Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 24: Радок 24:
|Сайт =
|Сайт =
}}
}}
'''Міхась (Міхаіл) Канстанцінавіч Міцкевіч''' (нар. {{ДН|31|1|1926}}, [[Мінск]]) — беларускі навуковец у галіне апрацоўкі металаў. Доктар тэхнічных навук (1985). Майстар спорту СССР па стэндавай стральбе. Малодшы сын [[Якуб Колас|Якуба Коласа]].
'''Міхась (Міхаіл) Канстанцінавіч Міцкевіч''' (нар. {{ДН|31|1|1926}}, [[Мінск]]) — беларускі навуковец у галіне апрацоўкі металаў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1980). Доктар тэхнічных навук (1985). Майстар спорту СССР па стэндавай стральбе.
Малодшы сын [[Якуб Колас|Якуба Коласа]].
== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
=== Сям'я ===
=== Сям'я ===

Версія ад 19:52, 12 лютага 2015

Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч
Дата нараджэння 31 студзеня 1926(1926-01-31) (98 гадоў)
Месца нараджэння горад Мінск, Мінская вобласць, БССР, СССР
Дата смерці 27 мая 2020(2020-05-27) (94 гады)
Месца пахавання
Грамадзянства  Беларусь
Бацька Якуб Колас
Жонка Наталля Іванаўна Фёдарава[d]
Дзеці Марыя Міхайлаўна Міцкевіч
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Альма-матар Варонежскі авіяцыйны інстытут, Маскоўскі авіяцыйны інстытут, Беларускі політэхнічны інстытут
Вядомы як даследчык у галіне апрацоўкі металаў
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды Дзяржаўная прэмія БССР (1980)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхась (Міхаіл) Канстанцінавіч Міцкевіч (нар. 31 студзеня 1926, Мінск) — беларускі навуковец у галіне апрацоўкі металаў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1980). Доктар тэхнічных навук (1985). Майстар спорту СССР па стэндавай стральбе.

Малодшы сын Якуба Коласа.

Біяграфія

Сям'я

Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч з'яўляецца малодшым з трох сыноў Якуба Коласа.

Жонкай Міхася Канстанцінавіча Міцкевіча стала Наталля Іванаўна Фёдарава (1924—2012), якая была дачкою беларускага пісьменніка Янкі Маўра.

Адукацыя

Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны закончыў восем класаў СШ №49 г. Мінска (I-VII класы вучыўся ў СШ №14 Мінска), у 1943 г. – дзесяцігодку ў Ташкенце з атэстатам выдатніка. Паступіў у Варонежскі авіяцыйны інстытут на машынабудаўнічы факультэт (інстытут знаходзіўся ў Ташкенце ў час эвакуацыі); у тым самым годзе перавёўся ў Маскоўскі авіяцыйны інстытут на аналагічны факультэт. У 1947 г. пераехаў у Мінск. Закончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1949, цяпер – БНТУ) па спецыяльнасці тэхналогія машынабудавання.

Працоўная дзейнасць

З 1949 г. працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, дзе займаў пасады малодшага навуковага супрацоўніка (1949—1961), галоўнага інжынера лабараторыі (1961—1968), загадчыка лабараторыі (1969—1993). З 1993 г. — галоўны навуковы супрацоўнік.

Падрыхтаваў больш за 150 навуковых прац, аўтар звыш 20 вынаходніцтваў.

Узнагароды

За распрацоўкі ў галіне тэхналогіі і абсталявання для электраэразійнай апрацоўкі металаў угаранаваны Дзяржаўнай прэміяй БССР (1980).

Спорт

Мае званне "майстар спорту", браў удзел і быў прызёрам першай спартакіяды народаў СССР (1956) у спаборніцтвах па стэндавай стральбе.

Хобі

Захапленні – паляванне, фатаграфія, складанне эпіграм.

У літаратурнай творчасці свайго бацькі

Стаў прататыпам галоўнага героя дзіцячай паэмы Якуба Коласа "Міхасёвы прыгоды" (1934). Малодшаму сыну паэт прысвяціў таксама вершы: "Рагатка" (1934), "Дронік" (1935-1936), "Не тужы" (1939), "Сыну" (1942), "Міхасю" (1943), "…Адстану я, і час разлукі" (1946).

Спасылкі