI стагоддзі: у той час гэта слова азначала зямлі на поўдзень ад Кабула, дзе ў асноўным і пражываюць пуштуныref>[http://persian.packhum.org/persian//pf?file=03501051&ct=92 «Transactions of the year 908»] by Zāhir ud-Dīn Mohammad Bābur in Bāburnāma, translated by John Leyden, Oxford University Press: 1921.</ref>.

Таксама сэр Монсцюарт Элфінстан, які ўзначаліў брытанскую дыпламатычную місію ў Афганістане ў 1808 годзе, у сваёй кнізе «Account of the Kingdom of Cabul and its Dependencies in Persia and India» пісаў, што самі афганцы вераць у тое, што яны з'яўляюцца нашчадкамі яўрэйскага роду, які бярэ свой пачатак ад трэцяга сына Язэпа Афгана. Зрэшты, там жа Элфінстан піша аб непацверджанасці.

Да XIX стагоддзя назва выкарыстоўвалася толькі для традыцыйных зямель пуштунаў, у той час як усё дзяржава ў цэлым, была вядома як Кабульскае каралеўства<ref>[[Mountstuart Elphinstone|Elphinstone, M.]], ''«Account of the Kingdom of Cabul and its Dependencies in Persia and India»'', [[London]] 1815; published by Longman, Hurst, Rees, Orme & Brown</ref>. У іншых частках краіны ў пэўныя перыяды гісторыі існавалі незалежныя дзяржавы, такія, як Каралеўства Балхе ў канцы васемнаццатага і ў пачатку дзевятнаццатага стагоддзя<ref>E. Bowen, ''«A New & Accurate Map of Persia»'' in ''A Complete System Of Geography'', Printed for W. Innys, R. Ware [etc.], [[London]] 1747</ref>.

Нарэшце, з пашырэннем і цэнтралізацыяй улады ў краіне, афганскія кіраўнікі прынялі назву «Афганістан» для ўсяго каралеўства. «Афганістан» у якасці назвы ўсяго царства было згадана ў 1857 годзе Фрыдрыхам Энгельсам]<ref name="MECW">[http://www.marxists.org/archive/marx/works/1857/afghanistan/index.htm MECW Volume 18, p. 40; The New American Cyclopaedia — Vol. I, 1858]</ref>, яно стала афіцыйнай назвай, калі краіна была прызнана сусветнай супольнасцю ў 1919 годзе, пасля атрымання поўнай незалежнасці ад Вялікабрытаніі, і была зацверджана ў якасці такога ў Канстытуцыі Афганістана 1923 года<ref>[http://www.afghan-web.com/history/const/const1923.html Afghanistan’s Constitution of 1923] under ''[[Amanullah Khan|King Amanullah Khan]]'' (English translation).</ref>.


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==

Версія ад 14:06, 18 студзеня 2015

Ісламская Рэспубліка Афганістан
пушту: د افغانستان اسلامي جمهوریت
дары: جمهوری اسلامی افغانستان
Герб Афганістана
Сцяг Афганістана Герб Афганістана
Гімн: «Soroud-e Melli»noicon
Дата незалежнасці 19 жніўня 1919 (ад Вялікабрытаніі)
Афіцыйныя мовы пушту, дары[1]
Сталіца Кабул
Найбуйнейшыя гарады Кабул
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Ісламская рэспубліка
Прэзідэнт
першы віцэ-прэм'ер
другі віцэ-прэм'ер
Хамід Карзай
Махамад Фахім
Карым Халілі
Дзярж. рэлігія іслам (суніцкага толку)
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
41-я ў свеце
652 864[2] км²
нязнач.
Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
Шчыльнасць

28,150,000[3] чал. (37-я)
43,5 чал./км²
ВУП
  • Разам (2008)
  • На душу насельніцтва

