Сонечнае зацьменне: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Спасылкі: выдаленне шаблона:FA, replaced: {{Link FA| → {{subst:Void| (2) using AWB
Радок 26: Радок 26:
[[Катэгорыя:Сонечныя зацьменні| ]]
[[Катэгорыя:Сонечныя зацьменні| ]]



{{Link FA|en}}

{{Link FA|pt}}


{{Бібліяінфармацыя}}
{{Бібліяінфармацыя}}

Версія ад 21:54, 2 сакавіка 2015

Сонечнае зацьменне, 11 жніўня 1999

Сонечнае зацьменне — астранамічная з'ява, якая заключаецца ў тым, што Месяц закрывае (засланяе) цалкам або часткова Сонца ад назіральніка на Зямлі. Сонечнае зацьменне магчыма толькі падчас маладзіка, калі бок Месяца, звернуты да Зямлі, не асветлены, і сам Месяц не бачны. Зацьменні магчымыя толькі, калі маладзік праходзіць каля аднаго з двух месяцовых вузлоў (кропкі перасячэння бачных арбіт Месяца і Сонца), не далей чым прыкладна ў 12 градусах ад аднаго з іх.

Сонечнае зацьменне з'яўляецца прыроднай з'явай, але ў некаторых старажытных цывілізацыях і цяперашніх культурах сонечнае зацьменне звязвалі з звышнатуральнымі прычынамі і лічылі благім знакам. Поўнае сонечнае зацьменне можа напужаць людзей, незнаёмых з астранамічным тлумачэннем з'явы, паколькі Сонца знікае проста ўсярэдзіне дня, а неба пры поўным зацьменні цямнее за некалькі хвілін і становяцца бачнымі планеты і зоры.

Пры назіранні частковага зацьмення ці прамежнай фазы поўнага зацьмення трэба выкарыстоўваць адмысловыя прылады для назірання, паколькі просты позірк на Сонца з'яўляецца небяспечным, але можна глядзець на Сонца ў часе поўнага зацьмення Сонца Месяцам.

Глядзіце таксама

Літаратура

  • Шаронаў В. В. Ад чаго і як бывае зацменне сонца / В.В.Шаронаў. - Мн.: Дзярж. выд-ва БССР, 1947. - 72 с. - (Бібліятэчка прыродазнаўства).

Спасылкі