Насенне: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|300px|Насенне дзьмухаўца '''Насенне''' — асаблівая мнагакл...'
 
націск
Радок 1: Радок 1:
[[Выява:A Taraxacum Ruderalia dandelion clock.jpg|thumb|300px|Насенне дзьмухаўца]]
[[Выява:A Taraxacum Ruderalia dandelion clock.jpg|thumb|300px|Насенне дзьмухаўца]]
'''Насе́нне''' — асаблівая мнагаклетачная структура складанай будовы, якая служыць для размнажэння і рассялення насенных раслін, звычайна развіваецца пасля [[Апладненне|апладнення]] з семязачатка (перайначаны жаночы [[спарангій]]) і якая змяшчае зародак.

'''Насенне''' — асаблівая мнагаклетачная структура складанай будовы, якая служыць для размнажэння і рассялення насенных раслін, звычайна развіваецца пасля [[Апладненне|апладнення]] з семязачатка (перайначаны жаночы [[спарангій]]) і якая змяшчае зародак.


== Памеры насення ==
== Памеры насення ==

Версія ад 20:55, 20 студзеня 2015

Насенне дзьмухаўца

Насе́нне — асаблівая мнагаклетачная структура складанай будовы, якая служыць для размнажэння і рассялення насенных раслін, звычайна развіваецца пасля апладнення з семязачатка (перайначаны жаночы спарангій) і якая змяшчае зародак.

Памеры насення

Мінімальныя памеры маюць насенне архідных і заразіхавых; іх маса складае 0,001—0,003 мг. Максімальнага памеру дасягае насенне сейшэльскай пальмы Lodoicea maldivica (маса каля 20 кг).

Роля насення ў прыродзе і жыцці чалавека

Многія арганізмы (ад грыбоў і бактэрый да птушак і млекакормячых) сілкуюцца ў значнай ступені, а часам і выключна насеннем. Насенне складае аснову ежы такіх жывёл, як некаторыя насякомыя і іх лічынкі (напрыклад, мурашы-жняцы), зернеедныя птушкі, грызуны (бурундукі, вавёркі, хамякі і інш.).

Аснову рацыёну чалавека з часоў узнікнення земляробства ў большасці рэгіёнаў свету таксама складае насенне, у першую чаргу, культурных злакаў (пшаніцы, рысу, кукурузы і інш.). Галоўнае пажыўнае рэчыва, з якім чалавецтва атрымлівае найбольшую колькасць калорый, — крухмал, які змяшчаецца ў насенні злакаў. Важнай крыніцай бялкоў для чалавецтва служыць таксама насенне бабовых раслін — соі, фасолі і інш. Насенне з'яўляецца асноўнай крыніцай раслінных алеяў, якія здабываюць з насення сланечніка, рапсу, кукурузы, ільну, бавоўны і многіх іншых алейных культур.

Спасылкі