Філіп II Македонскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др параметры шаблона Бібліяінфармацыя перенесены на Викиданные
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Літаратура: выдаленне шаблона:FA, replaced: {{Link FA| → {{subst:Void| (2) using AWB
Радок 10: Радок 10:
[[Катэгорыя:Постаці старажытнагрэчаскай палітыкі]]
[[Катэгорыя:Постаці старажытнагрэчаскай палітыкі]]



{{Link FA|de}}

{{Link FA|fi}}


{{Бібліяінфармацыя}}
{{Бібліяінфармацыя}}

Версія ад 19:52, 2 сакавіка 2015

Філіп ІІ Македонскі (грэч. Φίλιππος) (382 да н.э.336 да н.э.), цар старажытнай Македоніі з 359 да н.э., выдатны палітык, дыпламат і палкаводзец. Правёў шэраг рэформаў, пераадолеўшы раздробленасць краіны і ўзмацніўшы яе дзяржаўны лад. Стварыў рэгулярную армію, аснову якой склалі атрады цяжкай кавалерыі і фаланга цяжкаўзброеных пехацінцаў. Распачаў чаканку залатой манеты, заклаўшы аснову эканамічнай магутнасці Македоніі. З 356 да н.э. па 341 да н.э. падпарадкаваў Пеонію, Эпір і Фракію. У ходзе Свяшчэннай вайны ўмяшаўся ў справы Грэцыі. Па ўмовах Філакратава міру (346 да н.э.) Афіны і іншыя грэчаскія полісы прызналі заваяванне Філіпам Фесаліі і Халкідыкі. У 338 да н.э. каля Херанеі Філіп разбіў войска кааліцыі грэчаскіх дзяржаў на чале з Афінамі, усталяваўшы сваю гегемонію над Грэцыяй. З мэтай вядзення вайны супраць Персіі стварыў і ўзначаліў агульнагрэчаскі Карынфскі саюз, але падчас падрыхтоўкі да паходу быў забіты ў выніку змовы.

Я.У. Новікаў

Літаратура

  • Демосфен Речи, т. 1 – 3, Москва, 1994;
  • Шофман А.С. История античной Македонии, т. 1, Казань, 1960.