Рымская Іспанія: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 40 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q186513 (translate me)
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Крыніцы: выдаленне шаблона:FA, replaced: {{Link FA| → {{subst:Void| using AWB
Радок 21: Радок 21:
[[Катэгорыя:Гісторыя Іспаніі]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Іспаніі]]
[[Катэгорыя:Рымская Іспанія|*]]
[[Катэгорыя:Рымская Іспанія|*]]


{{Link FA|sr}}

Версія ад 23:04, 2 сакавіка 2015

Рымская Іспанія ў I—III стст.

Параза карфагенян (войскамі якіх кіраваў Ганібал) у Другой Пунічнай вайне ў 210 г. да н.э. адкрыла шлях да ўсталявання рымскага панавання на паўвостраве, аднак кельтыберы ў цэнтральнай яго частцы і на поўначы супрацівіліся яшчэ амаль два стагоддзя, а паўстанні ў пірэнейскай часцы Іспаніі адбываліся ва ўвесь час рымскага валадарства.

Тым не менш Іспанія стала важнай часткай Рымскай імперыі. На Пірэнейскім паўвостраве нарадзіліся чатыры рымскіх імператара (самыя вядомыя з іх: Траян, Адрыян), пісьменнік і філосаф Сенека. Найдужэйшы ўплыў рымлян зведала паўднёвая частка паўвострава (сучасныя Андалусія і паўднёвай Партугалія) і паўночна-ўсходняя (у раёне сучаснай Каталоніі), хоць баскі, напрыклад, так і не былі цалкам раманізаваны.

Рымляне падзялілі паўвостраў на Іспанію Далёкую і Іспанію Блізкую, а пры імператары Аўгусце Іспанія была падзелена на 3 правінцыі: Тараконскую Іспанію, Лузітанію і Бетыку. Пры імператары Дыёклетыяне Іспанія ўвайшла ў аднайменны дыяцэз, які складаецца ўжо з 6-ці правінцый: Бeтыкі, Лузітаніі, Картахены, Галісіі, Тараконскай правінцыі і Тангітанскай Маўрытаніі.

Напачатку V ст. іспанскія правінцыі былі заваяваны вандаламі і свевамі, а пазней вестготамі, якія заснавалі тут свае дзяржавы. Такім чынам Іспанія апынулася адной з першых абласцей, адарваных варварамі ад Рымскай імперыі.

Гл. таксама

Крыніцы

Шаблон:Roma-stub Шаблон:Spain-hist-stub