Панашэму: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Прыклад: стылявыя змены
Няма тлумачэння праўкі
Радок 43: Радок 43:
[[Катэгорыя:Лужыцкія мовы]]
[[Катэгорыя:Лужыцкія мовы]]
[[Катэгорыя:Змяшаныя мовы]]
[[Катэгорыя:Змяшаныя мовы]]
[[Катэгорыя:Піджыны і крэольскія мовы]]

Версія ад 00:55, 10 лютага 2015

Панашэму
Саманазва Ponaschemu
Краіны Германія
Рэгіёны Ніжняя Лужыца
Агульная колькасць носьбітаў ~500
Класіфікацыя
змяшаныя мовы

Панашэму (саманазва Ponaschemu, у перакладзе на беларускую: «па-нашаму») — кантактная мова на нямецкай і ніжнелужыцкай аснове.

Нарыс

Панашэму складаецца з нямецкіх і ніжнелужыцкіх элементаў, лексіка мовы змяшаная, граматыка — ніжнелужыцкая.

Мова ўжывалася да перыяду 50-х гадоў ХХ ст. Панашэму ў асноўным была распаўсюджаная ў вёсках Шпрэвальда з лужыцка-нямецкім насельніцтвам. У мястэчках і іншых местах, напрыклад, у Котбусе, мова не выкарыстоўвалася з-за кпінаў з боку гарадскіх жыхароў і прыхільнікаў чыстай лужыцкай мовы.

У цяперашнім часе мова выкарыстоўваецца рэдка, бо тагачасныя вясковыя жыхары, будучы двухмоўнымі, перайшлі на нямецкую мову.

Прыклад

Дзіцячы вершык 1890 года, запісаны нямецкім даследчыкам Вілібальдам фон Шулебургамbede у мясцовасці Еншвальдэ (Яншойцэ). Варыянт панашэму запісаны паводле лужыцкай арфаграфіі:

  • панашэму: «Morgenrot, swinja tot. Škla grochow, zwerjcha knochow. Šklicka rajsa, zwerjcha šajsa.»
  • ням.: «Morgenrot, Schweine tot. Schüssel Erbsen, oben Knochen. Schüssel Reis, oben Scheiß.»
  • бел.: «На світанні свіння сканае. Міска з гарошкам, наверсе — косткі. І з рысам тут, наверсе — бруд.»

Літаратура