Татарскі мост (Мінск): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Татарскі мост''' — колішні драўляны мост цераз р. Рака Свіслач, прыток Бярэзіны|Свіслач...'
(Няма розніцы)

Версія ад 11:00, 3 сакавіка 2015

Татарскі мост — колішні драўляны мост цераз р. Свіслач у Мінску, які злучаў Татарскае прадмесце з раёнам Старажоўкі (ад Мала-Татарскай вул. да вул. Старавіленскай і Семінарскага зав.). Мост размяшчаўся недалёка ад цяперашняга Гарбатага моста вышэй па цячэнні і з'яўляўся прамым працягам сучаснай вуліцы Заборскага.

Пытанне аб будаўніцтве Татарскага і Аранскага мастоў цераз Свіслач, якія павінны былі злучыць адпаведна Татарскае прадмесце і Ляхаўку з цэнтрам горада і стаць новымі транспартнымі артэрыямі, падымалася ў гарадскім упраўленні яшчэ ў 1909 г. Па іх меркавалася пусціць конны транспарт, разгрузіўшы цэнтральныя вуліцы і не разбураючы маставыя ў цэнтры горада. Аднак увасобіць у жыццё гэтыя планы ўдалося толькі ў 1917 г. пры садзейнічанні ваеннага ведамства[1]. Функцыянаваў да 1970-х гадоў.

Зноскі

  1. Газета «Вестник Минского губернского комиссариата», 1917 г.

Спасылкі