Канальны ўзровень: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Paganetz (размовы | уклад)
Новая старонка: '{{Мадэль OSI}} '''Канальны ўзровень''' ({{lang-en|Data Link layer}}) — другі ўзровень Сеціўная мадэль OSI|се...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 12: Радок 12:
На гэтым узроўні працуюць [[Сеткавы камутатар|камутатары]], [[Сеткавы мост|масты]].
На гэтым узроўні працуюць [[Сеткавы камутатар|камутатары]], [[Сеткавы мост|масты]].


У праграмаванні доступ да гэтага ўзроўня прадастаўляе [[драйвер]] сеткавай платы. У [[аперацыйная сістэма|аперацыйных сістэмах]] маецца праграмны інтэрфейс узаемадзеяння канальнага і сеткавага ўзроўняў паміж сабой, гэта не новы ўзровень, а рэалізацыя мадэлі для пэўнай ОС. Прыклады такіх інтэрфейсаў: [[Open_Data-Link_Interface|ODI]], [[NDIS]].
У праграмаванні доступ да гэтага ўзроўню прадастаўляе [[драйвер]] сеткавай платы. У [[аперацыйная сістэма|аперацыйных сістэмах]] маецца праграмны інтэрфейс узаемадзеяння канальнага і сеткавага ўзроўняў паміж сабой, гэта не новы ўзровень, а рэалізацыя мадэлі для пэўнай ОС. Прыклады такіх інтэрфейсаў: [[Open_Data-Link_Interface|ODI]], [[NDIS]].


Даўжыня пакета, які фармуецца пратаколам канальнага ўзроўню, абмежавана звыш праз [[Maximum transmission unit|MTU]]. Значэнне абмежавання знізу калі і маецца, то як правіла не можа быць зменена.
Даўжыня пакета, які фармуецца пратаколам канальнага ўзроўню, абмежавана звыш праз [[Maximum transmission unit|MTU]]. Значэнне абмежавання знізу калі і маецца, то як правіла не можа быць зменена.


== Падузроўні канальнага ўзроўня ==
== Падузроўні канальнага ўзроўню ==
Спецыфікацыя [[IEEE 802]] падзяляе гэты ўзровень на 2 падузроўня. [[Media Access Control|MAC]] (Media Access Control) рэгулюе доступ да падзяляльнага фізічнага асяроддзя, [[Logical link control|LLC]] (Logical Link Control) забяспечвае абслугоўванне сеткавага ўзроўня.
Спецыфікацыя [[IEEE 802]] падзяляе гэты ўзровень на 2 падузроўню. [[Media Access Control|MAC]] (Media Access Control) рэгулюе доступ да падзяляльнага фізічнага асяроддзя, [[Logical link control|LLC]] (Logical Link Control) забяспечвае абслугоўванне сеткавага ўзроўню.


== Функцыі канальнага ўзроўня ==
== Функцыі канальнага ўзроўню ==
# Атрыманне доступу да асяроддзя перадачы. Забеспячэнне доступу — важнейшая функцыя канальнага ўзроўню. Яна патрабуецца заўсёды, за выключэннем выпадкаў, калі рэалізавана паўназлучная тапалогія (напрыклад, два камп'ютары, злучаных праз красовер, ці камп'ютар са свічам у паўнадуплексным рэжыме).
# Атрыманне доступу да асяроддзя перадачы. Забеспячэнне доступу — важнейшая функцыя канальнага ўзроўню. Яна патрабуецца заўсёды, за выключэннем выпадкаў, калі рэалізавана паўназлучная тапалогія (напрыклад, два камп'ютары, злучаных праз красовер, ці камп'ютар са свічам у паўнадуплексным рэжыме).
# Вылучэнне межаў кадру. Гэта задача таксама вырашаецца заўсёды. Сярод магчымых рашэнняў гэтай задачы — рэзерваванне некаторай паслядоўнасці, якая пазначае пачатак ці канец кадру.
# Вылучэнне межаў кадру. Гэта задача таксама вырашаецца заўсёды. Сярод магчымых рашэнняў гэтай задачы — рэзерваванне некаторай паслядоўнасці, якая пазначае пачатак ці канец кадру.

Версія ад 22:55, 4 сакавіка 2015

Канальны ўзровень (англ.: Data Link layer) — другі ўзровень сеціўнай мадэлі OSI, прызначаны для перадачы інфармацыі вузлам, якія знаходзяцца ў тым жа сегменце лакальнай сеткі. Таксама можа ўжывацца для выяўлення і, магчыма, выпраўлення памылак, якія ўзнікаюць нафізічным узроўні. Прыкладамі пратаколаў, якія працуюць на канальным узроўні, з'яўляюцца: Ethernet для лакальных сетак (шматвузлавыя), Point-to-Point Protocol (PPP), HDLC і ADCCP для злучэнняў пункт-пункт (двухвузлавыя).

