Крэольскія мовы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 12: Радок 12:


== Тэорыі паходжання крэольскіх моў ==
== Тэорыі паходжання крэольскіх моў ==
=== Монагенетычная тэорыя ===
Монагенетычная тэорыя паходжання [[піджын]]аў і крэольскіх моў заснавана на вывучэнні гаворак былых еўрапейскіх [[калонія|калоній]]. Адзін з першых яе стваральнікаў [[:de:Hugo Schuchardt|Уга Шухардт]] лічыў, што ўсе крэольскія мовы маюць адзіную першааснову — піджын, што ўзнік на аснове [[партугальская мова|партугальскай мовы]] ў [[Заходняя Афрыка|Заходняй Афрыцы]] і адтуль распаўсюдзіўся ў іншыя калоніі. У далейшым прыхільнікі дадзенай тэорыі сканцэнтраваліся на значных падабенствах у структуры крэольскіх моў, што на іх думку можа сведчыць падцверджаннем адзіных каранёў гэтай з'явы.

=== Полігенетычная тэорыя ===
Полігенетычная тэорыя паходжання [[піджын]]аў і крэольскіх моў сфарміравалася ў выніку крытыкі прац прыхільнікаў монагенетычнай тэорыі. Яе распрацоўшчыкі зыходзяць з меркавання, што паняцце "крэольская мова" павінна разглядацца шырэй, чым тое прапануюць межы еўрапейскай каланізацыі, і кожная крэольская мова мае самастойную гісторыю ўзнікнення. Памылковасць тэзіса аб паходжання розных крэольскіх моў ад адзінага піджына на аснове разгляду структур сучасных крэольскіх моў яны тлумачаць тым, што піджыны наогул неструтураваны.

=== Універсалісцкая тэорыя ===
=== Універсалісцкая тэорыя ===
Прадстаўнікі гэтай тэорыі спасылаюцца на ўніверсальныя ўласцівасці развіцця чалавечых [[мова|моў]]. Найбольш распрацаваны ўніверсалісцкі варыянт узнікнення крэольскіх моў быў прапанаваны [[Канада|канадскім]] даследчыкам [[Стывен Пінкер|Стывенам Пінкерам]] у працы "Мова як інстынкт" ([[1994]] г.). Спасылаючыся на тэорыю [[Ноам Хомскі|Ноама Хомскага]] ён сцвярджае, што крэольсія мовы ўзнікаюць як вынік асаблівасці чалавечага [[мозг]]а ствараць і развіваць [[мова|мову]] як сродак зносінаў. На яго погляд, [[піджын]]ы ствараюцца дарослымі людзьмі для пашырэння кантактаў, а крэольскія мовы фарміруюцца ў асяроддзі дзяцей, што вымушаны карыстацца піджынамі з маленства і несвядома для сябе ўскладняюць іх да паўнавартай мовы для паўседзённага ўжывання.
Прадстаўнікі гэтай тэорыі спасылаюцца на ўніверсальныя ўласцівасці развіцця чалавечых [[мова|моў]]. Найбольш распрацаваны ўніверсалісцкі варыянт узнікнення крэольскіх моў быў прапанаваны [[Канада|канадскім]] даследчыкам [[Стывен Пінкер|Стывенам Пінкерам]] у працы "Мова як інстынкт" ([[1994]] г.). Спасылаючыся на тэорыю [[Ноам Хомскі|Ноама Хомскага]] ён сцвярджае, што крэольсія мовы ўзнікаюць як вынік асаблівасці чалавечага [[мозг]]а ствараць і развіваць [[мова|мову]] як сродак зносінаў. На яго погляд, [[піджын]]ы ствараюцца дарослымі людзьмі для пашырэння кантактаў, а крэольскія мовы фарміруюцца ў асяроддзі дзяцей, што вымушаны карыстацца піджынамі з маленства і несвядома для сябе ўскладняюць іх да паўнавартай мовы для паўседзённага ўжывання.

Версія ад 22:32, 10 лютага 2015

Знак на крэольскай мове, Гвадэлупа

Крэольскія мовымовы, якія ўзнікаюць у выніку працэса крэалізацыі. Лічыцца, што першапачатковай асновай крэольскіх моў з'яўляецца піджын.

Асаблівасці

Упершыню паняцце "крэольская мова" выкарыстаў французскі вандроўнік Мішэль Жажале ў 1688 г. у дачыненні да гаворкі на аснове партугальскай мовы ў Заходняй Афрыцы. Звесткі пра асобныя гаворкі насельніцтва еўрапейскіх калоній Новага Света, Афрыкі і Азіі былі шырока прадстаўлены ў тагачаснай літаратуры і нават у афіцыйных дакументах. Аднак да канца XVIII - пачатку XIX cт. мовазнаўцы не прызнавалі крэольскія мовы самастойнымі і паўнавартымі.

