Азот: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др вырашэнне неадназначнасцяў using AWB |
др →Літаратура: выдаленне шаблона:FA, replaced: {{Link FA| → {{subst:Void| using AWB |
||
Радок 30: | Радок 30: | ||
[[Катэгорыя:Хімічныя элементы]] |
[[Катэгорыя:Хімічныя элементы]] |
||
[[Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы]] |
[[Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы]] |
||
{{Link FA|ml}} |
Версія ад 19:51, 2 сакавіка 2015
Азот (ад грэч. ázōos — "безжыццёвы", лац.: Nitrogenium ад грэч. nitron — "натуральная сода, салетра") N — хімічны элемент V групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 7, атамная маса 14,0067.
Свабодны азот — газ без колеру і паху. Шчыльнасць газападобнага азоту 1,25 кг/м³, у вадкім стане — 808 кг/м³. Тэмпература плаўлення: -210 °C, тэмпература кіпення: -196 °C.
Азот — асноўная складаная частка атмасферы Зямлі (78 % па аб'ёму[1]). Уваходзіць у склад рэчыва жывых клетак.
Прыродныя крыніцы
Прамысловае значэнне з прыродных крыніц маюць толькі атмасферны азот і радовішчы двух яго мінералаў — чылійская (NaNO3) і індыйская (KNO3) салетры.
Прымяненне
Звыш 3/4 прамысловага азоту выкарыстоўваецца для сінтэзу аміяку, які служыць зыходным рэчывам у вытворчасці азотнай кіслаты, угнаенняў, фарбаў, лекавых прэпаратаў, выбуховых рэчываў.
Свабодны газападобны азот прымяняецца і як інертнае асяроддзе пры атрыманні сінтэтычных валокнаў, чыстых металаў і сплаваў.
Вадкі азот патрэбны для стварэння нізкіх тэмператур у крыягеннай тэхніцы.
Для павышэння каразійнай стойкасці і мікрацвёрдасці ў прамысловасці прымяняецца азатаванне.
Зноскі
- ↑ Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 19. — 416 с. — 30 000 экз. (руск.)
Літаратура
- Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 19. — 416 с. — 30 000 экз. (руск.)