Брус Дзікінсан: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др removed Category:Асобы using HotCat
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Спасылкі: выдаленне шаблона:FA, replaced: {{Link FA| → {{subst:Void| using AWB
Радок 26: Радок 26:
[[Катэгорыя:Музыканты Вялікабрытаніі]]
[[Катэгорыя:Музыканты Вялікабрытаніі]]



{{Link FA|ru}}
{{Link GA|de}}
{{Link GA|de}}
{{Link GA|en}}
{{Link GA|en}}

Версія ад 22:12, 2 сакавіка 2015

Пол Брус Дыкінсан (англ.: Paul Bruce Dickinson; 7 жніўня 1958, Уорксап, Нотынгемшыр) ― англійскі рок-музыка, пісьменнік, спартсмен (фехтавальшчык), пілот грамадзянскай авіацыі, радыёвядучы, прадзюсар, акцёр, больш за ўсё вядомы як вакаліст хэві-металічнага гурта Iron Maiden.

Дзікінсан на пачатку кар'еры паспрабаваў свае сілы ў некалькіх лакальных англійскіх гуртах, накшталт Styx (1976), Speed (1977—1978) і Shots (напачатку 1979). Пасля гэтага ён прымкнуў да хард-рок гурта Samson напрыканцы 1979 года, дзе набыў некаторую папулярнасць. На той час ён выступаў пад мянушкай «Bruce Bruce». У 1981 годзе Брус пакідае Samson і прымыкае да гурта Iron Maiden па запрашэнні Стыва Харыса. На наступны год Дзікінсан разам з гуртам выпускае пластынку The Number of the Beast, што адразу набывае платынавы статус. Пасля гэтага спявак становіцца вядомым на ўвесь свет. Гурт выдаў яшчэ некалькі альбомаў пакуль у 1993 годзе Брус не пакінуў калектыў.

Пасля развітання з Iron Maiden, Дзікінсан вырашыў займацца сольнай кар'ерай і сабраў свой калектыў, названы сваім імем Bruce Dickinson. Гурт граў у стылі хард-рок, эксперыментуючы з рознымі стылямі. Але ў 1999 годзе Брус разам з былым калегам Адрыянам Смітам зноў апынаецца ў складзе Iron Maiden, з якім не развітваецца і да сёння.

Дзяцінства

Пол Брус Дзікінсан нарадзіўся ў маленькім шахцёрскім мястэчку Уорксап (Нотынгемшыр). Яго маці Соня працавала ў краме абутку, а яго бацька быў механікам у войску. Нараджэнне Дзікінсана падштурхнула іх да шлюбу, бо на той час у Англіі аборты былі пад забаронай. Напачатку маладым дапамагалі бацькі — дзядуля Бруса працаваў шахцёрам. Сваё роднае мястэчка Дзікінсан пазней адлюстраваў у кампазіцыі «Born In '58» з сольнага альбома Tattooed Millionaire.

Дзікінсан спачатку пайшоў у школу Manton Primary, але калі яму было шэсць гадоў сям'я пераехала ў Шэфілд, таму Брус быў вымушаны пайсці ў новую школу Manor Top, якая малому не падабалася. Пасля шасці месяцаў навучання ў школе ў Шэфілдзе бацькі вырашылі аддаць маленькага Бруса ў прыватную школу Sharrow Vale Junior.

Дыскаграфія

Самотнік

Спасылкі


Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA