Вайскова-дыпламатычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др дадатак
др дапаўненне
Радок 5: Радок 5:

Ажыццяўляла палітычнае і арганізацыйнае кіраўніцтва [[Асобны аддзел войскаў БНР у Балтыі|Асобным атрадам БНР]] на чале з [[Станіслаў Нікадзімавіч Булак-Балаховіч|С. Булак-Булаховічам]], змагалася за ўдзел БНР Канферэнціі балтыйскіх дзяржаў<ref name=":0"><strong>Энцыклапедыя гісторыі Беларусі</strong> / Рэдкал.: Б. И. Сачанка (гал. рэд.) i iнш.; Маст. Э. Э. Жакевiч. — Мн.:БелЭн, 1994. — Т. 2:Беліцк-Гімн. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.</ref>.

Вайскова-дыпламатычную дзейнасць у Латвіі і Эстоніі мела плён: у гэтых краінах былі адчынены дыпламатычныя прадстаўніцтвы БНР, распачалося стварэнне беларускіх арганізацый. Далучэнне да працы канферэнцыі Entente Cordiale ў Тарту давала магчымасць для ваеннага супрацоўніцтва з краінамі Балтыі з мэтай стварэння буфернай зоны паміж Савецкай Расіяй і Прыбалтыкай — тэрыторыі для вайсковага і палітычнага будаўніцтва незалежнай Беларусі.

Такім плацдармам разглядалася ў першую чаргу паўночна-заходняя тэрыторыя былой Віцебскай губерні — Латгалія з гарадамі Дзвінск і Рэжыца, якія ўвосень 1919 г. заставаліся пад кантролем Чырвонай арміі. Польскія войскі спыніліся на подступах да Дзвінска праз фактычнае перамір’е паміж Польшчай і Савецкай Расіяй у Мікашэвічах. Вызваленне Латгаліі ад балынавікоў з поўначы сіламі латвійскай альбо эстонскай арміі стрымлівалася праз іх удзел у ліквідацыі наступу арміі Бярмонд- та-Авалава на Рыгу і падтрымку аперацыі “Белы меч” Паўночна Заходняй Арміі па вызваленні Петраграда ад бальшавікоў<ref name=":1">Балахоўцы: Сведчанні, дакументы, даследванні / переклад, прадмова, каментары Андрэя Вашкевіча, Андрэя Чарнякевіча, Юрася Юркевіча. - 2-е выд., дапоўненае і перапрацованнае. - Смаленск: Інбелкульт, 2014. - 470 с. </ref>.

У гэтых умовах кіраўнік Вайскова-дыпламатычнай місіі БНР [[К. Езавітаў]] дамаўляецца аб пераходзе на беларускую службу атрада С. Булак-Балаховіча, які дзейнічаў на паўночным ускрай- ку былой Віцебскай губерні. Аналіз генезісу вайсковых частак
С. Булак-Балаховіча паказаў, што генерал падыходзіў на ролю ва­еннага кіраўніка плануемай аперацыі. Фінансавае забеспячэнне Асобнага атрада БНР было вырашана праз дамову з Эстоніяй<ref name=":1" />.

Дыпламатычныя стасункі з Латвіяй развіваліся не лепшым чынам для БНР Латвійскі ўрад так і не дазволіў праводзіць мабілізацыю ў беларускае войска, не прыняў атрад Балаховіча пад сваё камандаванне, нявырашанымі заставаліся тэрытарыяльныя праблемы паміж Латвіяй і Беларуссю. Вайскова-дыпламатычная місія БНР не мела поспеху і ў перамовах з Антантаю, Рада БНР так і не дамаглася рэальнай вайсковай дапамогі ад саюзнікаў, а тым больш прызнання сваёй незалежнасці дэ-юрэ<ref name=":1" />.

У выніку дыпламатычнага насціску [[РСФСР|Савецкай Расіі]] на ўрад Латвіі напапярэдадні падпісання [[Рыжскі мірны дагавор (1921)|Рыжскага мірнага дагавора]] дзейнасць місіі [[1 лютага]] [[1921]] была спынена<ref name=":0" />. Рапарты місіі захоўваюцца ў [[Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь|Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь]] (Фонд 325. Воп. 1. Спр. 59.).

Версія ад 23:29, 21 лютага 2015

Шыльда місіі

Вайскова-дыпламатычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі — дыпламатычна-консульская ўстанова БНР.

Накіравана ў верасні 1919 г. Радай Народных міністраў на чале з А.І. Луцкевічам і была створана на аснове консульства БНР у Рызе, кіраўніком прызначаны Канстанцін Езавітаў, вайсковым райцам Павел Вент, сакратаром Янка Чарапук. Місіі даручалася весці дыпламатычна-консульскую працу, займацца фарміраваннем узброеных сіл і партызанскіх атрадаў для падтрымкі «зялёнага» руху на Віцебшчыне, наладзіць сувязі з Паўночна-Заходнім урадам Расіі (Юдзенічам) з тым, каб дабіцца прызнання БНР. У снежні 1919 пры місіі былі створаны рэгістрацыйна-пашпартныя аддзелы ў Рэвелі (Таліне), Лібаве (Ліепаі) і Тамерфорсе (Тамперэ). Таксама місія мела свае прэс-бюро. 5 лістапада 1919 урад БНР дазволіў беларускім дыпламатычным прадстаўніцтвам у Латвіі набіраць беларусаў у асобныя атрады ў складзе латвійскага войска. У пач. 1920 па ініцыятыве К. Езавітава ў Рызе створаная арганізацыя «Бацькаўшчына».

Ажыццяўляла палітычнае і арганізацыйнае кіраўніцтва Асобным атрадам БНР на чале з С. Булак-Булаховічам, змагалася за ўдзел БНР Канферэнціі балтыйскіх дзяржаў[1].

Вайскова-дыпламатычную дзейнасць у Латвіі і Эстоніі мела плён: у гэтых краінах былі адчынены дыпламатычныя прадстаўніцтвы БНР, распачалося стварэнне беларускіх арганізацый. Далучэнне да працы канферэнцыі Entente Cordiale ў Тарту давала магчымасць для ваеннага супрацоўніцтва з краінамі Балтыі з мэтай стварэння буфернай зоны паміж Савецкай Расіяй і Прыбалтыкай — тэрыторыі для вайсковага і палітычнага будаўніцтва незалежнай Беларусі.

Такім плацдармам разглядалася ў першую чаргу паўночна-заходняя тэрыторыя былой Віцебскай губерні — Латгалія з гарадамі Дзвінск і Рэжыца, якія ўвосень 1919 г. заставаліся пад кантролем Чырвонай арміі. Польскія войскі спыніліся на подступах да Дзвінска праз фактычнае перамір’е паміж Польшчай і Савецкай Расіяй у Мікашэвічах. Вызваленне Латгаліі ад балынавікоў з поўначы сіламі латвійскай альбо эстонскай арміі стрымлівалася праз іх удзел у ліквідацыі наступу арміі Бярмонд- та-Авалава на Рыгу і падтрымку аперацыі “Белы меч” Паўночна Заходняй Арміі па вызваленні Петраграда ад бальшавікоў[2].

У гэтых умовах кіраўнік Вайскова-дыпламатычнай місіі БНР К. Езавітаў дамаўляецца аб пераходзе на беларускую службу атрада С. Булак-Балаховіча, які дзейнічаў на паўночным ускрай- ку былой Віцебскай губерні. Аналіз генезісу вайсковых частак С. Булак-Балаховіча паказаў, што генерал падыходзіў на ролю ва­еннага кіраўніка плануемай аперацыі. Фінансавае забеспячэнне Асобнага атрада БНР было вырашана праз дамову з Эстоніяй[2].

Дыпламатычныя стасункі з Латвіяй развіваліся не лепшым чынам для БНР Латвійскі ўрад так і не дазволіў праводзіць мабілізацыю ў беларускае войска, не прыняў атрад Балаховіча пад сваё камандаванне, нявырашанымі заставаліся тэрытарыяльныя праблемы паміж Латвіяй і Беларуссю. Вайскова-дыпламатычная місія БНР не мела поспеху і ў перамовах з Антантаю, Рада БНР так і не дамаглася рэальнай вайсковай дапамогі ад саюзнікаў, а тым больш прызнання сваёй незалежнасці дэ-юрэ[2].

У выніку дыпламатычнага насціску Савецкай Расіі на ўрад Латвіі напапярэдадні падпісання Рыжскага мірнага дагавора дзейнасць місіі 1 лютага 1921 была спынена[1]. Рапарты місіі захоўваюцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (Фонд 325. Воп. 1. Спр. 59.).

Літаратура

  • Ціхаміраў А. Балтыйскі вектар у беларускай палітыцы ў 1916—1920 гг. // Журнал международного права и международных отношений, 2006 — № 1.

Зноскі

  1. а б Энцыклапедыя гісторыі Беларусі / Рэдкал.: Б. И. Сачанка (гал. рэд.) i iнш.; Маст. Э. Э. Жакевiч. — Мн.:БелЭн, 1994. — Т. 2:Беліцк-Гімн. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
  2. а б в Балахоўцы: Сведчанні, дакументы, даследванні / переклад, прадмова, каментары Андрэя Вашкевіча, Андрэя Чарнякевіча, Юрася Юркевіча. - 2-е выд., дапоўненае і перапрацованнае. - Смаленск: Інбелкульт, 2014. - 470 с.