Дэлі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
Artificial123 (размовы | уклад)
Радок 120: Радок 120:
Выключна выгаднае геаграфічнае становішча на гандлёвых шляхах, якія вядуць з Афганістана, Персіі і Сярэдняй Азіі на ўсход да раўнінах Ганга і на поўдзень у Паўастраўную Індыю, стымулявала эканамічны рост горада.
Выключна выгаднае геаграфічнае становішча на гандлёвых шляхах, якія вядуць з Афганістана, Персіі і Сярэдняй Азіі на ўсход да раўнінах Ганга і на поўдзень у Паўастраўную Індыю, стымулявала эканамічны рост горада.


Дэлі з'яўляецца найважнейшым дзелавым цэнтрам Паўночнай Індыі<ref>{{cite web|url=http://india.gov.in/knowindia/ut_delhi.php|title=Know India: Delhi|publisher=India.gov.in|date=|accessdate=2009-09-07|deadlink=404|archiveurl=http://web.archive.org/20061007063703/india.gov.in/knowindia/ut_delhi.php|archivedate=2006-10-07}}</ref> з намінальным валавым унутраным прадуктам стане на 2007 год у 1182 млрд рупій (24,5 млрд долараў) або ў 3364 млрд рупій па ППС (69,8 млрд долараў)<ref name="delhigovt1">{{cite web|url=http://finance.delhigovt.nic.in/circular/budget_speech2008-09.pdf |title=Budget Speech 2008–2009 |format=PDF |date= |accessdate=2009-09-07}}</ref>. Даход на душу насельніцтва ў 2007 годзе склаў 66728 рупій (1450 долараў) па цэнах таго часу, што робіць Дэлі трэцім у Індыі па гэтым паказчыку пасля Чандыгарха і Гоа<ref>{{cite web|url=http://timesofindia.indiatimes.com/Chandigarhs_per_capita_income_highest_in_India/articleshow/3487128.cms|title=Chandigarh's per capita income highest in India-Chandigarh-Cities-The Times of India|publisher=Timesofindia.indiatimes.com|date=|accessdate=2008-11-03|archiveurl=http://www.webcitation.org/684W8KCgm|archivedate=2012-05-31}}</ref>. Сфера паслуг забяспечвае 70,95% валавога ўнутранага прадукту Дэлі, за ёй ідзе прамысловасць і будаўніцтва (25,2%) і здабыўная прамысловасць і сельская гаспадарка (3,85%)<ref name=ecosurv2/>. Рабочая сіла Дэлі складае 32,82% насельніцтва і з 1991 па 2001 год павялічылася ў абсалютным памеры на 52,52%<ref name=ecosurv5>{{cite web|url=http://delhiplanning.nic.in/Economic%20Survey/ES%202005-06/Chpt/5.pdf|title=Chapter 5: Employment and Unemployment| accessdate =|format=PDF|work=Economic Survey of Delhi, 2005–06|publisher=Planning Department, Government of National Capital Territory of Delhi|pages=pp59–65}}</ref>. З рабочай сілы 620 тыс. занятыя ў дзяржаўным сектары<ref name=ecosurv5/>. Узровень беспрацоўя ў Дэлі стане на 2003 год складаў 4,63% і знізіўся з 1999-2000 гадоў, калі ён дасягаў 12,57%<ref name=ecosurv5/>. Па стане на снежань 2004 года, на розных праграмах дапамогі было зарэгістравана 636 тыс. беспрацоўных<ref name=ecosurv5/>.
Дэлі з'яўляецца найважнейшым дзелавым цэнтрам Паўночнай Індыі<ref>{{cite web|url=http://india.gov.in/knowindia/ut_delhi.php|title=Know India: Delhi|publisher=India.gov.in|date=|accessdate=2009-09-07|deadlink=404|archiveurl=http://web.archive.org/20061007063703/india.gov.in/knowindia/ut_delhi.php|archivedate=2006-10-07}}</ref> з намінальным валавым унутраным прадуктам стане на 2007 год у 1182 млрд рупій (24,5 млрд долараў) або ў 3364 млрд рупій па ППС (69,8 млрд долараў)<ref name=ecosurv2>{{cite web|url=http://delhiplanning.nic.in/Economic%20Survey/ES%202005-06/Chpt/2.pdf|title=Chapter 2: State Income| accessdate =| format =PDF|work=Economic Survey of Delhi, 2005–2006|publisher=Planning Department, Government of National Capital Territory of Delhi|pages=pp8–16}}</ref><ref name="delhigovt1">{{cite web|url=http://finance.delhigovt.nic.in/circular/budget_speech2008-09.pdf |title=Budget Speech 2008–2009 |format=PDF |date= |accessdate=2009-09-07}}</ref>. Даход на душу насельніцтва ў 2007 годзе склаў 66728 рупій (1450 долараў) па цэнах таго часу, што робіць Дэлі трэцім у Індыі па гэтым паказчыку пасля Чандыгарха і Гоа<ref>{{cite web|url=http://timesofindia.indiatimes.com/Chandigarhs_per_capita_income_highest_in_India/articleshow/3487128.cms|title=Chandigarh's per capita income highest in India-Chandigarh-Cities-The Times of India|publisher=Timesofindia.indiatimes.com|date=|accessdate=2008-11-03|archiveurl=http://www.webcitation.org/684W8KCgm|archivedate=2012-05-31}}</ref>. Сфера паслуг забяспечвае 70,95% валавога ўнутранага прадукту Дэлі, за ёй ідзе прамысловасць і будаўніцтва (25,2%) і здабыўная прамысловасць і сельская гаспадарка (3,85%)<ref name=ecosurv2/>. Рабочая сіла Дэлі складае 32,82% насельніцтва і з 1991 па 2001 год павялічылася ў абсалютным памеры на 52,52%<ref name=ecosurv5>{{cite web|url=http://delhiplanning.nic.in/Economic%20Survey/ES%202005-06/Chpt/5.pdf|title=Chapter 5: Employment and Unemployment| accessdate =|format=PDF|work=Economic Survey of Delhi, 2005–06|publisher=Planning Department, Government of National Capital Territory of Delhi|pages=pp59–65}}</ref>. З рабочай сілы 620 тыс. занятыя ў дзяржаўным сектары<ref name=ecosurv5/>. Узровень беспрацоўя ў Дэлі стане на 2003 год складаў 4,63% і знізіўся з 1999-2000 гадоў, калі ён дасягаў 12,57%<ref name=ecosurv5/>. Па стане на снежань 2004 года, на розных праграмах дапамогі было зарэгістравана 636 тыс. беспрацоўных<ref name=ecosurv5/>.


