Праваслаўе: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Belarus2578 (размовы | уклад) розныя змены |
др →Гл. таксама: выдаленне шаблона:FA, replaced: {{Link FA| → {{subst:Void| using AWB |
||
Радок 17: | Радок 17: | ||
[[Катэгорыя:Праваслаўе| ]] |
[[Катэгорыя:Праваслаўе| ]] |
||
{{Link FA|af}} |
Версія ад 20:06, 2 сакавіка 2015
Хрысціянства |
---|
Біблія |
Тройца |
Гісторыя хрысціянства |
Хрысціянскае багаслоўе |
Галіны хрысціянства |
Правасла́ўе (калька з грэчаскага слова ὀρθοδοξία (артадоксія) — «правільнае меркаванне»), першапачаткова — тэрмін, які абазначаў супрацьлегласць гетэрадоксіі («памылка ерэтыкоў»). Узнік у II стагоддзі у Сусветнай царкве для абазначэння адрознення яе вучэння ад поглядаў розных расколаў, ерасей і сект, якімі лічыліся іншыя хрысціянскія і псеўдахрысціянскія кірункі. У дактрынальных дакументах часта ўжываўся як сінонім тэрміна «кафалічны» (у лацінскай традыцыі — «каталіцкі»)(καθολικός). Трэба, аднак, адзначыць, што блытаць гэтыя тэрміны не варта: пад «кафалічнасцю» ў багаслоўі маецца на ўвазе палната і цэласнасць Царквы Хрыстовай, яе прасторавая, часавая і якасная ўніверсальнасць.
У сучасным свецкім рэлігіязнаўстве — адзін з асноўных накірункаў хрысціянства, які аформіўся пасля расколу адзінай царквы на Усходнюю і Заходнюю.
У праваслаўнай царкве — вучэнні і духоўныя практыкі Адзінай Святой Саборнай і Апостальскай Царквы, якая складаецца з 15 аўтакефальных памесных цэркваў, што ўтвараюць адзіную сусветную царкву. У гэтым разуменні гісторыя царквы да 1054 года з'яўляецца часткай гісторыі Сусветнай Праваслаўнай Царквы, ад якой, на погляд праваслаўных, у выніку шэрагу памылак і скажэнняў праваслаўнага вучэння (напрыклад: філіокве, дагмат аб беззаганным зачацці Багародзіцы, вучэнне пра Чысцец, дагмат аб непамыльнасці рымскага першасвятара ў пытаннях веры і маралі, дагмат аб першаснасці ў хрысціянскай царкве рымскага епіскапа (у лацінскай традыцыі — «біскупа») і г.д.) і Сімвала веры адкалолася Каталіцкая царква. Вучэнне апошняй назвалі «каталіцтвам» і разглядаюць як ерась там, дзе яно супярэчыць праваслаўнаму.