Рэплікацыя ДНК: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'Выява:DNA replication split.svg|thumb|Працэс рэплікацыі: расплеценне двайной спіраліДНК — сінтэз к...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
[[Выява:DNA replication split.svg|thumb|Працэс рэплікацыі: расплеценне двайной спіраліДНК — сінтэз кампліментарных ланцугоў ДНК-полімеразой — утварэнне дзвюх малекул ДНК з адной.]]
[[Выява:DNA replication split.svg|thumb|Працэс рэплікацыі: расплеценне двайной спіралі ДНК — сінтэз кампліментарных ланцугоў ДНК-полімеразой — утварэнне дзвюх малекул ДНК з адной.]]
'''Рэпліка́цыя''' (ад {{lang-lat|replicatio}} — паўтарэнне) — працэс самаўзнаўлення макрамалекул [[нуклеінавыя кіслоты|нуклеінавых кіслот]], які забяспечвае дакладнае капіраванне генетычнай інфармацыі і перадачу яе з пакалення ў пакаленне.
'''Рэпліка́цыя''' (ад {{lang-lat|replicatio}} — паўтарэнне) — працэс самаўзнаўлення макрамалекул [[нуклеінавыя кіслоты|нуклеінавых кіслот]], які забяспечвае дакладнае капіраванне генетычнай інфармацыі і перадачу яе з пакалення ў пакаленне.



Версія ад 18:11, 15 лютага 2015

Працэс рэплікацыі: расплеценне двайной спіралі ДНК — сінтэз кампліментарных ланцугоў ДНК-полімеразой — утварэнне дзвюх малекул ДНК з адной.

Рэпліка́цыя (ад лац.: replicatio — паўтарэнне) — працэс самаўзнаўлення макрамалекул нуклеінавых кіслот, які забяспечвае дакладнае капіраванне генетычнай інфармацыі і перадачу яе з пакалення ў пакаленне.

Аснова — ферментатыўны сінтэз ДНК на матрыцы ДНК або РНК на матрыцы РНК. Адзінка — рэплікон — участак генома, што знаходзіцца пад кантролем аднаго пункта пачатку (ініцыяцыі) рэплікацыі.

У працэсе рэплікацыі ДНК акрамя ферментаў (ДНК-полімеразы, ДНК-лігазы, ДНК-метылазы і іншыя) удзельнічаюць бялкі, якія расплятаюць двайную спіраль ДНК, стабілізуюць расплеценыя ўчасткі, прадухіляюць заблытванне малекул.

У бактэрый сінтэз ДНК адбываецца са скорасцю 1 тыс., у эўкарыётаў — каля 100 нуклеатыдаў за секунду, але адначасова ў многіх пунктах адной малекулы; мае паўкансерватыўна характар: пры сінтэзе 2 даччыных малекул кожная ДНК утрымлівае адзін «стары» і адзін «новы» ланцужок.

У арганізме рэплікацыя ДНК — вельмі дакладны працэс — частата памылак, якія прыводзяць да спантанных кропкавых мутацый, не перавышае 10−9 на 1 нуклеатыд у пакаленне.

Літаратура