Палацава-паркавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх (Жалудок): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 51: Радок 51:

=== Флігель ===
=== Флігель ===
[[Файл:Žałudok. Жалудок (XX).jpg|міні|Флігель у пач. XX ст.]]
[[Файл:Усадьба Четвертинских,вид на хозяйственные постройки.jpg|міні|злева|Флігель]]
[[Файл:Усадьба Четвертинских,вид на хозяйственные постройки.jpg|міні|злева|Флігель]]
[[Файл:Žałudok. Жалудок (XX).jpg|міні|Флігель у пач. XX ст.]]
[[Файл:Гаспадарчыя пабудовы (комплексу былога палацу XIII-пач.XX ст.).jpg|міні|злева|Кузня]]
[[Файл:Гаспадарчыя пабудовы (комплексу былога палацу XIII-пач.XX ст.).jpg|міні|злева|Кузня]]
Флігель першапачаткова з'ўляўся сядзібай [[Род Тызенгаўзаў|Тызенгаўзаў]], папярэдніх уладальнікаў маёнтка. Да пабудовы палаца ў пачатку XX ст. тут жылі Чацвярцінскія, а да іх [[род Урускіх|Урускія]]. Вырашаны ў стылі [[неаготыка|неаготыкі]] — аднапавярховы, прамавугольны ў плане аб'ём з круглай у сячэнні [[шатровы дах|шатровай]] вежай, прыбудаванай да тарцовага фасада. Сцены з бутавага каменю, члянёны стральчатымі аконнымі праёмамі. Галоўны ўваход вырашаны ў выглядзе гатычнага [[партал, архітэктура|парталу]].

Версія ад 23:15, 23 студзеня 2015

Славутасць
Палацава-паркавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх
53°36′03″ пн. ш. 24°57′28″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Жалудок
Архітэктурны стыль неабарока
Архітэктар У. Марконі
Заснавальнік Л. Святаполк-Чацвярцінскі
Дата пабудовы 1908 год
Будынкі
палац • флігель • млын • кузня • гаспадарчыя пабудовы • парк
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000627шыфр 412Г000627
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палацава-паркавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры пачатку XX ст. Створаны князям Л. Святаполк-Чацвярцінскім за 1 км на захад ад г.п. Жалудок (Шчучынскі раён). Уключае мураваны палац, флігель, рэшткі былога млына, кузня і іншыя гаспадарчыя пабудовы, якія аб'яднаныя сеткай узаемна перпендыкулярных алей рэгулярнага парку.

Стайня ў Жалудку, 1936

Палац пабудаваны ў 1908 г. у стылі неабарока паводле праекту архітэктара У. Марконі. Цяпер комплекс належыць ваеннаму ведамству.

Архітэктура

Палац

Дах рызаліта
Гаспадарчая пабудова

Манументальны двухпавярховы будынак накрыты мансардавым дахам з авальнымі люкарнамі. Галоўны і дваровы франтальныя фасады вылучаныя ў цэнтры акруглымі і па баках прамавугольнымі рызалітамі, накрытымі самастойнымі шатровымі дахамі з заломамі. Дваровы цэнтральны рызаліт прарэзаны высокімі парабалічнымі аконнымі праёмамі-вітражамі і авальнымі люкарнамі, якія асвятляюць парадную лесвіцу. Рызаліт завершаны балюстрадай і скульптурна-геральдычнай кампазіцыяй з дэкаратыўнымі вазамі. Паміж дваровымі рызалітамі па фронту фасаду тэраса з балюстраднай агароджай і цыркульнымі сходамі. Галоўны ўваход вылучаны балконам. У дэкоры фасадаў выкарыстаныя высокія панэлі, фігурныя і спрошчаныя ліштвы, сандрыкі, картушы, гірлянды, рустоўка. У цэнтры будынку размешчаная парадная зала, вестыбюль з лесвіцай. Пад будынкам скляпеністыя сутарэнні.

Флігель

Флігель
Флігель у пач. XX ст.
Кузня

Флігель першапачаткова з'ўляўся сядзібай Тызенгаўзаў, папярэдніх уладальнікаў маёнтка. Да пабудовы палаца ў пачатку XX ст. тут жылі Чацвярцінскія, а да іх Урускія. Вырашаны ў стылі неаготыкі — аднапавярховы, прамавугольны ў плане аб'ём з круглай у сячэнні шатровай вежай, прыбудаванай да тарцовага фасада. Сцены з бутавага каменю, члянёны стральчатымі аконнымі праёмамі. Галоўны ўваход вырашаны ў выглядзе гатычнага парталу.

Літаратура

Спасылкі