Павукі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Гл. таксама: вікіфікацыя
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Літаратура: выдаленне шаблона:FA, replaced: {{Link FA| → {{subst:Void| (3) using AWB
Радок 50: Радок 50:
{{пачатак артыкулу:Біялогія}}
{{пачатак артыкулу:Біялогія}}
[[Катэгорыя:Павукі| ]]
[[Катэгорыя:Павукі| ]]

{{Link FA|de}}

{{Link FA|nl}}

{{Link FA|sl}}
{{Link GA|no}}
{{Link GA|no}}
{{Link GA|en}}
{{Link GA|en}}

Версія ад 21:10, 2 сакавіка 2015

Павукі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Araneae Clerck, 1757

Даччыныя таксоны

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  82732
NCBI  6893
EOL  166
FW  57473

Павукі (Araneae, Aranei) — атрад членістаногіх, другі па колькасці вядомых прадстаўнікоў у класе павукападобных: каля 41 тысячы відаў.

Вядомы з дэвону (каля 400 млн г. назад). Падзяляюцца на 3 падатрады: ліфістыяморфныя, або членісгабрухія, мігаламорфныя, або павукі-птушкаеды, і вышэйшая аранеаморфныя, або двухлёгачныя.

Даўжыня ад 0,7 мм да 11 см. Самкі большыя за самцоў. Афарбоўка разнастайная. Цела складаецца з укрытых шчытком галавагрудзей і брушка, якія злучаны кароткай сцяблінкай. Вачэй 4 пары. Канечнасцей 6 пар (хадзільных ног 4 пары, з іх дапамогай робяць лоўчыя сеткі, яйцавыя коканы). На канцах хеліцэраў адкрываюцца пратокі ядавітых залоз. На брушку бародаўкі (1—4 пары) з адтулінамі павуцінных залоз. Павуціна дыяметрам да 3—7·10−3 мм складаецца з бялку фібраіну; трываласць на разрыў да 260 кг/мм; мае ў сабе бактэрыцыдныя рэчывы. Есць органы дотыку, нюху, слыху. Для павукоў характэрны складаныя паводзіны, некаторым уласцівы канібалізм.

Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. На Беларусі каля 300 відаў з сямействаў вадзяных павукоў, крутапрадаў, павукоў-бакаходаў, павукоў-скакуноў, павукоў-цянётнікаў, трубкавых і інш.

Жывуць пераважна на сушы. Вандроўныя не будуюць сховішчаў, аселыя селяцца ў норках і логавах. Пераважна начныя жывёлы. Актыўнасць залежыць ад тэмпературы і вільготнасці асяроддзя. Драпежнікі. Кормяцца насякомымі, трапічныя птушкаеды — дробнымі птушкамі, жабамі, яшчаркамі, мышамі.

Раздзельнаполыя. Самкі адкладваюць яйцы ў коканы або яйцавыя мяшкі, якія носяць з сабой і ахоўваюць.

Гл. таксама

Літаратура

  • Петрыкаў А. Павукі // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.

Шаблон:Пачатак артыкулу:Біялогія


Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA