Тупічэўскі манастыр (Мсціслаў): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'Існаваў у сярэдзіне XVII — пачатку ХХ ст. на ўсходняй ускраіне Мсціслава. Заснаваны як мужч...'
 
clean up, replaced: ангельск → англійск, зьб → зб, ІІ → II, растакутн → рамавугольн, У час → Падчас , ванглійск → вангельск, р’е → р using AWB
Радок 1: Радок 1:
Існаваў у сярэдзіне XVII — пачатку ХХ ст. на ўсходняй ускраіне Мсціслава. Заснаваны як мужчынскі (з 1886 г. жаночы). Складаўся з Святадухаўскай, Увядзенскай, Успенскай, Мікалаеўскай цэркваў, жылых і гаспадарчых пабудоў. Быў абнесены спачатку драўлянай, з канца ХІХ ст. мураванай агароджай. Манастырскія жылыя і гаспадарчыя пабудовы былі пераважна драўляныя. Засталіся фрагменты мураванай агароджы, брамы і капліц канца ХІХ ст. Цяпер частка тэрыторыі занятая сучаснымі будынкамі маслазаводу. У час археалагічных даследаванняў выяўлены культурны пласт XVI—XVII стст., сярод знаходак непаліваная кафля з выявай Святога Георгія на кані, а таксама зялёная і паліхромная кафля XVII—XVIII стст., аздобленая раслінным і геральдычным арнаментам.
Існаваў у сярэдзіне [[XVII]] — пачатку [[XX ст.]] на ўсходняй ускраіне Мсціслава. Заснаваны як мужчынскі (з [[1886]] г. жаночы). Складаўся з Святадухаўскай, Увядзенскай, Успенскай, Мікалаеўскай цэркваў, жылых і гаспадарчых пабудоў. Быў абнесены спачатку драўлянай, з канца XIX ст. мураванай [[агароджа|агародж]]ай. Манастырскія жылыя і гаспадарчыя пабудовы былі пераважна драўляныя. Засталіся фрагменты мураванай [[агароджа|агародж]]ы, [[брама|брам]]ы і [[капліца|капліц]] канца XIX ст. Цяпер частка тэрыторыі занятая сучаснымі будынкамі маслазаводу. Падчас археалагічных даследаванняў выяўлены культурны пласт XVI—XVII стст., сярод знаходак непаліваная [[кафля]] з выявай Святога Георгія на кані, а таксама зялёная і паліхромная [[кафля]] XVII—XVIII стст., аздобленая раслінным і геральдычным [[арнамент]]ам.


