Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Радок 53: | Радок 53: | ||
=== У літаратурнай творчасці свайго бацькі === |
=== У літаратурнай творчасці свайго бацькі === |
||
Стаў прататыпам галоўнага героя дзіцячай паэмы Якуба Коласа «Міхасёвы прыгоды» (1934). Малодшаму сыну паэт прысвяціў таксама вершы: «Рагатка» (1934), «Дронік» (1935—1936), «Не тужы» (1939), «Сыну» (1942), «Міхасю» (1943), «…Адстану я, і час разлукі» (1946). |
Стаў прататыпам галоўнага героя дзіцячай паэмы [[Якуб Колас|Якуба Коласа]] «Міхасёвы прыгоды» (1934). Малодшаму сыну паэт прысвяціў таксама вершы: «Рагатка» (1934), «Дронік» (1935—1936), «Не тужы» (1939), «Сыну» (1942), «Міхасю» (1943), «…Адстану я, і час разлукі» (1946). |
||
== Спасылкі == |
== Спасылкі == |
Версія ад 20:32, 12 лютага 2015
Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 студзеня 1926 (98 гадоў) |
Месца нараджэння | горад Мінск, Мінская вобласць, БССР, СССР |
Дата смерці | 27 мая 2020 (94 гады) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Беларусь |
Бацька | Якуб Колас |
Жонка | Наталля Іванаўна Фёдарава[d] |
Дзеці | Марыя Міхайлаўна Міцкевіч |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Альма-матар | Варонежскі авіяцыйны інстытут, Маскоўскі авіяцыйны інстытут, Беларускі політэхнічны інстытут |
Вядомы як | даследчык у галіне апрацоўкі металаў |
Прэміі | |
Узнагароды | Дзяржаўная прэмія БССР (1980) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхась (Міхаіл) Канстанцінавіч Міцкевіч (нар. 31 студзеня 1926, Мінск) — беларускі навуковец у галіне апрацоўкі металаў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1980). Доктар тэхнічных навук (1985). Майстар спорту СССР па стэндавай стральбе.
Малодшы сын Якуба Коласа.
Біяграфія
Сям'я
Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч з'яўляецца малодшым з трох сыноў Якуба Коласа.
Жонкай Міхася Канстанцінавіча Міцкевіча стала Наталля Іванаўна Фёдарава (1924—2012), якая была дачкою беларускага пісьменніка Янкі Маўра.
Адукацыя
Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны закончыў восем класаў СШ № 49 г. Мінска (I—VII класы вучыўся ў СШ № 14 Мінска), у 1943 г. — дзесяцігодку ў Ташкенце з атэстатам выдатніка. Паступіў у Варонежскі авіяцыйны інстытут на машынабудаўнічы факультэт (інстытут знаходзіўся ў Ташкенце ў час эвакуацыі); у тым самым годзе перавёўся ў Маскоўскі авіяцыйны інстытут на аналагічны факультэт. У 1947 г. пераехаў у Мінск. У 1949 г. скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (цяпер — БНТУ) па спецыяльнасці «тэхналогія машынабудавання».
Працоўная дзейнасць
З 1949 г. працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, дзе займаў пасады малодшага навуковага супрацоўніка (1949—1961), галоўнага інжынера лабараторыі (1961—1968), загадчыка лабараторыі (1969—1993). З 1993 г. — галоўны навуковы супрацоўнік.
Падрыхтаваў больш за 150 навуковых прац, аўтар звыш 20 вынаходніцтваў.
Узнагароды
За распрацоўкі ў галіне тэхналогіі і абсталявання для электраэразійнай апрацоўкі металаў угаранаваны Дзяржаўнай прэміяй БССР (1980).
Спорт
Мае званне «майстар спорту», браў удзел і быў прызёрам першай спартакіяды народаў СССР (1956) у спаборніцтвах па стэндавай стральбе.
Хобі
Захапленні — паляванне, фатаграфія, складанне эпіграм.
У літаратурнай творчасці свайго бацькі
Стаў прататыпам галоўнага героя дзіцячай паэмы Якуба Коласа «Міхасёвы прыгоды» (1934). Малодшаму сыну паэт прысвяціў таксама вершы: «Рагатка» (1934), «Дронік» (1935—1936), «Не тужы» (1939), «Сыну» (1942), «Міхасю» (1943), «…Адстану я, і час разлукі» (1946).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч
- Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч // yakubkolas.by
- Сын Якуба Коласа: З часоў бацькі стан беларускай мовы толькі пагоршыўся // lit-bel.org