Ганна Дацкая: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
clean up, replaced: ўнія → унія, я у → я ў, Вэстмінстэрскае → Вестмінстэрскае (2), ўнія → унія, Вестмінстэр → Вэстмінстэр (2) using AWB
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Шлюб і дзеці: выдаленне шаблона:FA, replaced: {{Link FA| → {{subst:Void| using AWB
Радок 47: Радок 47:
[[Катэгорыя:Дацкія прынцэсы]]
[[Катэгорыя:Дацкія прынцэсы]]
[[Катэгорыя:Прынцэсы Нарвегіі]]
[[Катэгорыя:Прынцэсы Нарвегіі]]

{{Link FA|en}}

Версія ад 23:22, 2 сакавіка 2015

Ганна Дацкая
англ.: Anne of Denmark
Сцяг Каралева-кансорт Шатландыі
23 лістапада 1589 — 2 сакавіка 1619
Папярэднік Джэймс Хепберн
Пераемнік Генрыэта Марыя Французская
Сцяг Каралева-кансорт Англіі і Ірландыі
25 ліпеня 1603 — 2 сакавіка 1619
Папярэднік Філіп II
Пераемнік Генрыэта Марыя Французская

Нараджэнне 12 снежня 1574(1574-12-12)
Скандэрбарг, Данія
Смерць 2 сакавіка 1619(1619-03-02) (44 гады)
Хэмптан-корт, Англія
Месца пахавання
Род Ольдэнбургі,
Сцюарты
Бацька Фрэдэрык II
Маці Сафія Мекленбург-Гюстраўская
Муж Якаў I
Дзеці Генрых Фрэдэрык
Карл
Елізавета
Веравызнанне лютэранства
Дзейнасць кансорт, арыстакратка, філантроп, мецэнат
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ганна Дацкая (англ.: Anne of Denmark; 14 кастрычніка 1574 — 4 сакавіка 1619) — каралева-кансорт Шатландыі, Англіі і Ірландыі, жонка караля Якава I (VI).

Ганна была дачкой Фрыдэрыка II, караля Даніі і Нарвегіі з Ольдэнбургскай дынастыі. У 1589 годзе паміж Даніяй і Шатландыяй быў складзены дагавор аб шлюбе прынцэсы Ганны і маладога шатландскага караля Якава VI. Вяселле па даверанасці адбылося ў Капенгагене, і нявеста адплыла ў Шатландыю. Аднак з-за штармоў у Паўночным моры карабель быў вымушаны вярнуцца ў Нарвегію. Нецярплівы жаніх падрыхтаваў шатландскі флот і прыбыў да Ганны ў Осла, дзе 23 лістапада адбылося вяселле. Маладыя заставаліся ва ўладаннях дацкага караля да вясны наступнага года. 17 мая 1590 года ў Холірудскім абацтве Ганна была каранавана каралевай Шатландыі. Шлюб Якава VI з прадстаўніцай дацкага каралеўскага дому, адной з лідыруючых пратэстанцкіх дынастыі Еўропы, значна ўмацаваў пазіцыі караля ў прэсвітарыянскай Шатландыі.

Ганна Дацкая была чароўнай і жыццярадаснай дзяўчынай, аднак па інтэлектуальным узроўні яна не магла адпавядаць каралю-філосафу Якаву VI. Неўзабаве пасля вяселля адносіны паміж муж і жонкай сталі астуджацца і ўрэшце яны амаль перасталі сустракацца. Тым не менш у перыяд паміж 1594 і 1604 гадамі Ганна Дацкая нарадзіла семярых дзяцей, з якіх, праўда, смерці ў маленстве пазбеглі толькі трое: прынцы Генрых, Карл і прынцэса Елізавета.

Уплыў Ганны на каралеўскі двор быў даволі значным: дзякуючы ёй пры шатландскім (а з 1603 года англійскім) двары ўсталяваліся куртуазныя парадкі, сталі часта арганізоўвацца балі, тэатральныя пастаноўкі, заахвочваліся паэты і музыканты, двор набыў бляск і пышнасць. Гэта выклікала незадаволенасць прэсвітарыянскага духавенства, якое неаднаразова крытыкавала каралеву за грэбаванне малітвамі і словам Божым. Негатыўнае стаўленне яшчэ больш узмацнілася пасля пераходу Ганны ў каталіцтва. Са світы каралевы выйшла шмат таленавітых адміністратараў, якія затым паспяхова працавалі ў вышэйшых дзяржаўных органах Англіі і Шатландыі.

Рэзідэнцыяй Ганны быў пабудаваны для яе Ініга Джонсам у Грынвічы палац Квінс Хаус. Яна сканала ва ўзросце 44 гадоў, у 1619 годзе, у Хэмптан-Корцскім палацы і была пахавана ў Вэстмінстэрскім абацтве.

Шлюб і дзеці

Гл. Якаў I (кароль Англіі)