Драўляная Святадухаўская царква (пабудаваная ў 1641 г.) — крыжова-купальны храм (25х25 м) на каменным падмурку; абнесены паўзакрытай абходнай галерэяй на слупах. Вальмавыя дахі канцоў крыжа і купал на светлавым барабане над сяродкрыжжам завяршаліся галоўкамі. Спачатку царква была накрытая гонтавым дахам, з канца ХІХ ст. — бляхай. Сцены царквы ў інтэр’еры былі ўпрыгожаныя размалёўкай па дрэве на біблейскія і евангельскія сюжэты (73 кампазіцыі): у цэнтральным аб’ёме кампазіцыі "Нараджэнне Багародзіцы", "Увядзенне ў храм", "Заручыны Марыі", "Успенне", "Нараджэнне Хрыста" і інш., у алтары — "Тайная вячэра", у бабінцы — сцэны са старога запавету і пакут розных святых. Рэалістычнай манерай вылучаліся кампазіцыі "Рай", "Стварэнне Евы", "Спакуса Адама" і інш. Чалавечым выявам уласцівы жыццёвасць, мясцовы тыпаж. Прапорцыі фігур прысадзістыя і крыху нязграбныя, але ў іх добра перададзена дынаміка. Тыповыя для Беларусі краявіды, элементы дойлідскага антуражу, выявы мясцовых жывёл сведчаць аб тым, што ў аздабленні царквы ўдзельнічалі майстры, якія творча перапрацоўвалі традыцыі народнага выяўленчага мастацтва Магілёўшчыны XVII—XVIII стст. У некаторых кампазіцыях прыкметны рысы стылю барока. Галоўны і бакавы іканастасы былі аздобленыя дэкаратыўнай разьбой і пазалотай.
Драўляная Святадухаўская царква (пабудаваная ў [[1641]] г.) — [[крыжова-купальны храм]] (25х25 м) на каменным падмурку; абнесены паўзакрытай абходнай [[галерэя|галерэ]]яй на слупах. Вальмавыя дахі канцоў крыжа і купал на светлавым [[барабан, архітэктура|барабан]]е над [[сяродкрыжжа|сяродкрыжж]]ам завяршаліся [[галоўка, архітэктура|галоўк]]амі. Спачатку царква была накрыта [[гонт]]авым дахам, з канца XIX ст. — бляхай. Сцены царквы ў [[інтэр'ер]]ы былі ўпрыгожаны размалёўкай па дрэве на біблейскія і евангельскія сюжэты (73 кампазіцыі): у цэнтральным аб'ёме кампазіцыі "Нараджэнне Багародзіцы", "Увядзенне ў храм", "Заручыны Марыі", "Успенне", "Нараджэнне Хрыста" і інш., у [[алтар]]ы — "Тайная вячэра", у [[бабінец|бабін]]цы — сцэны са старога запавету і пакут розных святых. Рэалістычнай манерай вылучаліся кампазіцыі "Рай", "Стварэнне Евы", "Спакуса Адама" і інш. Чалавечым выявам уласцівы жыццёвасць, мясцовы тыпаж. Прапорцыі фігур прысадзістыя і крыху няз[[граб]]ныя, але ў іх добра перададзена дынаміка. Тыповыя для Беларусі краявіды, элементы архітэктарскага антуражу, выявы мясцовых жывёл сведчаць аб тым, што ў аздабленні царквы ўдзельнічалі майстры, якія творча перапрацоўвалі традыцыі народнага выяўленчага мастацтва Магілёўшчыны XVII—XVIII стст. У некаторых кампазіцыях прыкметны рысы стылю [[барока]]. Галоўны і бакавы [[іканастас]]ы былі аздоблены дэкаратыўнай разьбой і [[пазалота|пазало]]тай.


Увядзенская царква (пабудаваная ў 1771 г.) — драўлянае на каменным падмурку, прастакутнае ў плане (каля 12x7 м) купальнае збудаванне. У канцы ХІХ ст. царкву падоўжылі да 22 м, абклалі цэглай і накрылі бляхай. У інтэр’еры сцены былі атынкаваныя і ўпрыгожаныя арнаментам і размалёўкай на рэлігійныя сюжэты.
Увядзенская царква (пабудаваная ў [[1771]] г.) — драўлянае на каменным падмурку, прамавугольнае ў плане (каля 12x7 м) купальнае збудаванне. У канцы XIX ст. царкву падоўжылі да 22 м, абклалі цэглай і накрылі бляхай. У [[інтэр'ер]]ы сцены былі [[тынкоўка|атынкаван]]ы і ўпрыгожаныя [[арнамент]]ам і размалёўкай на рэлігійныя сюжэты.


Мікалаеўская царква (існавала да 1839 г.) — драўлянае збудаванне (9x8 м) на другім ярусе надбрамнай званіцы.
Мікалаеўская царква (існавала да [[1839]] г.) — драўлянае збудаванне (9x8 м) на другім ярусе надбрамнай [[званіца|званіц]]ы.


Успенская царква (пабудаваная ў псеўдарускім стылі ў 1891—95 гг.) — мураваны крыжова-купальны храм са званіцай над бабінцам, завершаны купалам на светлавым барабане. У інтэр’еры знаходзіліся чатырох’ярусны з пазалотай і трох’ярусны іканастасы.
Успенская царква (пабудаваная ў псеўдарускім стылі ў [[1891]]—[[1895]] гг.) — мураваны [[крыжова-купальны храм]] са [[званіца|званіц]]ай над [[бабінец|бабін]]цам, завершаны купалам на светлавым [[барабан, архітэктура|барабан]]е. У [[інтэр'ер]]ы знаходзіліся чатырох'ярусны з [[пазалота|пазало]]тай і трох'ярусны [[іканастас]]ы.


Комплекс не збярогся, яго спалілі ў ІІ Сусветную вайну. Канчаткова зруйнаваны ў канцы 1950-х — пачатку 1960-х гадоў, у час будаўніцтва масласырзаводу.
Комплекс не збярогся, яго спалілі ў Другую сусветную вайну. Канчаткова зруйнаваны ў канцы 1950-х — пачатку 1960-х гадоў, у час будаўніцтва масласырзаводу.
== Літаратура ==
== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: Беларус. энцыкл., 1993.— 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
* {{Крыніцы/Архітэктура Беларусі (1993)|}}

== Спасылкі ==
{{Commons|Category:}}
* {{radzima|}}
* {{ГБ|}}

Версія ад 00:27, 7 лютага 2015

Існаваў у сярэдзіне XVII — пачатку XX ст. на ўсходняй ускраіне Мсціслава. Заснаваны як мужчынскі (з 1886 г. жаночы). Складаўся з Святадухаўскай, Увядзенскай, Успенскай, Мікалаеўскай цэркваў, жылых і гаспадарчых пабудоў. Быў абнесены спачатку драўлянай, з канца XIX ст. мураванай агароджай. Манастырскія жылыя і гаспадарчыя пабудовы былі пераважна драўляныя. Засталіся фрагменты мураванай агароджы, брамы і капліц канца XIX ст. Цяпер частка тэрыторыі занятая сучаснымі будынкамі маслазаводу. Падчас археалагічных даследаванняў выяўлены культурны пласт XVI—XVII стст., сярод знаходак непаліваная кафля з выявай Святога Георгія на кані, а таксама зялёная і паліхромная кафля XVII—XVIII стст., аздобленая раслінным і геральдычным арнаментам.

Драўляная Святадухаўская царква (пабудаваная ў 1641 г.) — крыжова-купальны храм (25х25 м) на каменным падмурку; абнесены паўзакрытай абходнай галерэяй на слупах. Вальмавыя дахі канцоў крыжа і купал на светлавым барабане над сяродкрыжжам завяршаліся галоўкамі. Спачатку царква была накрыта гонтавым дахам, з канца XIX ст. — бляхай. Сцены царквы ў інтэр'еры былі ўпрыгожаны размалёўкай па дрэве на біблейскія і евангельскія сюжэты (73 кампазіцыі): у цэнтральным аб'ёме кампазіцыі "Нараджэнне Багародзіцы", "Увядзенне ў храм", "Заручыны Марыі", "Успенне", "Нараджэнне Хрыста" і інш., у алтары — "Тайная вячэра", у бабінцы — сцэны са старога запавету і пакут розных святых. Рэалістычнай манерай вылучаліся кампазіцыі "Рай", "Стварэнне Евы", "Спакуса Адама" і інш. Чалавечым выявам уласцівы жыццёвасць, мясцовы тыпаж. Прапорцыі фігур прысадзістыя і крыху нязграбныя, але ў іх добра перададзена дынаміка. Тыповыя для Беларусі краявіды, элементы архітэктарскага антуражу, выявы мясцовых жывёл сведчаць аб тым, што ў аздабленні царквы ўдзельнічалі майстры, якія творча перапрацоўвалі традыцыі народнага выяўленчага мастацтва Магілёўшчыны XVII—XVIII стст. У некаторых кампазіцыях прыкметны рысы стылю барока. Галоўны і бакавы іканастасы былі аздоблены дэкаратыўнай разьбой і пазалотай.

Увядзенская царква (пабудаваная ў 1771 г.) — драўлянае на каменным падмурку, прамавугольнае ў плане (каля 12x7 м) купальнае збудаванне. У канцы XIX ст. царкву падоўжылі да 22 м, абклалі цэглай і накрылі бляхай. У інтэр'еры сцены былі атынкаваны і ўпрыгожаныя арнаментам і размалёўкай на рэлігійныя сюжэты.

Мікалаеўская царква (існавала да 1839 г.) — драўлянае збудаванне (9x8 м) на другім ярусе надбрамнай званіцы.

Успенская царква (пабудаваная ў псеўдарускім стылі ў 18911895 гг.) — мураваны крыжова-купальны храм са званіцай над бабінцам, завершаны купалам на светлавым барабане. У інтэр'еры знаходзіліся чатырох'ярусны з пазалотай і трох'ярусны іканастасы.

Комплекс не збярогся, яго спалілі ў Другую сусветную вайну. Канчаткова зруйнаваны ў канцы 1950-х — пачатку 1960-х гадоў, у час будаўніцтва масласырзаводу.

Літаратура

Спасылкі