Хімічная сувязь: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Гл. таксама: выдаленне шаблона:FA, replaced: {{Link FA| → {{subst:Void| using AWB
Радок 19: Радок 19:
[[Катэгорыя:Малекулы]]
[[Катэгорыя:Малекулы]]



{{Link FA|de}}


{{Бібліяінфармацыя}}
{{Бібліяінфармацыя}}

Версія ад 20:06, 2 сакавіка 2015

Хімічная сувязь — узаемадзеянне, двух ці некалькіх атамаў, якое характарызуецца перабудовай іх знешніх энергетычных узроўняў і абагульненнем валентных электронаў (пераносам зараду, калі сувязь утвараецца паміж рознымі атамамі).

Х.с. вядзе да памяншэння поўнай энергіі сістэмы. Утвараецца шмататамная сістэма — малекула, крышталь, іён, радыкал. Хімічнае ўзаемадзеянне адбываецца праз электрычнае прыцягненне і адштурхоўванне электронаў і атамных ядраў. Вынікам утварэння Х.с. з’яўляецца жорсткая карэляцыя знаходжання асобных атамаў у прасторы.

Асаблівасці ўтварэння Х.с. вынікаюць з законаў квантавай механікі. Валентныя электроны пры ўтварэнні Х.с. злучаюцца ў пары, электронныя абалонкі атамаў набываюць канфігурацыю, падобную на канфігурацыю бліжэйшага высакароднага газу, якая адпавядае мінімуму энергіі і з’яўляецца найбольш устойлівай. Адпаведна колькасці электронных параў адрозніваюць адзіночную, падвойную, трайную Х.с.

Адрозніваюць розныя віды Х.с.: іонную, кавалентную, каардынацыйную, металічную. Асобна разглядаюць вадародную сувязь. Х.с. можа характарызавацца праз палярнасць, палярызоўнасць, даўжыню, энергію разрыву.

Гл. таксама

Шаблон:Chem-stub

Шаблон:Партал хімія