Канальны ўзровень адказны за дастаўку кадраў паміж прыладамі, уключанымі ў адзін сеткавы сегмент. Кадры канальнага ўзроўню не пакідаюць межаў сеткавага сегмента. Функцыі міжсеткавай маршрутызацыі і глабальнай адрасацыі ажыццяўляюцца на больш высокіх узроўнях мадэлі OSI, што дазваляе пратаколам канальнага ўзроўню засяроддзіцца на лакальнай дастаўца і адрасацыі.

Загаловак кадра змяшчае апаратныя адрасы адпраўніка і атрымальніка, што дазваляе вызначыць, якая прылада адправіла кадр і якая прылада павінна атрымаць яго і апрацаваць. У адрозненні ад іерархічных маршрутызавальных адрасоў, апаратныя адрасы аднаўзроўневыя. Гэта значыць, што ніякая частка адрасу не можа ўказваць прыналежнасць да якой-небудзь лагічнай ці фізічнай групы.

Калі прылады спрабуюць выкарыстоўваць асяроддзе адначасова, узнікае калізія кадраў. Пратаколы канальнага ўзроўню выяўляюць такія выпадкі і забяспечваюць механізмы для змяньшэння іх колькасці альбо іх прадухілення.

Многія пратаколы канальнага ўзроўню не маюць пацверджання аб прыманні кадра, некаторыя пратаколы нават не маюць кантрольнай сумы для спраўджвання цэласнасці кадра. У такіх выпадках пратаколы вышэйшага ўзроўню павінны забяспчваць кіраванне сруменем інфармацыі, кантроль памылак, пацверджанне дастаўкі і рэтрансляцыі страчанай інфармацыі.

На гэтым узроўні працуюць камутатары, масты.

У праграмаванні доступ да гэтага ўзроўню прадастаўляе драйвер сеткавай платы. У аперацыйных сістэмах маецца праграмны інтэрфейс узаемадзеяння канальнага і сеткавага ўзроўняў паміж сабой, гэта не новы ўзровень, а рэалізацыя мадэлі для пэўнай ОС. Прыклады такіх інтэрфейсаў: ODI, NDIS.

Даўжыня пакета, які фармуецца пратаколам канальнага ўзроўню, абмежавана звыш праз MTU. Значэнне абмежавання знізу калі і маецца, то як правіла не можа быць зменена.

Падузроўні канальнага ўзроўню

Спецыфікацыя IEEE 802 падзяляе гэты ўзровень на 2 падузроўню. MAC (Media Access Control) рэгулюе доступ да падзяляльнага фізічнага асяроддзя, LLC (Logical Link Control) забяспечвае абслугоўванне сеткавага ўзроўню.

Функцыі канальнага ўзроўню

  1. Атрыманне доступу да асяроддзя перадачы. Забеспячэнне доступу — важнейшая функцыя канальнага ўзроўню. Яна патрабуецца заўсёды, за выключэннем выпадкаў, калі рэалізавана паўназлучная тапалогія (напрыклад, два камп'ютары, злучаных праз красовер, ці камп'ютар са свічам у паўнадуплексным рэжыме).
  2. Вылучэнне межаў кадру. Гэта задача таксама вырашаецца заўсёды. Сярод магчымых рашэнняў гэтай задачы — рэзерваванне некаторай паслядоўнасці, якая пазначае пачатак ці канец кадру.
  3. Апаратная адрасацыя (ці адрасацыя канальнага ўзроўню). Патрабуецца ў тым выпадку, калі кадр могуць атрымаць адразу некалькі адрасатаў. У лакальных сетках апаратныя адрасы (MAC-адрасы) ужываюцца заўсёды.
  4. Забеспячэнне дакладнасці прыманай інфармацыі. Падчас перадачы кадру ёсць верагоднасць, што інфармацыя будзе скажона. Выжна выявіць гэта і не спрабаваць апрацаваць кадр, які змяшчае памылку. Звычайна на канальным узроўні ўжываюцца алгарытмы кантрольных сум, якія даюць гарантыю выяўлення памлак.
  5. Адрасацыя пратаколу верхняга ўзроўню. У працэсе декапсуляцыі ўказанне фармату ўкладзенага PDU істотна спрашчае апрацоўку інфармацыі, таму часцей указваецца пратакол, які знаходзіцца ў поле даных, за выключэннем тых выпадкаў, калі ў поле даных можа знаходзіцца адзін пратакол.

Стандарты і пратаколы перадачы інфармацыі