$21,39 млрд[4]  (96-ы)
$760[4]
ІРЧП (2007) 0,352 (нізкі) (181-ы)
Валюта афгані
Інтэрнэт-дамен .af
Код ISO (Alpha-2) AF
Код ISO (Alpha-3) AFG
Код МАК AFG
Тэлефонны код +93
Часавыя паясы +4:30

Афганіста́н (пушту: افغانستان, дары: افغانستان), Ісла́мская Рэспу́бліка Афганіста́н (пушту: د افغانستان اسلامي جمهوریت, дары: جمهوری اسلامی افغانستان) — дзяржава на Сярэднім Усходзе, у паўночна-заходняй частцы Цэнтральнай Азіі. Мяжуе з Туркменістанам, Узбекістанам і Таджыкістанам на поўначы, з Іранам на захадзе, з КНР на паўночным усходзе, з Пакістанам на поўдні і паўднёвым усходзе. Выхаду да мора не мае. Персідскі заліў находзіцца на адлегласці 500 км ад яго паўднёва-заходняй мяжы. Працягласць меж складае 5421 км. Плошча тэрыторыі 652,2 тысяч кв.км. Сталіца — г. Кабул, буйныя гарады: Кандагар, Мазары-Шарыф, Герат, Джэлалабад. Грашовая адзінка: афгані, афіцыйны курс трымаецца ў межах 50 афгані за 1 долар ЗША (май 2008). Адміністрацыйна Афганістан дзеліцца на 34 правінцыі і 366 павета. Афіцыйныя мовы: пушту і дары. Нацыянальнае свята адзначаецца 19 жніўня — Дзень аднаўленні незалежнасці (з 1919). Новы год у Афганістане пачынаецца 21 сакавіка. Выходны дзень — пятніца.

Геаграфія

Тапаграфія Афганістана

Афганістан — гэта горная краіна без выхаду да мора. Каля 4/5 плошчы займаюць горы. З паўночнага ўсходу на паўднёвы захад цягнуцца горы Гіндукуш, з самым высокім пунктам краіны, гарой Нусзаак (7 455 м), якія паступова пераходзяць у Іранскае нагор'е, і далей у паўпустыні Рэгістану, паміж якімі знаходзіцца гара Арарат. Клімат складаны, у гарах тэмпература студзеня складае −15 °C, а ў ліпені рэдка ўзнімаецца вышэй за 0 °C. Лета цяплейшае ў пустынных абшарах на поўдні (вышэй +22 °C). Ападкі ў гарах большыя за 1 500 мм, у астатняй частцы краіны 400—600 мм, у пустынях 200 мм. Сельскагаспадарчыя землі займаюць каля 12 % плошчы, лясы (у асноўным на паўночным усходзе) толькі каля 3 %.

Мяжа 5 529 км:

  • Кітай — 76км
  • Іран — 936 км
  • Пакістан — 2 430 км
  • Таджыкістан — 1 206 км
  • Туркменістан — 744 км
  • Узбекістан — 137 км.

Розніца ў часе: паміж Мінскам і Кабулам складае 2:30 у зімовы час і 1:30 хвілін у летні час (напрыклад, калі ў Мінску 12.00, у Кабуле 14:30 у зімовы час).

Этымалогія

= Паходжанне назвы

Першая частка назвы — «афган», гэта пэрсыдзкае слова, перакладаецца як «маўчанне» ці «бязмоўе» з цюркскіх моў слова — Ауган (Афган) перакладаецца як «які пайшоў, які схаваўся». Гэта так званая вонкавая назва народа, у адрозненне ад саманазвы. Так зваліся ўсе замежныя жыхары. Гэта таксама альтэрнатыўная назва пуштунаў — найбуйнейшай этнічнай групы ў краіне. Сапраўды тэрыторыя Афганістана цяжкадаступная і зручная для плямёнаў, якія па тых ці іншых прычынах сышлі ці перасяліліся ў горы і захоўвалі сваю незалежнасць ад рознага роду заваёўнікаў Цэнтральнай Азіі. Апошняя частка назвы, суфікс «-істан», узыходзіць да індаеўрапейскага кораня «*stā-» («стаяць») і на персідскай мове азначае «месца, краіна». У сучасным персідскай мове суфікс «-істан» (перс.: ستان) ужываецца для ўтварэння тапонімаў — геаграфічных назваў месцаў пражывання плямёнаў, народаў і розных этнічных груп.

Тэрмін «афганцы» у якасці назвы народа, выкарыстоўваецца, па меншай меры, пачынаючы з ісламскага перыяду. На думку шэрагу навукоўцаў, слова «афганскі» з'яўляецца ўпершыню ў гісторыі ў 982 годзе; тады пад ім разумеліся афганцы розных плямёнаў, якія жылі на заходняй мяжы гор ўздоўж ракі Інд[6].

Мараканскі падарожнік Ібн Батута, які наведаў Кабул ў 1333 годзе піша:

" Мы падарожнічалі па Кабуле, раней вялізным горадзе, на месцы якога ў цяперашні час пражывае племя персаў, якія называюць сябе афганцамі
Nancy Hatch Dupree - The Story of Kabul (Mongols)
"

У «Энцыклапедыі іраніке»[7] сказана:

З этналагічнага пункту гледжання, «афганскі» — тэрмін, якім на персідскай мове Афганістана называюцца пуштунаў. Гэты тэрмін распаўсюджваюцца ўсё больш і за межамі Афганістана, паколькі пуштунский племянны саюз на сённяшні дзень з'яўляецца найбольш значным у гэтай краіне, колькасна і палітычна

Акрамя таго, яна тлумачыць:

Пад назвай «Avagānā», гэтая этнічная група ўпершыню згадваецца індыйскім астраномам Varāha Mihira ў пачатку VI-га стагоддзя нашай эры ў яго працы «Brihat-samhita».

Гэтая інфармацыя падмацоўваецца і традыцыйнай пуштунскай літаратурай, напрыклад, у працах паэта XVII-га стагоддзя Хушаль-хана Хатака[8], які пісаў па-пуштунску:

" Арабы ведаюць гэта, і ведаюць рымляне: афганцы — гэта пуштуны, пуштуны — гэта афганцы! "

Тэрмін «Афганістан» згадаў у сваіх успамінах імператар Бабур ў XVI стагоддзі: у той час гэта слова азначала зямлі на поўдзень ад Кабула, дзе ў асноўным і пражываюць пуштуныref>«Transactions of the year 908» by Zāhir ud-Dīn Mohammad Bābur in Bāburnāma, translated by John Leyden, Oxford University Press: 1921.</ref>.

Таксама сэр Монсцюарт Элфінстан, які ўзначаліў брытанскую дыпламатычную місію ў Афганістане ў 1808 годзе, у сваёй кнізе «Account of the Kingdom of Cabul and its Dependencies in Persia and India» пісаў, што самі афганцы вераць у тое, што яны з'яўляюцца нашчадкамі яўрэйскага роду, які бярэ свой пачатак ад трэцяга сына Язэпа Афгана. Зрэшты, там жа Элфінстан піша аб непацверджанасці.

Да XIX стагоддзя назва выкарыстоўвалася толькі для традыцыйных зямель пуштунаў, у той час як усё дзяржава ў цэлым, была вядома як Кабульскае каралеўства[9]. У іншых частках краіны ў пэўныя перыяды гісторыі існавалі незалежныя дзяржавы, такія, як Каралеўства Балхе ў канцы васемнаццатага і ў пачатку дзевятнаццатага стагоддзя[10].

Нарэшце, з пашырэннем і цэнтралізацыяй улады ў краіне, афганскія кіраўнікі прынялі назву «Афганістан» для ўсяго каралеўства. «Афганістан» у якасці назвы ўсяго царства было згадана ў 1857 годзе Фрыдрыхам Энгельсам][11], яно стала афіцыйнай назвай, калі краіна была прызнана сусветнай супольнасцю ў 1919 годзе, пасля атрымання поўнай незалежнасці ад Вялікабрытаніі, і была зацверджана ў якасці такога ў Канстытуцыі Афганістана 1923 года[12].

