Свята-Міхайлаўская царква (Сцяпанкі): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
clean up, replaced: Помнік драўлянага дойлідства → Помнік драўлянай архітэктуры, растакутн → рамавугольн, х’я → х'я (2), р-н → раён using AWB
KrBot (размовы | уклад)
др - {{тупіковы артыкул}}
Радок 16: Радок 16:


{{няма катэгорый}}
{{няма катэгорый}}
{{тупіковы артыкул}}
{{ізаляваны артыкул}}
{{ізаляваны артыкул}}

Версія ад 11:29, 26 студзеня 2015

Помнік драўлянага дойлідства. Пабудаваная ў 1780 г. у в. Сцяпанкі (Жабінкаўскі раён) у стылі барока.

Прамавугольны цэнтральны неф асвятляецца невялікімі верхнімі вокнамі і накрыты двухсхільным дахам з вальмай над алтаром і трохвугольным франтонам з шалёўкай "ромбам" на галоўным фасадзе. У сярэдзіне вільчыка фігурны гранёны купалок. Бакавыя нефы накрытыя аднасхільнымі дахамі, якія каля алтару пераходзяць у трохвугольныя застрэшкі, а на галоўным фасадзе завершаныя двух'яруснымі чацверыковымі вежачкамі з гранёнымі купалкамі. Аконныя праёмы з лучковымі завяршэннямі зашклёныя вітражамі. Унутры нефы падзеленыя чатырма калонкамі з капітэлямі. Цэнтральны неф мае скляпеністае перакрыцце, бакавыя — плоскую столь. Сцены апрацаваныя пілястрамі.

Над уваходам — хоры. У 1914 г. з паўднёвага захаду да царквы прыбудаваная трох'ярусная чацверыковая званіца з васьмерыковым верхнім ярусам, завершаным шатровым дахам з дэкаратыўнымі шчытамі.

Царква дзейнічае. Помнік рэспубліканскага значэння.

Літаратура

Спасылкі