Пангаліны: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне, шаблон
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Спасылкі: выдаленне шаблона:FA, replaced: {{link FA| → {{subst:Void| using AWB
Радок 44: Радок 44:


{{Link GA|de}}
{{Link GA|de}}

{{link FA|ca}}
{{Link GA|sv}}
{{Link GA|sv}}



Версія ад 20:58, 2 сакавіка 2015

Пангаліны

Manis temmincki
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pholidota (Weber, 1904)

Сінонімы
Edentata

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180104
NCBI  9971
EOL  1665
FW  43658

Пангаліны, або яшчары (Pholidota) — атрад плацэнтарных сысуноў, прадстаўнікі якога насяляюць трапічныя раёны Азіі і Афрыкі.

Апісанне

Цела падоўжанае, карычневае або жаўтлявае, 1-1,6 м у даўжыню, пакрыта шчыльнай рагавой луской, якая пакрываючы ўсё цела ўтварае падабенства брані. Вельмі доўгі хвост, які складае 2/3 ад агульнай даўжыні. Язык пангалінаў вырастае да 40 см. Лапы ўзброены моцнымі кіпцюрамі. У пангалінаў адсутнічаюць зубы, зубныя норкі былі выяўлены толькі ў эмбрыёнаў.

Пангаліны засяляюць адкрытыя ці лясістыя раўніны. Актыўныя галоўным чынам уначы. Некаторыя віды жывуць на зямлі, некаторыя аддаюць перавагу жыццю на дрэвах.

Самка нараджае звычайна адно дзіця. У нованароджаных скура пакрыта мяккай луской, якая становіцца цвёрдай прыкладна праз 2 сутак пасля нараджэння.

Класіфікацыя

Атрад уключае адно аднайменнае сямейства (пангалінавых), якое ў сваю чаргу ўключае адзін род Manis з сям'ю відамі:

Спасылкі

Шаблон:Link GA

Шаблон:Link GA