Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 36: Радок 36:
Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч быў жанаты з Наталляй Іванаўнай Міцкевіч (у дзявоцтве – Фёдарава; 1924–2012), дачкою [[Янка Маўр|Янкі Маўра]].
Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч быў жанаты з Наталляй Іванаўнай Міцкевіч (у дзявоцтве – Фёдарава; 1924–2012), дачкою [[Янка Маўр|Янкі Маўра]].
== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:Mihas Kanstancinavich Mickievich}}
* [http://www.yakubkolas.by/ru/2/309/ Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч] // yakubkolas.by
* [http://www.yakubkolas.by/ru/2/309/ Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч] // yakubkolas.by
* [http://lit-bel.org/by/news/5173.html Сын Якуба Коласа: З часоў бацькі стан беларускай мовы толькі пагоршыўся] // lit-bel.org
* [http://lit-bel.org/by/news/5173.html Сын Якуба Коласа: З часоў бацькі стан беларускай мовы толькі пагоршыўся] // lit-bel.org


{{Commons|Category:Mihas Kanstancinavich Mickievich}
{{DEFAULTSORT:Міцкевіч Міхась Канстанцінавіч}}
{{DEFAULTSORT:Міцкевіч Міхась Канстанцінавіч}}



Версія ад 19:43, 12 лютага 2015

Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч
Дата нараджэння 31 студзеня 1926(1926-01-31) (98 гадоў)
Месца нараджэння горад Мінск, Мінская вобласць, БССР, СССР
Дата смерці 27 мая 2020(2020-05-27) (94 гады)
Месца пахавання
Грамадзянства  Беларусь
Бацька Якуб Колас
Жонка Наталля Іванаўна Фёдарава[d]
Дзеці Марыя Міхайлаўна Міцкевіч
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Альма-матар Варонежскі авіяцыйны інстытут, Маскоўскі авіяцыйны інстытут, Беларускі політэхнічны інстытут
Вядомы як даследчык у галіне апрацоўкі металаў
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхась (Міхаіл) Канстанцінавіч Міцкевіч (нар. 31 студзеня 1926, Мінск) — беларускі навуковец у галіне апрацоўкі металаў. Доктар тэхнічных навук (1985). Майстар спорту СССР па стэндавай стральбе. Малодшы сын Якуба Коласа.

Біяграфія

Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны закончыў восем класаў СШ №49 г. Мінска (I-VII класы вучыўся ў СШ №14 Мінска), у 1943 г. – дзесяцігодку ў Ташкенце з атэстатам выдатніка. Паступіў у Варонежскі авіяцыйны інстытут на машынабудаўнічы факультэт (інстытут знаходзіўся ў Ташкенце ў час эвакуацыі); у тым самым годзе перавёўся ў Маскоўскі авіяцыйны інстытут на аналагічны факультэт. У 1947 г. пераехаў у Мінск. Закончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1949, цяпер – БНТУ) па спецыяльнасці тэхналогія машынабудавання. З 1949 г. працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце Нацыянальнай акадэміі навук РБ, дзе займаў пасады малодшага навуковага супрацоўніка (1949-1961), галоўнага інжынера лабараторыі (1961-1968), загадчыка лабараторыі (1969-1993). З 1993 г. – галоўны навуковы супрацоўнік.

Падрыхтаваў больш за 150 навуковых прац, аўтар звыш 20 вынаходніцтваў. За распрацоўкі ў галіне тэхналогіі і абсталявання для электраэразійнай апрацоўкі металаў угаранаваны Дзяржаўнай прэміяй БССР (1980).

Мае званне "майстар спорту", браў удзел і быў прызёрам першай спартакіяды народаў СССР (1956) у спаборніцтвах па стэндавай стральбе. Захапленні – паляванне, фатаграфія, складанне эпіграм.

Стаў прататыпам галоўнага героя дзіцячай паэмы Якуба Коласа "Міхасёвы прыгоды" (1934). Малодшаму сыну паэт прысвяціў таксама вершы: "Рагатка" (1934), "Дронік" (1935-1936), "Не тужы" (1939), "Сыну" (1942), "Міхасю" (1943), "…Адстану я, і час разлукі" (1946).

Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч быў жанаты з Наталляй Іванаўнай Міцкевіч (у дзявоцтве – Фёдарава; 1924–2012), дачкою Янкі Маўра.

Спасылкі