Альфонса X Кастыльскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Тэг: першае рэдагаванне
Радок 76: Радок 76:
== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
* {{FGM|url=http://fmg.ac/Projects/MedLands/CASTILE.htm#_Toc195432315 |title= KINGS of CASTILE & LEÓN 1217-1369|accessdate=2010-10-02}}
* {{FGM|url=http://fmg.ac/Projects/MedLands/CASTILE.htm#_Toc195432315 |title= KINGS of CASTILE & LEÓN 1217-1369|accessdate=2010-10-02}}
* [http://www.cancioneros.si/mediawiki/index.php?title=Alfonso_X_de_Castilla_y_Le%C3%B3n Alfonso X King of Castille], at [http://www.cancioneros.si/mediawiki Cancioneros Musicales Españoles].
* [http://www.cancioneros.si/mediawiki/index.php?title=Alfonso_X_de_Castilla_y_Le%C3%B3n Alfonso X King of Castilla & León], at [http://www.cancioneros.si/mediawiki Cancioneros Musicales Españoles].


{{Бібліяінфармацыя}}
{{Бібліяінфармацыя}}

Версія ад 19:15, 27 лютага 2015

Альфонса X Кастыльскі
ісп.: Alfonso X de Castilla
Сцяг кароль Кастыліі і Леона
30 мая 1252 — 4 красавіка 1284
Папярэднік Фердынанд III Кастыльскі
Пераемнік Санча IV Кастыльскі
кароль Германіі
1257 — 1273
Папярэднік Вільгельм
Пераемнік Рудольф I

Нараджэнне 23 лістапада 1221(1221-11-23)
Таледа
Смерць 4 красавіка 1284(1284-04-04) (62 гады)
Севілья
Месца пахавання Севільскі кафедральны сабор, Севілья
Род Бургундская дынастыя
Бацька Фердынанд III Кастыльскі
Маці Елізавета Гогенштаўфен
Жонка Віяланта Арагонская
Дзеці сыны: Фернанда, Фердынанд дэ ла Серда, Санча IV, Педра, Хуан, Хаймэ
дочкі: Берэнгарыя, Беатрыса, Леанора, Канстанцыя, Ізабела, Віяланта
бастарды:
сын: Марцін
дочкі: Беатрыса, Урака
Веравызнанне каталіцтва
Дзейнасць пісьменнік, астраном, кіраўнік, кампазітар, паэт, гісторык, юрыст
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера астраномія і гісторыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Альфонса (Альфонс) X Кастыльскі (ісп.: Alfonso X de Castilla) ці Альфонса X Мудры (ісп.: Alfonso X el Sabio) (23 лістапада 1221, Таледа4 красавіка 1284, Севілья) — кароль Кастыліі і Леона з 1252 па 1284 гг. Старэйшы сын Фердынанда III Кастыльскага і Елізаветы Гогенштаўфен, дочкі Філіпа Швабскага. Караля таксама звалі Альфонс Адукаваны або Альфонс Астраном.

Біяграфія

Пры Альфонсе X быў выдадзены зборнік законаў і складзены астранамічныя табліцы, якія атрымалі назву «Альфонсавых». Ініцыяваў складанне збору законаў — «Сем частак права», а таксама гісторыі Іспаніі, першых падобных прац, напісаных на іспанскай мове (кастыльяна), а апроч іх — пераклады навуковых тэкстаў з арабскага на іспанскі.

Альфонса Мудры і яго двор.

Альфонс X з'яўляецца складальнікам і выдаўцом зборніка Las Cantigas de Santa Maria і некаторыя з песень, напрыклад «Quen a omagen da Virgen» прыпісваюцца яму. Пісаў вершы, галоўным чынам хвалы Дзеве Марыі.

Альфонс патраціў амаль 20 гадоў на тое, каб стаць імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі, супрацьдзейнічаючы англійскаму прэтэндэнту — Рычарду, графу Карнуольскаму; пакуль той не памёр у 1272 годзе і Папа Рыгор X не пераканаў Альфонса пакінуць свае дамаганні.

Альфонсу не атрымалася завяршыць крыжовы паход, пачаты яго бацькам Фердынандам III супраць маўраў у Паўднёвай Іспаніі.

Спробы ўстанавіць прававую аднолькавасць і павялічыць падаткі нараўне з канфліктам з-за пераходу ў спадчыну прастола заахвоцілі сына Альфонса Санча IV падняць паўстанне ў 1282 годзе і ізаляваць Альфонса ў Севільі, дзе ён і памёр.

У яго гонар быў названы кратар Альфонс на Месяцы.

Шлюбы і дзеці

Статуя Альфонса X у Мадрыдзe (1892).

Літаратура

  • Альтамира-и-Кревеа Рафаэль. История Средневековой Испании / Перевод с испанского Е. А. Вадковской и О. М. Гармсен. — СПб.: «Евразия», 2003. — 608 с. — 1 500 экз. — ISBN 5-8071-0128-6
  • Корсунский А. Р. История Испании IX — XIII веков (Социально-экономические отношения и политический строй Астуро-Леонского и Леоно-Кастильского королевства). Учебное пособие. — М.: Высшая школа, 1976. — 139 с.

Спасылкі