Вікіпедыя:Праект:Конкурс артыкулаў на тэму “Гуманітарныя навукі. Персаналіі”: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др + {{няма катэгорый}}, + {{тупіковы артыкул}}, + {{ізаляваны артыкул}}
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
== Агульныя ўмовы конкурса ==
{{да выдалення|}}== Агульныя ўмовы конкурса ==
ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” абвяшчаюць правядзенне конкурса артыкулаў на агульную тэму “Гуманітарныя навукі. Персаналіі”. Мэтаю конкурса ёсць павелічэнне колькасці і змястоўнасці артыкулаў у беларускай Вікіпедыі, далучэнне да яе новых рэдактараў.
ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” абвяшчаюць правядзенне конкурса артыкулаў на агульную тэму “Гуманітарныя навукі. Персаналіі”. Мэтаю конкурса ёсць павелічэнне колькасці і змястоўнасці артыкулаў у беларускай Вікіпедыі, далучэнне да яе новых рэдактараў.



Версія ад 19:07, 9 лютага 2015

== Агульныя ўмовы конкурса ==

ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” абвяшчаюць правядзенне конкурса артыкулаў на агульную тэму “Гуманітарныя навукі. Персаналіі”. Мэтаю конкурса ёсць павелічэнне колькасці і змястоўнасці артыкулаў у беларускай Вікіпедыі, далучэнне да яе новых рэдактараў.

Тэмы конкурса

  • Геаграфія
  • Гісторыя
  • Літаратуразнаўства
  • Мастацтвазнаўства
  • Музыкалогія
  • Псіхалогія
  • Рэлігіязнаўства
  • Сацыялогія
  • Філалогія
  • Філасофія
  • Юрыспрудэнцыя

а таксама

  • на тэму любой з дапаможных дысцыплін вышэйпералічаных навук;
  • артыкулы пра любыя персаналіі.

Удзельнікі і журы

Удзельнікам конкурса можа быць любы карыстальнік беларускай Вікіпедыі; кожны ўдзельнік можа даслаць на конкурс любую колькасць артыкулаў.

Члены журы (ПІШУ).

Крытэрыі ўдзелу ў конкурсе

Кожны ўдзельнік Беларускай Вікіпедыі можа даслаць на конкурс адвольную колькасць артыкулаў або груп артыкулаў. У конкурсе могуць браць удзел новаствораныя артыкулы памерам не меней за 15 кілабайт або групы артыкулаў, аб’яднаныя агульнай тэматыкай, дзе агульны памер артыкулаў не меней за 20 кілабайт. У выпадку дасылання на конкурс групы артыкулаў, аргкамітэт раіць ствараць асобную абагульнаючую старонку, дзе размешчаны спіс артыкулаў гэтай групы, для стварэння спасылкі конкурснага артыкула.

Артыкулы, датычныя дакладных і натуральных навук (матэматыка, фізіка, хімія, біялогія), удзел у конкурсе не бяруць.

У выпадку дасылання на конкурс не новастворанага, а палепшанага артыкула, памер яго мае быць павялічаны як найменей на 50% у параўнанні з такім на момант апошняга рэдагавання да пачатку конкурса. У выпадку паляпшэння артыкула, які існаваў да пачатку конкурса, дачыненне яго канчатковага памеру да пачатковага вылічваецца для версіі артыкула, апошняй перад пачаткам конкурса і апошняй перад пачаткам судзейскага ацэньвання (гл. Рэгламент).

Крытэрыі ацэньвання артыкулаў

З улікам вялікай колькасці тэмаў, а таксама вялікай разнастайнасці тэмаў, якія не з’яўляюцца самастойнымі навукамі, а ёсць дапаможнымі, то да пачатку ацэньвання якасці артыкула суддзі ацэньваюць адпаведнасць артыкула адной з конкурсных катэгорый. Сярэдні бал ацэнкі катэгарыяльнай адпаведнасці выкарыстоўваецца як множнік канцавога балу.

Першасна аднясенне артыкула да канкрэтнай катэгорыі выконвае яго аўтар; журы конкурсу можа параіць аўтару памяняць катэгорыю або аднесці артыкул да іншай катэгорыі самастойна, калі такое рашэнне падтрымаюць не менш за дваіх членаў журы. Ацэньванне артыкулаў ажыццяўляецца паводле двух груп адзнак: за інфармацыйнае напаўненне і за афармленне. Ацэньванне ажыццяўляецца паводле дзесяцібальнай шкалы, дзе найніжэйшай ацэнкаю ёсць 1 бал, найвышэйшаю - 10 балаў.

Пры выстаўленні ацэнкі за інфармацыйнае напаўненне журы кіруецца такімі крытэрыямі:

  • паўната асвятлення тэмы артыкулу;
  • сучаснасць паданай інфармацыі;
  • арыгінальнасць артыкула (тыя артыкулы, дзе ўся інфармацыя ўзятая з іншамоўных версій Вікіпедыі, ацэньваюцца ніжэй за тыя, што ўтрымліваюць значны адсотак інфармацыі, адсутнай ў іншамоўных версіях Вікіпедыі )

Пры выстаўленні ацэнкі за афармленне журы кіруецца такімі крытэрыямі:

  • наяўнасць аўтаматычна сфармаваных заўвагаў і карэктнасць паданых у тэксце цытатаў;
  • паўната ілюстратыўнага матэрыялу, яго якасць і ліцэнзійная чыстата;
  • адсутнасць граматычных, сінтаксічных і пунктуацыйных памылак, лексічная і стылістычная якасць тэксту;
  • вікіфікаванасць (наяўнасць спасылак на артыкулы, якія асвятляюць ключавыя паняткі гэтага артыкула);
  • карэктнасць падзелу на падраздзелы;
  • спецыялізаваныя стандарты афармлення.

Канчатковы бал - гэта сума сярэдніх балаў за інфармацыйнае напаўненне ды афармленне, памножаная на вагавы катэгарыяльны множнік. Прыклад вылічэння канчатковага бала: Адпаведнасць катэгорыі: суддзя 1 — 10, суддзя 2 — 9, суддзя 3 — 10. Сярэдні бал — 9.67 Ацэнкі за інфармацыйнае напаўненне: суддзя 1 — 8, суддзя 2 — 6, суддзя 3 — 9. Сярэдні бал — 7.67 Ацэнка за афармленне: суддзя 1 — 6, суддзя 2 — 3, суддзя 3 — 5. Сярэдні бал — 4.67. Канчатковы бал — (7.67+4.67)*9.67=119.33. (Праверыць)

Спецыялізацыя суддзяў

(ПІШУ)

Крытэрыі вызначэння пераможцаў

(ПІШУ)

Рэгламент

Паданне артыкулаў на конкурс і іх абмеркаванне пачынаецца з 00:00 00.00.2015. Ацэньванне артыкулаў суддзямі пачынаецца з 00:00 00.00.2015 і трывае да заканчэння конкурса ў 24:00 00.00.2014 па беларускім часе. Вызначэнне і абвяшчэнне пераможцаў мусіць быць ажыццяўлена на працягу трох дзён пасля заканчэння конкурса.

Аўтары артыкулаў могуць дасылаць свае артыкулы для абмеркавання калі заўгодна на працягу перыяда напісання (00.00 - 00.00.2015). Беручы пад увагу выказаныя парады, аўтар можа мяняць змест артыкула на працягу ўсяго часу да пачатку судзейскага ацэньвання. У абмеркаванні артыкула можа браць удзел любы карыстальнік беларускай Вікіпедыі. Парады аўтарам і заўвагі, выказаныя суддзямі ў перыяд да пачатку судзейскага ацэньвання, а таксама ступень, да якой аўтар артыкулу ўзяў іх да ўвагі, не накладаюць на суддзяў ніякіх абавязкаў пры ацэньванні артыкула. Судзейскае ацэньванне ажыццяўляецца паводле тэкста версіі артыкула, апошняй перад пачаткам перыяду ацэньвання і адрэдагаванай аўтарам, які высунуў яе на конкурс. Ацэнкі, выстаўленыя пасля заканчэння перыяду судзейскага ацэньвання, пры налічэнні канчатковага балу артыкула да ўвагі не бяруцца.

На пачатку напісання конкурснага артыкула яго аўтар мусіць дадаць свой артыкул (артыкулы) да раздзелу абмеркавання напрыканцы гэтай старонкі, а таксама шаблон на старонку свайго артыкулу. Артыкулы, не дададзеныя на старонку конкурса да пачатку судзейскага ацэньвання, удзелу ў конкурсе не бяруць.

Парады ўдзельнікам

У якасці ўзору артыкулаў для напісання аргкамітэт конкурса раіць …. (знайсьці ўзоры ці напісаць). Аргкамітэт звяртае ўвагу, што адпаведнасць пазначаным узорам не з’яўляецца абавязковай умовай для атрымання перамогі ў конкурсе.

Вызначыць памер бягучай версіі артыкула можна, перайшоўшы па спасылцы (ПАЗНАЧЫЦЬ)

Аргкамітэт раіць удзельнікам конкурса перад напісаннем артыкулаў азнаёміцца з раздзеламі “Вікіпедыя:Даведка” (ПАЗНАЧЫЦЬ) і “Вікіпедыя:Як рэдагаваць артыкул” (ПАЗНАЧЫЦЬ). Па тэхнічныя пытанні рэдагавання артыкула можна звяртацца па дапамогу на старонку конкурса (у абмеркаванні артыкулаў) або на старонцы (ПАЗНАЧЫЦЬ).

Новым карыстальнікам, якія яшчэ не маюць досведу напісання артыкулаў у Вікіпедыі, аргкамітэт раіць на працягу часу, які застаўся да пачатку конкурса, зарэгістравацца ў беларускай Вікіпедыі ды працаваць над конкурсным артыкулам (артыкуламі) ў раздзеле “Абмеркаванні” асабістай старонкі. Такім чынам з’яўляецца магчымасць набыцця досведу ў выкарыстанні вікі-разметкі без размяшчэння тэксту ў асноўную прастору артыкулаў, г. зн., артыкул не набывае статуса “палепшанага”. У асноўную прастору артыкулаў тэкст можа быць перанесены пасля пачатку конкурса.

Да артыкулаў, якія падаюцца на ўдзел у конкурсе, просім дававаць на старонку абмеркавання наступны шаблон:

(ДАДАЦЬ ШАБЛОН)

Артыкулы, якія бяруць удзел у конкурсе