Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 29: | Радок 29: | ||
Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч з'яўляецца малодшым з трох сыноў [[Якуб Колас|Якуба Коласа]]. |
Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч з'яўляецца малодшым з трох сыноў [[Якуб Колас|Якуба Коласа]]. |
||
Жонкай Міхася Канстанцінавіча Міцкевіча стала Наталля Іванаўна Фёдарава (1924–2012), якая была дачкою беларускага пісьменніка [[Янка Маўр|Янкі Маўра]]. |
|||
Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч быў жанаты з Наталляй Іванаўнай Міцкевіч (у дзявоцтве – Фёдарава; 1924–2012), дачкою [[Янка Маўр|Янкі Маўра]]. |
|||
=== Адукацыя === |
=== Адукацыя === |
||
Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны закончыў восем класаў СШ №49 г. Мінска (I-VII класы вучыўся ў СШ №14 Мінска), у 1943 г. – дзесяцігодку ў [[Ташкент|Ташкенце]] з атэстатам выдатніка. Паступіў у Варонежскі авіяцыйны інстытут на машынабудаўнічы факультэт (інстытут знаходзіўся ў Ташкенце ў час эвакуацыі); у тым самым годзе перавёўся ў Маскоўскі авіяцыйны інстытут на аналагічны факультэт. У 1947 г. пераехаў у Мінск. Закончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1949, цяпер – [[БНТУ]]) па спецыяльнасці тэхналогія машынабудавання. |
Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны закончыў восем класаў СШ №49 г. Мінска (I-VII класы вучыўся ў СШ №14 Мінска), у 1943 г. – дзесяцігодку ў [[Ташкент|Ташкенце]] з атэстатам выдатніка. Паступіў у Варонежскі авіяцыйны інстытут на машынабудаўнічы факультэт (інстытут знаходзіўся ў Ташкенце ў час эвакуацыі); у тым самым годзе перавёўся ў Маскоўскі авіяцыйны інстытут на аналагічны факультэт. У 1947 г. пераехаў у Мінск. Закончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1949, цяпер – [[БНТУ]]) па спецыяльнасці тэхналогія машынабудавання. |
Версія ад 19:48, 12 лютага 2015
Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 студзеня 1926 (98 гадоў) |
Месца нараджэння | горад Мінск, Мінская вобласць, БССР, СССР |
Дата смерці | 27 мая 2020 (94 гады) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Беларусь |
Бацька | Якуб Колас |
Жонка | Наталля Іванаўна Фёдарава[d] |
Дзеці | Марыя Міхайлаўна Міцкевіч |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Альма-матар | Варонежскі авіяцыйны інстытут, Маскоўскі авіяцыйны інстытут, Беларускі політэхнічны інстытут |
Вядомы як | даследчык у галіне апрацоўкі металаў |
Прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхась (Міхаіл) Канстанцінавіч Міцкевіч (нар. 31 студзеня 1926, Мінск) — беларускі навуковец у галіне апрацоўкі металаў. Доктар тэхнічных навук (1985). Майстар спорту СССР па стэндавай стральбе. Малодшы сын Якуба Коласа.
Біяграфія
Сям'я
Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч з'яўляецца малодшым з трох сыноў Якуба Коласа.
Жонкай Міхася Канстанцінавіча Міцкевіча стала Наталля Іванаўна Фёдарава (1924–2012), якая была дачкою беларускага пісьменніка Янкі Маўра.
Адукацыя
Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны закончыў восем класаў СШ №49 г. Мінска (I-VII класы вучыўся ў СШ №14 Мінска), у 1943 г. – дзесяцігодку ў Ташкенце з атэстатам выдатніка. Паступіў у Варонежскі авіяцыйны інстытут на машынабудаўнічы факультэт (інстытут знаходзіўся ў Ташкенце ў час эвакуацыі); у тым самым годзе перавёўся ў Маскоўскі авіяцыйны інстытут на аналагічны факультэт. У 1947 г. пераехаў у Мінск. Закончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1949, цяпер – БНТУ) па спецыяльнасці тэхналогія машынабудавання.
Працоўная дзейнасць
З 1949 г. працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце Нацыянальнай акадэміі навук РБ, дзе займаў пасады малодшага навуковага супрацоўніка (1949-1961), галоўнага інжынера лабараторыі (1961-1968), загадчыка лабараторыі (1969-1993). З 1993 г. – галоўны навуковы супрацоўнік.
Падрыхтаваў больш за 150 навуковых прац, аўтар звыш 20 вынаходніцтваў. За распрацоўкі ў галіне тэхналогіі і абсталявання для электраэразійнай апрацоўкі металаў угаранаваны Дзяржаўнай прэміяй БССР (1980).
Спорт
Мае званне "майстар спорту", браў удзел і быў прызёрам першай спартакіяды народаў СССР (1956) у спаборніцтвах па стэндавай стральбе.
Хобі
Захапленні – паляванне, фатаграфія, складанне эпіграм.
У літаратурнай творчасці свайго бацькі
Стаў прататыпам галоўнага героя дзіцячай паэмы Якуба Коласа "Міхасёвы прыгоды" (1934). Малодшаму сыну паэт прысвяціў таксама вершы: "Рагатка" (1934), "Дронік" (1935-1936), "Не тужы" (1939), "Сыну" (1942), "Міхасю" (1943), "…Адстану я, і час разлукі" (1946).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч
- Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч // yakubkolas.by
- Сын Якуба Коласа: З часоў бацькі стан беларускай мовы толькі пагоршыўся // lit-bel.org