Баэмунд I Тарэнцкі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Літаратура: выдаленне шаблона:FA, replaced: {{Link FA| → {{subst:Void| using AWB
Радок 65: Радок 65:
[[Катэгорыя:Князі антыяхійскія]]
[[Катэгорыя:Князі антыяхійскія]]
[[Катэгорыя:Князі таранцкія]]
[[Катэгорыя:Князі таранцкія]]

{{Link FA|cs}}

Версія ад 23:31, 2 сакавіка 2015

Баэмунд I Тарэнцкі
фр.: Bohémond de Tarente; лац.: Boamundus
Баэмунд I. Карціна Меры-Жазефа Бландэля.
Баэмунд I. Карціна Меры-Жазефа Бландэля.
Сцяг Князь Таранта
1088 — 17 сакавіка 1111
Пераемнік Баэмунд II
Сцяг Князь Антыяхіі
1098 — 17 сакавіка 1111
Пераемнік Баэмунд II

Нараджэнне 1054(1054)
Сан-Марка-Арджэнтана
Смерць 17 сакавіка 1111(1111-03-17)
Каноса-дзі-Пулья
Месца пахавання Каноса-дзі-Пулья
Род д’Атвілі
Бацька Роберт Гвіскар
Маці Альберада Буанальберга
Жонка Канстанцыя Французская
Дзеці Баэмунд II
Веравызнанне каталіцтва
Дзейнасць ваенны
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Баэму́нд Тарэ́нцкі (105417 сакавіка 1111) — першы князь Таранта з 1088 года, першы князь Антыяхіі з 1098 года, адзін з правадыроў Першага Крыжовага паходу. Паводле паходжання нарман, прадстаўнік роду Атвіляў. Сын Роберта Гвіскара, герцага Апуліі і Калабрыі, стрыечны брат Ражэра II, першага караля Сіцылійскага каралеўства.

Баэмунд прымаў актыўны ўдзел у ваенных кампаніях супраць Візантыйскай імперыі, арганізаваных яго бацькам Робертам Гвіскарам. Пазней, пасля смерці Роберта, ён уступіў у разлютаванае супрацьстаянне са сваім адзінакроўным братам Ражэрам і заваяваў частку яго ўладанняў, заснаваўшы княства Таранта і стаўшы яго першым кіраўніком. Аднак параўнальна невялікі ўдзел у Італіі не мог задаволіць славалюбства Баэмунда, у сувязі з чым ён далучыўся да Крыжовага паходу ў надзеі заснаваць на Усходзе ўласную дзяржаву.

Дзякуючы ўдзелу ў Першым крыжовым паходзе Баэмунд заслужыў рэпутацыю аднаго з лепшых вайскаводаў свайго часу. Ён захапіў Антыяхію, якая тады знаходзілася ў руках мусульман, і са згоды іншых лідараў крыжакоў абвясціў сябе яе кіраўніком, заснаваўшы Антыяхійскае княства — адну з першых дзяржаў крыжакоў на Усходзе. Баэмунд вёў бесперапынныя войны з туркамі-сельджукамі і візантыйцамі, імкнучыся пашырыць свае новаздабытыя ўладанні. У 1100 годзе ён патрапіў у палон да Газі ібн Данішменда, эміра Кападокіі, і правёў тры гады ў няволі. Пасля вызвалення антыяхійскі князь аднавіў войны з суседнімі дзяржавамі, аднак поспех яму не спадарожнічаў. Арганізаваны Баэмундам паход супраць Візантыі скончыўся правалам, і князь Тарэнцкі быў вымушаны прызнаць сваё паражэнне. Зламаны, ён вярнуўся ў Італію, дзе і сканаў.

Нягледзячы на тое, што Баэмунд прадпрымаў усе высілкі для ўмацавання сваёй улады на Усходзе, да канца яго кіравання Антыяхійскае княства знаходзілася ў стане, блізкім да гібелі. Эканоміка дзяржавы была падарвана, ваенная моц — зведзена на нішто пасля шэрагу буйных паражэнняў. Сучасныя гісторыкі ацэньваюць дзейнасць Баэмунда I дваяка — з аднаго боку, яны прызнаюць яго таленавітым стратэгам і нядрэнным палітыкам, з іншай жа — ускладаюць на яго адказнасць за асноўныя няўдачы крыжакоў і крытыкуюць за надмерныя амбіцыі, жорсткасць і сквапнасць.


Літаратура

  • Breve Chronicon Northmannicum (лац.). Storiaonline.org (21 чэрвеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2012. Праверана 7 студзеня 2012.
  • Asbridge T. S. The creation of the principality of Antioch, 1098-1130. — Boydell & Brewer Ltd, 2000. — 233 p. — ISBN 0851156614.
  • Gabrieli F. Arab historians of the Crusades. — University of California Press, 1984. — 362 p. — ISBN 0520052242.
  • Madden T. F. The new concise history of the Crusades. — Rowman & Littlefield, 2005. — 257 p. — ISBN 0742538222.
  • Palgrave F. The History of Normandy and of England: William Rufus. Accession of Henry Beauclerc. — J. W. Parker and son, 1864. — 737 p.
  • Stephenson P. Byzantium’s Balkan frontier: a political study of the Northern Balkans, 900—1204. — Cambridge: Cambridge University Press, 2000. — 352 p. — ISBN 0521770173.
  • Whalen E. God’s Will or Not? Bohemond’s Campaign Against the Byzantine Empire (1105—1108) // Madden T. F., Naus J. L., Ryan V. Crusades: Medieval Worlds in Conflict. — Ashgate Publishing, 2010. — P. 111—125. — ISBN 1409400611.

Шаблон:Атвілі