Беларуска-ізраільскія адносіны: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
→Спасылкі: абнаўленне звестак |
др →Спасылкі: Жыву заўтрашнім днём =) |
||
Радок 94: | Радок 94: | ||
== Спасылкі == |
== Спасылкі == |
||
*{{cite web|url=http://respublika.sb.by/kontakty/article/belarus-izrail-osobennye-otnosheniya.html?AJAX_MONTH=11&AJAX_YEAR=2014&TYPE=article&SECTION=kontakty&CODE=belarus-izrail-osobennye-otnosheniya&server_name=respublika.sb.by|title=Беларусь — Израиль: особенные отношения|publisher=[[Рэспубліка (1991)|Рэспублiка]]|date=16 лютага 2010 года|lang=ru|accessdate= |
*{{cite web|url=http://respublika.sb.by/kontakty/article/belarus-izrail-osobennye-otnosheniya.html?AJAX_MONTH=11&AJAX_YEAR=2014&TYPE=article&SECTION=kontakty&CODE=belarus-izrail-osobennye-otnosheniya&server_name=respublika.sb.by|title=Беларусь — Израиль: особенные отношения|publisher=[[Рэспубліка (1991)|Рэспублiка]]|date=16 лютага 2010 года|lang=ru|accessdate=15-02-2015}} |
||
*{{cite web|url=http://telegraf.by/by/2013/04/v-belarusi-planiruyut-otkrit-pamyatnik-premer-ministru-izrailya|title=У Беларусі плануюць адкрыць помнік прэм'ер-міністру Ізраіля|publisher=[[Telegraf.by]]|date=16 красавіка 2013 года|accessdate= |
*{{cite web|url=http://telegraf.by/by/2013/04/v-belarusi-planiruyut-otkrit-pamyatnik-premer-ministru-izrailya|title=У Беларусі плануюць адкрыць помнік прэм'ер-міністру Ізраіля|publisher=[[Telegraf.by]]|date=16 красавіка 2013 года|accessdate=15-02-2015}} |
||
{{Міжнародныя адносіны Беларусі}} |
{{Міжнародныя адносіны Беларусі}} |
Версія ад 19:50, 15 лютага 2015
Беларуска-ізраільскія адносіны | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Беларуска-ізраільскія адносіны - адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Дзяржавай Ізраіль у палітычнай, эканамічнай і культурнай сферах.
Яўрэі пражываюць на тэрыторыі Беларусі больш за 6 стагоддзяў і з'яўляюцца неад'емнай складовай часткай этнічнай структуры беларускага грамадства. На тэрыторыі Беларусі нарадзіліся першы і трэці прэзідэнты Дзяржавы Ізраіль Хаім Вейцман і Залман Шазар, прэм'ер-міністры Менахем Бегін, Іцхак Шамір, Шымон Перэс, які двойчы займаў пасаду прэм'ер-міністра дзеючы прэзідэнт, адзін з піянераў адраджэння мовы іўрыт Эліэзер Бэн-Егуда, мастак Марк Шагал і многія іншыя вядомыя яўрэйскія дзеячы.
На тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны загінула каля 850 тысяч яўрэяў. На дадзены момант ўстаноўлена больш за 680 беларусаў - Праведнікаў народаў свету, якія хавалі яўрэяў у гады вайны.
Сёння ў Ізраілі пражывае каля 120 тысяч выхадцаў з Беларусі, а ў Беларусі - каля 30 тысяч яўрэяў (па дадзеных Яўрэйскага агенцтва «Сахнут» ад 50 да 60 тысяч).
У 1992 г. у Ерусаліме было падпісана пагадненне аб усталяванні дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Ізраілем. У тым жа годзе з прыватнымі візітамі Беларусь наведалі яе выхадцы І. Шамір і Ш. Перэс. Першым павераным у справах Рэспублікі Беларусь у Ізраілі стаў М. Фарфель. У 1994-1996 гг . амбасадарам Ізраіля ў Беларусі быў Э. Валк (нарадзіўся ў 1944 г.; выпускнік Беларускага дзяржаўнага універсітэта, у Ізраілі з 1971 г.).
У 1997-2002 гг. Ізраіль у Беларусі прадстаўляў М. Пелед-Флакс. Летам 2003 г. ізраільскае пасольства ў Мінску па эканамічных прычынах было закрыта. Інтарэсы Ізраіля ў Беларусі стаў прадстаўляць ізраільскі пасол у Маскве. Аднак у канцы 2003 г. было прынята рашэнне аб аднаўленні дзейнасці ізраільскага пасольства ў Мінску. У красавіку 2000 г. Ізраіль і Беларусь падпісалі пагадненне аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання і пагадненне аб заахвочванні і ўзаемнай абароне інвестыцый. У кастрычніку 2000 г. было падпісана пагадненне аб гандлі і эканамічным супрацоўніцтве паміж двума краінамі.
Гісторыя
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Ізраілем устаноўлены 26 мая 1992 г. У жніўні 1992 г. у Тэль-Авіве адкрыта Пасольства Беларусі. З кастрычніка 1993 г. у Мінску функцыянуе Пасольства Ізраіля.
У верасні 2009 Ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль прызначаны А.Моткін.
У 1992 годзе адбыўся візіт Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь у Ізраіль.
У кастрычніку 1999 г. у Ізраілі знаходзілася дэлегацыя беларускага парламента на чале з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
У студзені 2000 г. у рамках урачыстасцяў "Віфлеем-2000" Дзяржаву Ізраіль наведаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Г. Лукашэнка.
У красавіку 2000 г. адбыўся візіт у Ізраіль Намесніка Прэм'ер-міністра - Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Ізраіль наведвалі міністры сельскай гаспадаркі, ўнутраных спраў, аховы здароўя, спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.
З неафіцыйнымі візітамі ў Беларусі знаходзіліся былыя прэм'ер-міністры Ізраіля І.Шамір (1993 год) і Ш.Перэс (1998 год) - у цяперашні час Прэзідэнт Ізраіля.
У 1999 годзе г.Мінск наведалі намеснік Генеральнага дырэктара МЗС Ізраіля Ш.Штайн і Генеральны дырэктар Адміністрацыі Прэзідэнта Ізраіля А.Шомер.
У снежні 2006 года Беларусь наведаў намеснік Генеральнага дырэктара МЗС Ізраіля М.Софер.
3-5 чэрвеня 2009 года Мінск з рабочым візітам наведаў Намеснік Прэм'ер-міністра - Міністр замежных спраў Дзяржавы Ізраіль А.Ліберман.
10-12 ліпеня 2009 г. у Беларусі з візітам знаходзіўся Міністр турызму Дзяржавы Ізраіль С.Місежнікаў.
7 верасня 2009 года Беларусь наведаў Генеральны дырэктар офіса Прэм'ер-міністра Дзяржавы Ізраіль Э.Габай.
14-18 лютага 2010 г. адбыўся візіт у Дзяржаву Ізраіль прадстаўнікоў рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Кнесетам Дзяржавы Ізраіль.
26-28 красавіка 2010 г. для правядзення першага пасяджэння сумеснага беларуска-ізраільскага камітэта па турызме Ізраіль наведаў Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь А.Л. Качан.
1-2 снежня 2010 Беларусь наведаў Міністр сельскай гаспадаркі і развіцця сельскіх тэрыторый Дзяржавы Ізраіль Ш.Сімхон.
7-9 чэрвеня 2011 адбыўся візіт Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь М.В. Мясніковіча у Ізраіль.
14 лютага 2012 г. беларуская дэлегацыя пад кіраўніцтвам Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь А.Л. Качана прыняла ўдзел у Міжнароднай Міжземнаморскай турыстычнай выставе ў Тэль-Авіве.
28 сакавіка 2012 г. прайшоў працоўны візіт у Ізраіль Старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта К.А Сумара.
15-17 мая 2012 г. намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь М.І. Русы наведаў Ізраіль для ўдзелу ў Міжнароднай выставе аграрных тэхналогій «Agritech».
27 мая 2013 г. адбылася сустрэча начальніка галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС А. П. Астроўскага і начальніка ўпраўлення Афрыкі і Блізкага Усходу МЗС І. А. Ляшчэні з паслом Ізраіля ў Беларусі І. Шагалам па спрашчэнні візавых фармальнасцяў паміж дзвюма краінамі[1].
13 студзеня 2015 г. адбылася ратыфікацыя Пагаднення паміж Урадам Дзяржавы Ізраіль і Урадам Рэспублікі Беларусь аб адмене віз для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў[2].
Міжурадавыя пагадненні
Дагаворна-прававую базу двухбаковых адносін складаюць наступныя міжурадавыя пагадненні:
- аб усталяванні дыпламатычных адносін,
- аб гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве,
- аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый,
- аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы і капітал,
- аб супрацоўніцтве ў галіне сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці,
- аб супрацоўніцтве ў галіне паветранага транспарту,
- аб супрацоўніцтве ў галіне барацьбы са злачыннасцю,
- аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі, навукі і культуры,
- аб узаемным заснаванні і дзейнасці культурных цэнтраў,
- аб супрацоўніцтве ў галіне турызму,
- аб супрацоўніцтве ў галіне стандартызацыі, метралогіі і ацэнкі адпаведнасці,
- аб супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя і медыцыны.
У ліпені 2002 г. і ў снежні 2006 г. у г. Мінску адбыліся два раўнда беларуска-ізраільскіх кансультацый паміж МЗС на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў.
Паміж краінамі сфарміравана дагаворна-прававая база, якая рэгламентуе міжрэгіянальныя сувязі.
Падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве паміж гарадамі Віцебск і Рышон ле-Цыён (сакавік 2008 г.), а таксама паміж гарадамі Глыбокае і Кір'ят Бялік (май 2011 г.).
21 лютага 2011 г. у Ізраілі старшыня гарадскога выканаўчага камітэта Гродна Б.Н. Казялкоў падпісаў з мэрам Ашкелона Б. Вакніным пагадненне аб устанаўленні пабрацімскіх сувязяў паміж Гродна і Ашкелонам.
28 сакавіка 2012 г. у Ізраілі Старшыня гарадскога выканаўчага камітэта Брэста А.С. Палышанкоў падпісаў з мэрам Ашдода І.Ларсі пагадненне аб устанаўленні пабрацімскіх сувязяў паміж Брэстам і Ашдодам.
Гл. таксама
Спасылкі
- Беларусь — Израиль: особенные отношения (руск.). Рэспублiка (16 лютага 2010 года). Праверана 15-02-2015.
- У Беларусі плануюць адкрыць помнік прэм'ер-міністру Ізраіля . Telegraf.by (16 красавіка 2013 года). Праверана 15-02-2015.
- ↑ "Беларусь предложила Израилю подготовить к подписанию соглашение о краткосрочных безвизовых поездках для граждан двух стран" [руская]. БелаПАН. 27 мая 2013 года. Праверана 15-02-2015.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|accessdate=
і|date=
(даведка) - ↑ "Беларусь: соглашение об отмене виз с Израилем ратифицировано" [руская]. Белновости. 13 студзеня 2013 года. Праверана 15-02-2015.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|accessdate=
і|date=
(даведка)