Уімблданскі турнір: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: вэрцьфіналы → верцьфіналы, трымоўв → трымлів (4), чверц → чвэрц, кадаванн → кадзіраванн, зноўку → зноў, былі пр using AWB
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Спасылкі: выдаленне шаблона:FA, replaced: {{Link FA| → {{subst:Void| using AWB
Радок 46: Радок 46:
[[Катэгорыя:Турніры Вялікага шлема, тэніс]]
[[Катэгорыя:Турніры Вялікага шлема, тэніс]]
[[Катэгорыя:Уімблдонскі турнір|*]]
[[Катэгорыя:Уімблдонскі турнір|*]]

{{Link FA|vi}}

Версія ад 22:55, 2 сакавіка 2015

Уімблдонскі турнір (англ.: Wimbledon Championships) — найстарэйшы і найбольш прэстыжны тэнісны турнір, адзін з чатырох турніраў Вялікага шлема. Праводзіцца штогод у чэрвені–ліпені, у мястэчку Уімблдон, Лондан. Працягласць — 2 тыдні, часам больш: у залежнасці ад затрымак гульні, выкліканых дажджом.

Адзіны з чатырох турніраў Вялікага шлема, які праводзіцца на травяных кортах. У рамках турніру праводзяцца асобныя першынствы: адзіночныя мужчынскія, адзіночныя жаночыя, парныя мужчынскія, парныя жаночыя, змяшаныя парныя. Юнацкія турніры: адзіночныя мужчынскія, адзіночныя жаночыя, парныя мужчынскія, парныя жаночыя. Дадаткова праводзяцца адмысловыя турніры ва ўзроставых катэгорыях: парныя мужчынскія 35 гадоў і больш, парныя мужчынскія 45 гадоў і больш, парныя жаночыя 35 гадоў і больш.

Гісторыя

Себасцьян Гражан на чэмпіянаце 2004 г.

Турнір быў упершыню зладжаны ў 1877 годзе Усеанглійскім Клубам кракету і лаўн-тэнісу на пляцоўках паблізу Уорпл Роўд (англ.: Worple Road). Спаборніцтвы былі праведзены толькі ў адзіночнай мужчынскай катэгорыі. У 1884 годзе былі ў першы раз праведзеныя матчы ў жаночым адзіночным і мужчынскім парным разрадах. У 1913 годзе — у жаночым парным і змяшаным парным. Матчы пачалі праводзіцца ў новым месцы, каля Чэрч Роўд (англ.: Church Road), пачынаючы з 1922 года, там жа яны праводзяцца і ў цяперашні час.

Англічане ганарацца сваім чэмпіянатам, аднак, ніводны брытанец не змог выйграць турнір з тых часоў, як гэта зрабіў Фрэд Перы ў 1936 годзе. Сярод жанчын англічанка выйгравала апошні раз у 1977 годзе, гэта была Вірджынія Уэйд.

Корты

Корт нумар 1

Галоўны корт, дзе праводзяцца матчы, завецца Цэнтральным кортам (англ.: Centre Court). На ім заўсёды адбываюцца фінальныя гульні. Паколькі брытанскае надворъе цяжкапрадказальнае і дажджы не з'яўляюцца рэдкасцю, была збудавана рассоўная страха над Цэнтральным кортам.

Корт №1 (англ.: No. 1 Court) быў капітальна перабудаваны ў 1997 годзе. Першапачаткова ён прымыкаў да Цэнтральнага корта, але быў заменены новай асобнай арэнай, трыбуны якой змяшчаюць большую колькасць гледачоў. Гавораць, што першапачатковы Корт №1 валодаў унікальнай атмасферай і быў улюбёным сярод шматлікіх ігракоў, таму яго рэканструкцыя была сустрэтая з шкадаваннем. На гэтым корце таксама праводзяцца шматлікія важныя матчы турніру.

Табло, якае прадстаўляе парадак правядзення матчаў

Корт №2 (англ.: No. 2 Court) носіць мянушку Могілкі чэмпіёнаў (англ.: The Graveyard of Champions), паколькі ў яго рэпутацыя корта, на якім часцяком цалкам нечакана прайграваюць фаварыты.

Традыцыі

Традыцыйнымі колерамі Уімблдону з'яўляюцца зялёны і пурпурны. Тэнісісты павінны выступаць на гульнях у вопратцы толькі белага колеру. Да ігракоў жаночага полу падчас правядзення матчаў заўсёды звяртаюцца «міс» або «місіс». Да тэнісістаў-мужчын, аднак, звяртаюцца толькі па прозвішчы.

Арганізатары турніру выкарыстоўваюць адмысловую формулу для выбару сеяных ігракоў і размеркаванні іх па турнірнай сетцы, якая адрозніваецца ад традыцыйнага спосабу. Спачатку выбіраюцца 32 наймацнейшых ігракоў паводле рэйтынгу ATP, апублікаваным за тыдзень да правядзення турніру. Затым да рэйтынгу кожнага іграка дадаюцца ўсе пункты, атрыманыя ў выступах у турнірах на траве за апошнія 12 месяцаў. Пасля гэтага для кожнага ігракавыбіраецца самы лепшы выступ у турніры на траве раней гэтых апошніх 12 месяцаў, і 75% пунктаў, атрыманых у гэтым турніры, дадаюцца да агульнай сумы. Пасля чаго ўдзельнікі зноў перамяшчаюцца па табліцы паводле вылічаных сум. Такім чынам, вялікае значэнне пры складанні турнірнай сеткі мае гісторыя выступленняў іграка ў турнірах на траве. Для парных спаборніцтваў гэтая формула не ўжываецца і сетка складаецца выключна па рэйтынгу ATP для параў.

Турнір пачынаецца кожны год за шэсць тыдняў да першага панядзелка жніўня і працягваецца два тыдні. У нядзелю першага тыдня турніру матчы традыцыйна не праводзяцца. Але тройчы ў гісторыі турніру (у апошні раз у 2004 годзе) дажджлівае надвор'е змушала арганізатараў ладзіць матчы ў гэту нядзелю, каб укласціся ў рамкі турніру. На працягу першага тыдня гуляюцца матчы пачатковых раўндаў. У другі тыдзень праводзяцца 1/16 фіналу, чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінал.

Пераможца мужчынскага адзіночнага турніру атрымлівае ў якасці прыза кубак з пазалочанага срэбра. Пераможца ў жаночым турніры атрымлівае срэбны паднос, які атрымаў назву Талерка Роўзуотэр (англ.: Rosewater Dish). Акрамя трафеяў, пераможцы атрымліваюць грашовыя прызы, якія ў 2005 годзе склалі (прызавыя сумы ў парных разрадах дзеляцца пароўну паміж партнёрамі):

  • мужчынскі адзіночны: £630 000
  • жаночы адзіночны: £600 000
  • мужчынскі парны: £218 500
  • жаночы парны: £203 250
  • змяшаны парны: £90 000

У 2005 годзе ўпершыню ў гісторыі прызавы фонд турніру перавысіў суму ў 10 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў.

Мужчыны-пераможцы Уімблдонскага турніру, а таксама Адкрытага чэмпіянату Францыі атрымліваюць большыя прызавыя сумы, чым пераможцы-жанчыны. У той жа час, памеры прызавых на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі і Адкрытым чэмпіянаце ЗША аднолькавыя для мужчын і жанчын.

Спасылкі

Шаблон:Тэніс