Гісторыя

Першая цэнтралізаваная дзяржава на тэрыторыі сучаснага Афганістана была створана ў 1747 годзе палкаводцам іранскай арміі пуштуном Ахмад-ханам. Далейшае развіццё падзей адбывалася на фоне разгорнутай у XIX стагоддзі барацьбы Англіі і Францыі за ўплыў у зоне Персідскага заліва, руху Расіі на поўдзень, захопу сікхамі Панджаба і Сінда. У 1919 годзе ў выніку перавароту да ўлады ў Кабуле прыйшоў эмір Аманула-хан, які аб'яднаў канфліктуючыя групоўкі і ўзяў курс на сацыяльна-палітычныя і эканамічныя рэформы, каб ліквідаваць феадалізм.

З 1923 па 1973 гады Афганістан з'яўляўся канстытуцыйнай манархіяй. 17 ліпеня 1973 года ў выніку перавароту, які ўзначальваў Мухамед Дауд, быў звергнуты кароль Махамад Захір Шах і абвешчана Рэспубліка Афганістан. У красавіку 1978 года, пасля так званай «красавіцкай рэвалюцыі», да ўлады прыйшла Народна-дэмакратычная партыя Афганістана (НДПА). Краіна была абвешчана Дэмакратычнай Рэспублікай Афганістан (ДРА). Вышэйшым органам улады стаў Рэвалюцыйны савет, які ўзначаліў Нур Мухамед Таракі. Дзеючая на той момант Канстытуцыя ад 14 лютага 1977 года была адменена. 16 верасня 1979 года Таракі быў забіты паўстанцамі на чале з Хафізулой Амінам, які аб'явіў сябе кіраўніком дзяржавы.

25 снежня 1979 года па дамоўленасці з кіраўніцтвам краіны і з мэтай аказання падтрымкі ўраду НДПА ў Афганістан былі ўведзены савецкія войскі, што знаходзіліся там да 1989 года.

Дзяржаўны лад

Юрыдычныя асновы палітычнага працэсу, які праходзіць ў краіне былі закладзеныя ў рашэннях Бонскай і Лонданскай міжнародных канферэнцый па Афганістане (снежань 2001 і студзень 2006 адпаведна) і шэрагу рэзалюцый СБ ААН, прынятых пасля звяржэння радыкальна—фундаменталісцкага рэжыму талібаў у выніку ваеннай аперацыі антытэрарыстычнай кааліцыі на чале з ЗША. У кастрычніку 2004 года адбыліся прэзідэнцкія выбары, па выніках якіх прэзідэнтам Афганістана стаў Хамід Карзай. У студзені 2004 быў прыняты Асноўны закон Афганістана, у верасні 2005 года прайшлі выбары ў вышэйшы заканадаўчы орган — двухпалатную Нацыянальную Асамблею (парламент). У 2006 годзе парламент зацвердзіў міністраў у склад дзеючага ўрада, сфарміраванага Хамідам Карзаем пасля яго ўступлення на пасаду кіраўніка ІРА. Чарговыя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў Афганістане пройдуць у 2009 і 2010 адпаведна.

У адпаведнасці з Канстытуцыяй Афганістана судовая ўлада ў краіне прадстаўленая Вярхоўным судом, апеляцыйнымі судамі і судамі першай інстанцыі. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт Ісламскай Рэспублікі Афганістан — Хамід Карзай (з 2004).

Адміністрацыйны падзел

Афганістан адміністрацыйна дзеліцца на 34 правінцыі. Яны дзеляцца на 398 раёнаў.

Насельніцтва

Колькасць прыблізна — 25 мільёнаў чалавек. Пражывае больш 20 народнасцяў (пуштуны, таджыкі, узбекі, хазарэйцы, туркмены, кызылбашы і інш). Самая шматлікая этнічная група — пуштуны (прыблізна 44 % насельніцтва).

Хуткасць росту насельніцтва адна з самых высокіх у свеце: 2,97 % у 2002 годзе. Асноўныя гарады: Кабул, Герат, Кандагар, Мазары-Шарыф. Сярэдняя працягласць жыцця: 42,46 гады. 23 % насельніцтва жыве ніжэй узроўня беднаты.

Нацыянальны склад насельніцтва (1996):

Рэлігія

99 % насельніцтва мусульмане: дакладней 74-89 % суніты і 9-25 % шыіты. Прыкладна ад 30 000 да 150 000 індусаў і сікхаў жывуць у розных гарадах, але большая частка ў Джалалабадзе, Кабуле і Кандагары. Існуе некаторая колькасць іудзеяў, большасць з якіх пакінула краіну ў 1979 пасля Савецкай агрэсіі.

Эканоміка

Афганістан мае буйныя запасы медзі, прыроднага газу, золата, берылію, змарагдаў, каменнага вугля і солі.

Асноўны від транспарта — аўтамабільны.

Традыцыйныя тавары экспарту: сухафрукты, бавоўна, дываны, каракуль. Асноўны імпарт: прамысловае абсталяванне, бытавая тэхніка, транспартныя сродкі, нафтапрадукты, харчаванне.

Адметная рыса эканомікі апошніх гадоў — павелічэнне ценявога сектара (вытворчасць наркатычных сродкаў). Галоўнай крыніцай прыбыткаў для значнай часткі насельніцтва (не залучанай у наркавытворчасць) краіны застаецца сельская гаспадарка.

Нацыянальная эканоміка Афганістана практычна поўнасцю залежыць ад замежнай дапамогі, таму галоўным напрамкам знешнеэканамічнай дзейнасці Кабульскай адміністрацыі з'яўляецца прыцягненне ў эканоміку краіны міжнародных інвестыцый, фінансавай і эканамічнай дапамогі, якая здзяйсняецца па каналах ААН, прамымі фінансавымі ўнёскамі ў бюджэт, а таксама вялікім лікам замежных няўрадавых арганізацый. Найбуйнейшымі донарамі з'яўляюцца ЗША, Японія, Еўрасаюз, Германія, Сусветны Банк, Азіяцкі банк развіцця, іншыя краіны і міжнародныя арганізацыі.

Афганскім кіраўніцтвам гарантуецца бяспека прадпрымальніцтва, заахвочванне, абарона і гарантыя прыватных інвестыцый, а таксама недатыкальнасць уласнасці.

Вытворчасць наркотыкаў

У канцы жніўня 2008 года Упраўленне ААН па наркотыках і злачыннасці (UNODC) апублікавала свой штогадовы даклад аб вытворчасці опіумнага маку ў Афганістане, у якім сцьвярджаецца: «Яшчэ ні адна краіна ў свеце, акрамя Кітая сярэдзіны XIX стагоддзя, не рабіла столькі наркотыкаў, колькі сучасны Афганістан». Пасля ўварвання войскаў ЗША і НАТА вытворчасць наркотыкаў павялічылася ў некалькі разоў, (цытата — вытворчасць наркотыкаў падвойваецца практычна кожны год)[13]. У прыватнасці — вытворчасць наркотыкаў павялічылася ў ходзе афганскай вайны пад эгідай НАТА ў 40[14] раз (з 2001 па 2014), паводле іншых дадзеных з 2001 па 2008 год вытворчасць апіятаў і гераіну ў Афганістане вырасла ў 2-2,5 раза[15]. Сёння Расія і краіны ЕС з'яўляюцца галоўнымі ахвярамі гераіну, які паступае з Афганістана[16]. Адзначаюць, што бурны рост спажывання наркотыкаў у Расіі ў апошнія дзесяць гадоў адбыўся менавіта за кошт наркатрафіку з Афганістана[16]

Паводле дадзеных UNODC, у Афганістане вырабляецца ўжо больш за 90% опіума, які паступае на сусветны рынак. Плошча опіумных плантацый складае 193 тыс. га. Даходы афганскіх «наркабаронаў» ў 2007 годзе перавысілі 3 млрд долараў, што, паводле розных ацэнках, складае ад 10% да 15% афіцыйнага ВУП Афганістана. Плошча пасеваў опіумнага маку ў Афганістане зараз пераўзыходзіць плантацыі кокі ў Калумбіі, Перу і Балівіі, разам узятых. У 2006 годзе ў краіне было выраблена 6100 тон опіуму, а ў 2007 — рэкордны ўраджай у 8000 тон[17].

Пры гэтым, на поўначы і ў цэнтры, якія кантралююцца ўрадам Хаміда Карзая, вырабляецца толькі 20% афганскага опіуюмнага маку, а астатняя доля — у паўднёвых правінцыях на мяжы з Пакістанам — зоне дзеянняў войскаў НАТА і талібаў. Галоўны цэнтр вытворчасці наркотыкаў — правінцыя Гільменд, аплот руху Талібан[18], дзе плошча пасадак склала 103 тыс. га[19] [20].

Афганістан афіцыйна знаходзіцца пад патранатам Міжнародных сіл садзейнічання бяспекі ў Афганістане (ISAF) (якому ЗША перадалі гэтую адказнасць пасля афіцыйнага завяршэння ваенных аперацый), але міжнародныя сілы так і не змаглі ўзяць пад кантроль усю тэрыторыю Афганістана, абмяжоўваючы свой рэальны ўплыў у асноўным Кабулам і наваколлем. Паводле дадзеных ААН, каля 90% наркотыкаў, якія паступаюць у Еўропу, маюць афганскае паходжанне. ISAF, са свайго боку, на словах заяўляе, што яго войскі праводзяць у Афганістане аперацыю па падтрыманні міру і гатовыя дапамагаць афганскаму ўраду ў вырашэнні наркапраблемы, але гэта перш за ўсё і ў асноўным яго ўласная задача.

Вырошчванне маку часцяком з'яўляецца адзінай крыніцай даходаў для афганскіх сялян[21].

Афганістан — самы буйны ў свеце вытворца опіума; вырошчванне маку скарацілася на 22% і 157000 гектараў ў 2008 годзе, але застаецца на гістарычна высокім узроўні; неспрыяльныя ўмовы для вырошчвання ў 2008 годзе знізілі колькасць сабранага ўраджаю да 5500 тон, на 31% у параўнанні з 2007 годам. Калі б увесь ураджай быў перапрацаваны, атрымалася б каля 648 тон чыстага гераіну. Талібан і іншыя антыўрадавыя групоўкі ўдзельнічаюць непасрэдна ў вытворчасці опіуму і атрымліваюць прыбытак ад гандлю ім. Опіум з'яўляецца ключавой крыніцай даходаў Талібану ў Афганістане[22]. У 2008 годзе даход Талібану ад продажу наркотыкаў склаў 470 мiльёнаў долараў[22]. Паўсюдная карупцыя і нестабільнасць у дзяржаве перашкаджаюць мерам па барацьбе з наркотыкамі. Большая частка гераіну, які рэалізуецца ў Еўропе і Усходняй Азіі, праведзена з афганскага опіуму[23].

Дырэктар казахстанскай кансалтынгавай арганізацыі «Група ацэнкі рызык» Дасым Сатпаеў сцвярджае, што наркотыкі вырабляюць афганскія групы, апазіцыйныя руху Талібан. Падтрымліваючы іх, НАТА заплюшчвае вочы на іх наркатычную дзейнасць[24]. Майкл Бернстам, прафесар Стэнфардскага ўніверсітэта, мае меркаванне што Талібан «забараняў наркотыкі і жорстка караў», ажыццяўляючы рэпрэсіі супраць вытворцаў наркотыкаў. Ён абвінаваціў НАТА ў «гуманітарным плане» да насельніцтва, якое вырабляе наркотыкі[24].