У эпоху рамантызма адносіны да крэольскіх моў значна змяніліся, пачалося іх вывучэнне, складанне граматык і слоўнікаў, з'явілася пісьмовая літаратура на крэольскіх мовах. У выніку навукоўцы прыйшлі да думкі, што крольскія мовы мала адрозніваюцца ад іншых моў, яны даволі складаныя, маюць паўнавартую структуру, спецыфічныя для кожнай з іх лексіку і вымаўленне. Гэта адрознівае крэольскія мовы ад піджынаў — вусных гаворак на аснове некалькіх моў, якія не маюць аднастайнай структуры і лексікі, імкнуцца да спрашчэння. Разам з гэтым, у XX ст. стала папулярная гіпотэза аб паходжанні крэольскіх моў ад піджынаў, упершыню выказаная аўстрыйцам Уга Шухардтам (1842 - 1927 гг.).

Асаблівасцю крэольскіх моў з'яўляецца тое, што яны фарміруюцца на аснове мовы-субстрата, або мовы-донара. Субстратная мова можа доўгі час паралельна выкарыстоўвацца ў якасці другой гаварковай мовы, літаратурнай мовы, афіцыйнай мовы і г. д. Яна ператвараецца ў аснову крэольскай мовы, у якую ў вялікай колькасці трапляюць запазычанні з іншых моў і дыялектаў, жарганізмы, прафесійная лексіка і г. д. Паступова ў крэольскай мове фарміруюцца самастойныя правілы выкарыстання слоў, пабудовы сказаў, новыя словы і выразы. У гэтай сувязі сучасная класіфікацыя крэольскіх моў будуецца на субстратнай мове. Таму вылучаюцца крэольскія мовы на аснове французскай, англійскай, партугальскай і інш. На самой жа справе, некаторыя крэольскія мовы накшталт пап'ямента маюць больш складаную аснову з некалькіх моў-донараў, і іх класіфікацыя мае ўмоўны характар.

Першасна даследчыкі звярталі ўвагу на крэольскія мовы еўрапейскіх калоній. Але ў пазнейшы час паняцце "крэольская мова" было пашырана на мовы на аснове турэцкіх і арабскіх моў у Паўночнай Афрыцы, суахілі, моў на аснове паўднёвакітайскіх гаворак у Паўднёва-Усходняй Азіі і інш. Болей за тое, выказваюцца гіпотэзы аб крэольскім паходжанні некаторых еўрапейскіх моў накшталт англійскай[1].

Тэорыі паходжання крэольскіх моў

Монагенетычная тэорыя

Монагенетычная тэорыя паходжання піджынаў і крэольскіх моў заснавана на вывучэнні гаворак былых еўрапейскіх калоній. Адзін з першых яе стваральнікаў Уга Шухардт лічыў, што ўсе крэольскія мовы маюць адзіную першааснову — піджын, што ўзнік на аснове партугальскай мовы ў Заходняй Афрыцы і адтуль распаўсюдзіўся ў іншыя калоніі. У далейшым прыхільнікі дадзенай тэорыі сканцэнтраваліся на значных падабенствах у структуры крэольскіх моў, што на іх думку можа сведчыць падцверджаннем адзіных каранёў гэтай з'явы.

Полігенетычная тэорыя

Полігенетычная тэорыя паходжання піджынаў і крэольскіх моў сфарміравалася ў выніку крытыкі прац прыхільнікаў монагенетычнай тэорыі. Яе распрацоўшчыкі зыходзяць з меркавання, што паняцце "крэольская мова" павінна разглядацца шырэй, чым тое прапануюць межы еўрапейскай каланізацыі, і кожная крэольская мова мае самастойную гісторыю ўзнікнення. Памылковасць тэзіса аб паходжання розных крэольскіх моў ад адзінага піджына на аснове разгляду структур сучасных крэольскіх моў яны тлумачаць тым, што піджыны наогул неструтураваны.

Універсалісцкая тэорыя

Прадстаўнікі гэтай тэорыі спасылаюцца на ўніверсальныя ўласцівасці развіцця чалавечых моў. Найбольш распрацаваны ўніверсалісцкі варыянт узнікнення крэольскіх моў быў прапанаваны канадскім даследчыкам Стывенам Пінкерам у працы "Мова як інстынкт" (1994 г.). Спасылаючыся на тэорыю Ноама Хомскага ён сцвярджае, што крэольсія мовы ўзнікаюць як вынік асаблівасці чалавечага мозга ствараць і развіваць мову як сродак зносінаў. На яго погляд, піджыны ствараюцца дарослымі людзьмі для пашырэння кантактаў, а крэольскія мовы фарміруюцца ў асяроддзі дзяцей, што вымушаны карыстацца піджынамі з маленства і несвядома для сябе ўскладняюць іх да паўнавартай мовы для паўседзённага ўжывання.

Літаратура

Зноскі

Спасылкі