Лесота: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Сімволіка: абнаўленне звестак
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Гл. таксама: выдаленне шаблона:FA, replaced: {{Link FA| → {{subst:Void| (2) using AWB
Радок 110: Радок 110:
[[Катэгорыя:Лесота| ]]
[[Катэгорыя:Лесота| ]]
[[Катэгорыя:Канстытуцыйныя манархіі]]
[[Катэгорыя:Канстытуцыйныя манархіі]]

{{Link FA|de}}
{{Link FA|bs}}

Версія ад 20:43, 2 сакавіка 2015

Каралеўства Лесота
Muso oa Lesotho
Kingdom of Lesotho
Герб Лесота
Сцяг Лесота Герб Лесота
Дэвіз: «Khotso, Pula, Nala»
Гімн: «Lesotho Fatse La Bontata Rona»
Дата незалежнасці 4 кастрычніка 1966 (ад Вялікабрытаніі)
Афіцыйныя мовы сесота і англійская
Сталіца Масеру
Найбуйнейшы горад Масеру
Форма кіравання Канстытуцыйная манархія
Кароль
Прэм'ер-міністр
Летсіе III
Пакаліта Масісілі
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
137-я ў свеце
30 355 км²
0
Насельніцтва
• Ацэнка (2008)
Шчыльнасць

2 020 000 чал. (143-я)
66,5 чал./км²
ВУП
  • Разам
  • На душу насельніцтва

$5,106 млн.  (147-ы)
$2700
ІРЧП (2007) 0.514 (156-ы)
Валюта лоці
Інтэрнэт-дамен .ls
Код ISO (Alpha-2) LS
Код ISO (Alpha-3) LSO
Код МАК LES
Тэлефонны код +266
Часавыя паясы +2

Лесота (сесота: і англ.: Lesotho), афіцыйная назва — Каралеўства Лесота (сесота: Muso oa Lesotho, англ.: Kingdom of Lesotho) — дзяржава ў Паўднёвай Афрыцы, анклаў, цалкам акружаны тэрыторыяй Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. З тэрыторыяй 30 355 км² з'яўляецца адной з самых маленькіх дзяржаў Афрыкі. Таксама Лесота — гэта адзіная ў свеце краіна, ніводная з частак якой не знаходзіцца ніжэй 1400 м над узроўнем мора. Да здабыцця незалежнасці ў 1966 годзе пад назвай Басутоленд была брытанскім пратэктаратам. Сталіца краіны — горад Масеру.

Прырода

Гісторыя

  • ХІХ стагоддзе — утворана краіна Басута
  • 1868 год — Басута анексаваная Вялікабрытаніяй
  • 1966 год — атрыманне незалежнасці, уваход у ААН
  • 1970 год — дзяржаўны пераварот арганізаваны былым прэм'ерам, спыненне дзейнасці канстытуцыі, абмежаванне каралеўскай улады.
  • 1975 год — пагаршэнне стасункаў з ПАР
  • 1979 год — баі ўрадавых войскаў з паўстанцамі Арміі Вызвалення Лесота
  • 1986 год — ПАР увяла блакаду межаў Лесота, у выніку дзяржаўнага перавароту да ўлады прыходзіць генерал Лекхан'я, які вярнуў каралеўскае кіраванне краінай
  • 1990 год — Ваенны Савет зверг караля Машоэшоэ II, новым каралём стаў Летсіе III (яго сын)
  • 1991 год — чарговы пераварот арганізаваны палкоўнікам Рамаема, дазволеная дзейнасць палітычных партый, з эміграцыі вяртаецца Машоэшоэ II
  • 1993 год — праведзеныя першыя за шмат гадоў свабодныя парламенцкія выбары, якія выйграў Кангрэс Басута, прэм'ерам стаў Нтсу Макхехле.
  • 1995 год — зноў каралём стаў Машоэшоэ II
  • 1996 год — Машоэшоэ II загінуў у аўтамабільнай катастрофе, каралём стаў Летсіе III
  • 1998 год — новым прэм'ер-міністрам стаў Пакаліта Масісілі, у краіне ўзніклі бунты, інтэрвэнцыя паўднёваафрыканскіх войскаў пад эгідай Афрыканскага саюза.
  • 1999 год — заканчэнне інтэрвенцыі
  • 2002 год — Масісілі зноў становіцца прэм'ерам
  • 2006 год — у Лесота, пад час урачыстасцяў 40 годдзя атрымання незалежнасці змяніла дзяржаўны сцяг
  • 2007 год — у Лесота афіцыйна абвешчаная гуманітарная катастрофа. Голад закрануў 20 % насельніцтва краіны

Дзяржаўны лад і палітыка

Лесота — канстытуцыйная манархія. 2 мая 1993 года тут была прынятая новая канстытуцыя, згодна з якой кіраўніком дзяржавы з'яўляецца кароль. Заканадаўчая ўлада належыць двухпалатнаму парламенту: Народнаму сходу і Сенату. Народны сход складаецца з 65 дэпутатаў, якія выбіраюцца на пяцігадовы тэрмін, Сенат складаецца з уладароў мясцовых плямёнаў, ці іх прадстаўнікоў і 8 сенатараў назначаюцца каралём. Выканаўчая ўлада належыць ураду з прэм'ер-міністрам на чале. Палітычная сістэма Лесота — шматпартыйная. Самая ўплывовая партыя гэта Кангрэс Басута, якая была заснаваная ў 1952 годзе.

Геаграфія

Лесота — горная краіна, знаходзіцца на вышыні не меней чым 1000 метраў. Паверхня краіны ў асноўным гэта складаныя горы і ўзвышшы. Значная частка краіны знаходзіцца вышей 1800 м. Клімат халодны, але летам у далінах тэмпtратура ўздымаецца да 30 °C, зімы марозныя, у гарах тэмпtратура вагаецца ад −7 °C да −18 °C. З мая да верасня горы пакрытыя снегам.

Эканоміка

Эканоміка краіны моцна інтэграваная ў паўднёваафрыканскую эканоміку.

Лесота экспартуе ваду і электрычнасць у ПАР. Таксама існуе экспарт алмазаў, поўсці, адзення. Эканоміка заснаваная на сельскай гаспадарцы. У краіне распаўсюджана працоўная міграцыя (у асноўным у ПАР).

Лесота атрымлівае міжнародную дапамогу з боку ЗША, Сусветнага банка, Вялікабрытаніі, ЕС.

Невялікі ўчастак чыгункі злучае Лесота з ПАР.

Лесота ўваходзіць у Паўднёваафрыканскі Мытны Саюз разам з Батсванай, Намібіяй, ПАР, Свазілендам.

Дэмаграфія

98 % насельніцтва складаецца з народу басута, 2 % — зулусы, еўрапейцы.

70 % насельніцтва краіны сканцэнтравана ў заходніх раёнах Лесота. У выніку хуткага тэмпу росту захворванняў СНІДам зніжаецца сярэднегадавы прырост насельніцтва. Нараджальнасць — 26,53 на 1000 чал, смяротнасць — 25,03 на 1000 чал. У Лесота высокі ўзровень дзіцячай смяротнасці — 84,23 на 1000 немаўлятаў. 36,9 % насельніцтва гэта дзеці ва ўзросце да 14 гадоў. Сярэдняя працягласць жыцця — 36,68 гадоў (мужчыны — 36,86 гадоў, жанчыны — 36,49 гадоў).

Гл. таксама


Шаблон:Пачатак артыкулу

  1. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/africa