Галоўнымі галінамі эканомікі горада з'яўляюцца інфармацыйныя тэхналогіі, тэлекамунікацыі, фінансы, турызм, сродкі масавай інфармацыі<ref>{{cite web|url=http://www.mapsofindia.com/delhi/industries-in-delhi.html|title=Industries in Delhi|publisher=Mapsofindia.com|date=|accessdate=2009-09-07|archiveurl=http://www.webcitation.org/684WBoFm6|archivedate=2012-05-31}}</ref>. Вытворчая прамысловасць Дэлі таксама значная і працягвае хутка развівацца, яна ўключае перш за ўсё вытворчасць тавараў народнага спажывання. Вялікі ўнутраны рынак Дэлі і наяўнасць кваліфікаванай рабочай сілы актыўна прыцягваюць замежныя інвестыцыі ў гэты сектар. У 2001 годзе ў сектары вытворчасці было занята 1440000 работнікаў, а лік вытворчых адзінак дасягаў 129 тыс<ref name=ecosurv9>{{cite web |url=http://delhiplanning.nic.in/Economic%20Survey/ES%202005-06/Chpt/9.pdf|title=Chapter 9: Industrial Development| accessdate =|format=PDF|work=Economic Survey of Delhi, 2005–06|publisher=Planning Department, Government of National Capital Territory of Delhi|pages=pp94–107}}</ref>.
Галоўнымі галінамі эканомікі горада з'яўляюцца інфармацыйныя тэхналогіі, тэлекамунікацыі, фінансы, турызм, сродкі масавай інфармацыі<ref>{{cite web|url=http://www.mapsofindia.com/delhi/industries-in-delhi.html|title=Industries in Delhi|publisher=Mapsofindia.com|date=|accessdate=2009-09-07|archiveurl=http://www.webcitation.org/684WBoFm6|archivedate=2012-05-31}}</ref>. Вытворчая прамысловасць Дэлі таксама значная і працягвае хутка развівацца, яна ўключае перш за ўсё вытворчасць тавараў народнага спажывання. Вялікі ўнутраны рынак Дэлі і наяўнасць кваліфікаванай рабочай сілы актыўна прыцягваюць замежныя інвестыцыі ў гэты сектар. У 2001 годзе ў сектары вытворчасці было занята 1440000 работнікаў, а лік вытворчых адзінак дасягаў 129 тыс<ref name=ecosurv9>{{cite web |url=http://delhiplanning.nic.in/Economic%20Survey/ES%202005-06/Chpt/9.pdf|title=Chapter 9: Industrial Development| accessdate =|format=PDF|work=Economic Survey of Delhi, 2005–06|publisher=Planning Department, Government of National Capital Territory of Delhi|pages=pp94–107}}</ref>.

Версія ад 23:34, 6 лютага 2015

Горад
Дэлі
दिल्ली, Delhi

Злева направа зверху ўніз: Храм Лотаса, Брама Індыі, Склеп Хумаюна, Конахт плэйс, Храм Акшардхам
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
500-я да н.э.
Плошча
1483 км²
Вышыня цэнтра
239 м
Насельніцтва
12,6 млн. чалавек (2010)
Шчыльнасць
11,4 тыс. чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+91-11- XXXX XXXX
Паштовы індэкс
110 xxx
Аўтамабільны код
DL-xx
Афіцыйны сайт
Дэлі на карце Індыі
Дэлі (Індыя)
Дэлі
Дэлі (Індыя)
Дэлі

Дэлі (англ.: Delhi, хіндзі: दिल्ली, панджаб.: ਦਿੱਲੀ, урду: دِلّی) — горад у Індыі, самы вялікі мегаполіс краіны паводле плошчы і другі (пасля Мумбаі) паводле колькасці насельніцтва. Дэлі мае статус саюзнай тэрыторыі (Нацыянальная сталічная тэрыторыя Дэлі).

Горад размяшчаецца на поўначы Індыі на беразе ракі Джамны. Дэлі вядомы як пастаянна заселенае месца як мінімум з 6 ст. да н.э., а першыя пасяленні тут з'явіліся ў 2-м тысячагоддзі да н.э. Выключна выгаднае геаграфічнае становішча Дэлі на ўрадлівай раўніне ў міжрэччы Джамны і Ганга і перакрыжаванні гандлёвых шляхоў з Афганістана, Персіі і Сярэдняй Азіі на ўсход і поўдзень Індыі стымулявала эканамічнае развіццё горада.

Сучасны Дэлі з'яўляецца палітычным, эканамічным, гандлёвым і культурным цэнтрам Індыі. Прыток людзей з розных рэгіёнаў Індыі зрабіў яго многакультурным, касмапалітычным мегаполісам.

Гісторыя

Пасяленні чалавека на месцы Дэлі існуюць верагодна з 2 тысячагоддзя да н.э. Першым горадам, паводле «Махабхараты», быў Індрапрастха, легендарная сталіца дынастыі Пандаваў. Вёска з назвай Індарпат існавала ў Дэлі да пачатку 19 стагоддзя і была знесеная брытанцамі пры будаўніцтве Нью-Дэлі.

З 3 стагоддзя да н.э. вобласць паміж Джамнай і гарамі Аравалі знаходзілася пад уладай цароў з дынастыі Маур'я. Захаваліся археалагічныя помнікі таго часу, у прыватнасці надпісы імператара Ашокі (262—232 да н.э.). У 340, пасля некалькіх стагоддзяў заняпаду, горад быў адбудаваны царом Канауджа Дэхлу. Паводле адной з версій, горад атрымаў імя ў яго гонар.

У 736 раджпуты з дынастыі Томар засноўваюць непадалёку горад-крэпасць Лал-Кот. У 1180 іншыя раджпуты, з клана Чаўхан, заваёўваюць Лал-Кот і пераймяноўваюць яго ў Кіла-Раі-Пітхора. У хуткім часе пачынаецца наступленне афганскіх плямёнаў на гэты рэгіён. У 1192 чаўханскі цар Прытхвірадж III церпіць паражэнне ад афганскага султана Мухамада Горы, а ў наступным годзе военачальнік апошняга Кутб-уд-дзін Айбек (цюркскі гулям з Цэнтральнай Азіі) захоплівае горад.

Кутб-Мінар

Пасля смерці Мухамада Горы ў 1206 Кутб-уд-дзін Айбек засноўвае Дэлійскі султанат і становіцца яго першым султанам і заснавальнікам рабскай (гулямскай, мамлюкскай) дынастыі. Сталіца султаната Дэлі багацее і ўпрыгожваецца. Забудоўваецца паўднёвая частка сучаснага горада, узводзяцца Кутб-Мінар (вышэйшы ў свеце цагляны мінарэт) і Куват-аль-Іслам (старэйшая з існых на сёняшні дзень мячэць у Індыі). Пасля 1288 рабскую дынастыю змяняюць цюркскія і афганскія дынастыі Хільджы, Туглак, Сайід і Лодзі. Імі былі пабудаваныя шматлікія форты і гарады, што складаюць большасць з так званых Сямі гарадоў Дэлі.

У 1398 горад захоплены, разрабаваны і спалены Цімурам, нібыта за тое, што мусульманскія ўладары Дэлі былі надта паблажлівыя да індуісцкага насельніцтва. Горад перажыў перыяд смут, быў даволі хутка адноўлены, з 1450 у ім умацавалася дынастыя Лодзі. У перыяд султанату Дэлі становіцца надзвычай важным цэнтрам суфізму.

Грабніца Хумаюна (1560), першая з серыі магольскіх маўзалеяў

У 1526, у бітве пры Паніпаце, правіцель Ферганы Захірэдзін Бабур разбіў апошняга султана Лодзі і заснаваў дзяржаву Вялікіх Маголаў, сталіцай якой у розныя часы былі Дэлі, Агра і Лахор. У 1533 другі магольскі імператар Хумаюн зрабіў Дэлі сталіцай імперыі. Маголы кіравалі паўночнай Індыяй больш як тры стагоддзі, з невялікімі перарывамі: у 1540—1556 большая частка краіны была захопленая афганскім султанам Шэр Шахам Суры. У 1553 індускі цар Хему Вікрамадзіт'я разбіў як афганцаў, так і Вялікіх Маголаў і заняў трон Дэлі. Але ўжо ў 1556 маголы пад камандаваннем Акбара нанеслі паражэнне Хему ў другой Паніпацкай бітве і вярнулі сабе ўладу над рэгіёнам. Магольскі імператар Шах Джахан істотна перабудаваў горад, стварыўшы сёмы горад Дэлі, які назваў у свой гонар Шахджаханабадам. Цяпер гэтае месца вядомае як Стары горад ці Стары Дэлі (Олд-Дэлі). Ён служыў з 1638 сталіцай Імперыі Вялікіх Маголаў.

Чырвоны форт, з якога прэм'ер-міністр Індыі звяртаецца да народа на Дзень незалежнасці

Пасля 1680 Магольская імперыя пачала хутка слабець пад ударамі Імперыі Маратха. Пасля Карнальскай бітвы 1739 Дэлі быў захоплены войскамі персідскага ўладара Надэр Шаха, якому ўдалося вывезці з горада значную колькасць скарбаў, у тым ліку славуты Паўлінавы трон. У 1752 было падпісана пагадненне, паводле якога маголы страцілі незалежнасць, прызнаўшы вярхоўную ўладу маратхаў. У 1761, калі маратхі прайгралі Трэцюю паніпацкую бітву, Дэлі быў часова захоплены сіламі Ахмед Шаха Абдалі. У 1803 маратхі былі канчаткова разгромленыя ў Дэлійскай бітве сіламі Брытанскай Ост-Індскай кампаніі, якая з таго часу атрымала кантроль над горадам.

З пачатку 19 стагоддзя Вялікабрытанія паступова змяншала ўладу Кампаніі, і ў 1858 Дэлі разам з усёй Індыяй увайшоў у склад Брытанскай Індыі і стаў акругай у складзе правінцыі Пенджаб. У 1911 у Дэлі з Калькуты была перанесеная сталіца Брытанскай Індыі. На працягу наступных дваццаці год паводле праекта брытанскіх архітэктараў пад кіраўніцтвам Эдвіна Лачанса быў пабудаваны новы адміністрацыйны раён горада — Нью-Дэлі, які стаў абвешчаны сталіцай Брытанскай Індыі, а з атрыманнем Індыяй незалежнасці 15 жніўня 1947 — сталіцай Індыйскага Саюза.

У выніку раздзела Брытанскай Індыі ў горад прыбылі тысячы бежанцаў (індусаў і сікхаў) з Заходняга Пенджаба і Сінда, у той час як тысячы мусульман выехалі з горада ў Пакістан. Міграцыя ў Дэлі працягваецца і ў цяперашні час, забяспечваючы хуткі прырост насельніцтва.

У адпаведнасці з папраўкамі да Канстытуцыі Індыі 1991, Саюзная тэрыторыя Дэлі атрымала назву Нацыянальная сталічная тэрыторыя Дэлі, а таксама ўласны заканадаўчы сход.

У снежні 2001, кастрычніку 2005 і верасні 2008 у Дэлі адбыліся тэрарыстычныя акты са шматлікімі ахвярамі сярод мірнага насельніцтва. Індыя абвясціла аб падазрэннях ва ўчыненні гэтых актаў радыкальнымі групамі, што базіруюцца ў Пакістане.

Адміністрацыйны падзел

Нацыянальная сталічная тэрыторыя Дэлі, агульнай плошчай у 1484 км², падзяляецца на тры «нарматыўныя гарады» або «гарадскія карпарацыі», што кіруюцца адмысловымі органамі: Муніцыпальнай карпарацыяй Дэлі (1397,3 км²), Муніцыпальным камітэтам Нью-Дэлі (42,7 км²) і Ваеннай радай Дэлі (43 км²). Для статыстычных мэт тэрыторыя падзяляецца на 59 гарадоў і 300 сельскіх пасяленняў, аб'яднаных у 27 тэхсіл.

Акругі

Акругі Дэлі

З 1997 Нацыянальная сталічная тэрыторыя Дэлі падзяляецца на 9 акруг (districts), кожная з якіх у сваю чаргу падзяляецца на тры раёны (subdistricts). Кожнай акругай кіруе адпаведны выканаўчы камісар (deputy commissioner), а кожным раёнам — магістрат раёна (subdivision magistrate). Ніжэй прыведзены спіс акруг.

Нацыянальны сталічны рэгіён

З мэтай кіравання агламерацыяй Дэлі і цэнтралізаванага вырашэння яе праблем у 1985 быў створаны Нацыянальны сталічны рэгіён (National Capital Region). Акрамя Нацыянальнай сталічнай тэрыторыі Дэлі, рэгіён уключае прылеглыя акругі штатаў Раджастхан, Утар-Прадэш і Хар'яна з гарадамі-спадарожнікамі Гургаон, Фарыдабад, Ноіда і Гхазіабад.

Палітыка

Дэлі лічыцца аплотам Індыйскага нацыянальнага кангрэса (ІНК), які найчасцей перамагае на выбарах. На ўсеагульных выбарах 1999 у Лок Сабху перамогу атрымала Бхаратыя джаната парты, атрымаўшы ўсе сем месцаў ад Дэлі. Але ўжо ў 2004 ІНК вярнуў сабе сімпатыі выбаршчыкаў, дзякуючы спраўнаму кіраўніцтву Шэйлы Дыкшыт, галоўнага міністра Дэлі з 1998, атрымаўшы шэсць з сямі дэлійскіх месцаў у нацыянальным парламенце.

Насельніцтва

Дэлі — касмапалітычны горад, у якім прадстаўлена мноства розных этнічных груп і культур. Дзякуючы свайму значэнню палітычнага і эканамічнага цэнтра паўночнай Індыі, горад прываблівае рабочых прамысловых прадпрыемстваў і офісных работнікаў з усёй Індыі, падтрымліваючы сваю культурную разнастайнасць. Па прычыне выканання горадам сталічных функцый і прысутнасці шматлікіх замежных кампаній, у Дэлі пражывае істотная колькасць грамадзян іншых краін.

Па стану на 2007, насельніцтва агламерацыі Дэлі дасягнула, паводле ацэнак, 21,5 млн чалавек, што робіць яе другой па колькасці насельніцтва агламерацыяй Індыі пасля Мумбаі. Штогод колькасць насельніцтва Дэлі ўзрастае прыкладна на 0,5 млн чалавек. Напрыклад, у 2001 дабавілася 285 тыс. жыхароў у выніку міграцыі і 215 тыс. — у выніку натуральнага прыросту. Чакаецца, што з такімі тэмпамі прыросту насельніцтва да 2015 Дэлі стане трэцяй па колькасці жыхароў агламерацыяй свету пасля Токіа і Мумбаі. На тэрыторыі Дэлі размяшчаецца жылы раён Дварка, найбуйнейшы жылы раён у свеце, пабудаваны паводле адзінага плана.

Эканоміка

Выключна выгаднае геаграфічнае становішча на гандлёвых шляхах, якія вядуць з Афганістана, Персіі і Сярэдняй Азіі на ўсход да раўнінах Ганга і на поўдзень у Паўастраўную Індыю, стымулявала эканамічны рост горада.

Дэлі з'яўляецца найважнейшым дзелавым цэнтрам Паўночнай Індыі[2] з намінальным валавым унутраным прадуктам стане на 2007 год у 1182 млрд рупій (24,5 млрд долараў) або ў 3364 млрд рупій па ППС (69,8 млрд долараў)[3][4]. Даход на душу насельніцтва ў 2007 годзе склаў 66728 рупій (1450 долараў) па цэнах таго часу, што робіць Дэлі трэцім у Індыі па гэтым паказчыку пасля Чандыгарха і Гоа[5]. Сфера паслуг забяспечвае 70,95% валавога ўнутранага прадукту Дэлі, за ёй ідзе прамысловасць і будаўніцтва (25,2%) і здабыўная прамысловасць і сельская гаспадарка (3,85%)[3]. Рабочая сіла Дэлі складае 32,82% насельніцтва і з 1991 па 2001 год павялічылася ў абсалютным памеры на 52,52%[6]. З рабочай сілы 620 тыс. занятыя ў дзяржаўным сектары[6]. Узровень беспрацоўя ў Дэлі стане на 2003 год складаў 4,63% і знізіўся з 1999-2000 гадоў, калі ён дасягаў 12,57%[6]. Па стане на снежань 2004 года, на розных праграмах дапамогі было зарэгістравана 636 тыс. беспрацоўных[6].

Галоўнымі галінамі эканомікі горада з'яўляюцца інфармацыйныя тэхналогіі, тэлекамунікацыі, фінансы, турызм, сродкі масавай інфармацыі[7]. Вытворчая прамысловасць Дэлі таксама значная і працягвае хутка развівацца, яна ўключае перш за ўсё вытворчасць тавараў народнага спажывання. Вялікі ўнутраны рынак Дэлі і наяўнасць кваліфікаванай рабочай сілы актыўна прыцягваюць замежныя інвестыцыі ў гэты сектар. У 2001 годзе ў сектары вытворчасці было занята 1440000 работнікаў, а лік вытворчых адзінак дасягаў 129 тыс[8].

Дэлі — адзін з самых эканамічна развітых гарадоў Індыі з самым высокім узроўнем спажывання. Колькасць аўтамабіляў у Дэлі большая, чым у чатырох мегаполісах Бангалоры, Калькуце, Ченнае і Мумбаі разам узятых. У Дэлі — лепшы транспарт і лепшая інфраструктура. Па гэтай прычыне ў Дэлі і прадмесцях Наіда і Гургаон ў апошнія гады сталі актыўна развівацца міжнародныя карпарацыі, камерцыйныя і гандлёвыя цэнтры, аўтамабільная прамысловасць, СМІ, вытворчасць тавараў народнага спажывання.

Будаўніцтва, энергетыка, камунальныя паслугі, ахова здароўя, продаж жылля і іншыя паслугі, накіраваныя на мясцовае насельніцтва, таксама складаюць значную частку эканомікі горада. Акрамя таго, сектар рознічнага гандлю Дэлі дэманструе адны з найбольшых тэмпаў росту ў краіне [42]. У выніку кошты на зямлю ў зручных месцах хутка растуць, а цэны на офісныя і гандлёвыя памяшкання дасягнулі больш за 1500 даляраў за м ², што ставіць Дэлі на 7 месца ў свеце [43]. Як і ў астатняй Індыі, хуткае развіццё арганізаванай рознічнага гандлю выцясняе традыцыйныя неарганізаваныя гандлёвыя ўчасткі [44].

Славутасці

Вядомыя асобы

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA

  1. Current Local Time in New Delhi, Delhi, India Праверана 22 лютага 2018.
  2. Know India: Delhi(недаступная спасылка). India.gov.in. Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2006. Праверана 7 верасня 2009.
  3. а б Chapter 2: State Income (PDF). Economic Survey of Delhi, 2005–2006 pp8–16. Planning Department, Government of National Capital Territory of Delhi.
  4. Budget Speech 2008–2009 (PDF). Праверана 7 верасня 2009.
  5. Chandigarh's per capita income highest in India-Chandigarh-Cities-The Times of India. Timesofindia.indiatimes.com. Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2012. Праверана 3 лістапада 2008.
  6. а б в г Chapter 5: Employment and Unemployment (PDF). Economic Survey of Delhi, 2005–06 pp59–65. Planning Department, Government of National Capital Territory of Delhi.
  7. Industries in Delhi. Mapsofindia.com. Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2012. Праверана 7 верасня 2009.
  8. Chapter 9: Industrial Development (PDF). Economic Survey of Delhi, 2005–06 pp94–107. Planning Department, Government of National Capital Territory of Delhi.