Кіраўнік ФСКН Расіі Віктар Іваноў на канферэнцыі ў Маскве заявіў аб катастрафічным росце вытворчасці гераіну, павелічэнні пасяўных плошчаў опіумнага маку ў 30 разоў, што сведчыць аб неплацежаздольнасці бягучай палітыкі міжнароднай супольнасці ў дадзеным рэгіёне[25].

Узброеныя сілы

Узброеныя сілы находзяцца ў стадыі фарміравання, уключаюць у сябе Афганскую Нацыянальную Армію (АНА) і Афганскую Нацыянальную Паліцыю (АНП). Лікавы склад АНА — 50 тыс. чалавек, АПН — 62 тыс. чалавек.

Зноскі

  1. Afghanistan. The World Factbook. Central Intelligence Agency (13 снежня 2007).
  2. Central Statistics Organization of Afghanistan: Statistical Yearbook 2012-2013: Area and administrative Population
  3. Department of Economic and Social Affairs Population Division (2009)."World Population Prospects, Table A.1" (.PDF). 2008 revision. United Nations.
  4. а б Afghanistan. International Monetary Fund. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 1 кастрычніка 2009.
  5. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/asia
  6. Morgenstierne, G. (1999). "AFGHĀN". Encyclopaedia of Islam (CD-ROM Edition v. 1.0 ed.). Leiden, The Netherlands: Koninklijke Brill NV.
  7. «Afghan» (with ref. to «Afghanistan: iv. Ethnography») by Ch. M. Kieffer, Encyclopaedia Iranica Online Edition 2006.
  8. «Afghan Poetry Of The 17th Century: Selections from the Poems of Khushal Khan Khattak», extract from «Passion of the Afghan» by Khushal Khan Khattak; translated by C. Biddulph, London, 1890
  9. Elphinstone, M., «Account of the Kingdom of Cabul and its Dependencies in Persia and India», London 1815; published by Longman, Hurst, Rees, Orme & Brown
  10. E. Bowen, «A New & Accurate Map of Persia» in A Complete System Of Geography, Printed for W. Innys, R. Ware [etc.], London 1747
  11. MECW Volume 18, p. 40; The New American Cyclopaedia — Vol. I, 1858
  12. Afghanistan’s Constitution of 1923 under King Amanullah Khan (English translation).
  13. «производство наркотиков удваивается практически каждый год» — интервью посла Узбекистана в России Бахтияра Исламова ИА REGNUM
  14. Neue Solidarität: Для спасения планеты Западу нужна дружба с Россией - Новости Политики - Новости Mail.Ru
  15. НАРКОТИКИ.РУ | О наркоситуации в Российской Федерации: новые вызовы и угрозы
  16. а б Депутат Европарламента Пино Арлакки (Pino Arlacchi): Сегодня именно Россия и страны ЕС являются главными жертвами героина, поступающего из Афганистана
  17. Афганистан.ру — в Афганистане за 2007 год собран рекордный урожай опиума
  18. Американцы идут к талибам с мечом (Коммерсантъ, 3 июля 2009)
  19. Александр Ъ-Габуев. Мак всему голова// Афганистан продолжает наращивать производство опиума (руск.). Газета «Коммерсантъ» № 155 (3731) (29 августа 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 25 чэрвеня 2009.
  20. ООН: В 2007 г. Афганистан произвел 93 % всего опиума в мире (руск.). РБК (28 августа 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 25 чэрвеня 2009.
  21. Георгий Зотов. Афганская доза России (руск.). Аргументы и факты № 35 (1348 (30 августа 2006). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 25 чэрвеня 2009.
  22. а б «Талибан» готовит захват мирового рынка наркотиков
  23. WorldFactbook. Afghanistan(нявызн.). WorldFactbook (10 сентября 2009). Праверана 10 верасня 2009.
  24. а б Как остановить поток наркотиков из Афганистана?
  25. Взрывной рост наркопроизводства в Афганистане

Гл. таксама

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA