Ідал: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др added Category:Ідалы using HotCat
др вырашэнне неадназначнасцей using AWB
Радок 1: Радок 1:
[[Файл:Стороны_збручского_идола.jpg|thumb|300px|right|[[Збруцкі ідал]], [[X стагоддзе]]]]
[[Файл:Стороны збручского идола.jpg|thumb|300px|right|[[Збруцкі ідал]], [[X стагоддзе]]]]
'''І́дал''' (ад {{lang-el|éidōlon}}), '''багі''', '''балваны''', '''куміры''', '''каменныя бабы''', '''стоды''' (ад {{lang-on|stoð}} — слуп, калона<ref>Либерис А. Литовско-русский словарь. 2-е изд. Вильнюс, 1988. С. 717.</ref>) — матэрыяльны прадмет, які з'яўляецца аб'ектам культавага пакланення ў [[Палітэізм|політэістычных рэлігіях]]. Першапачаткова ідаламі былі натуральныя прадметы — [[камень|камяні]], [[Дрэва|дрэвы]], [[рака|рэкі]]; радзей жывёлы<ref name="Культуралогія"/>. Найчасцей ўяўлялі сабой драўляныя, каменныя або металічныя выявы старажытных [[Язычніцтва|язычніцкіх]] [[багі|багоў]]. Ідалы ў асноўным былі [[Антрапамарфізм|антрапаморфныя]], або зрэдку [[заамарфізм|зааморфныя]]<ref name="gants"/>. Падчас пакланення ідалу у [[капішча]]х, на ахвярных алтарах маглі рабіцца ахвярапрынашэнні<ref name="Культуралогія">Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6 Укладальнік: Эдуард Дубянецкі</ref>.
'''І́дал''' (ад {{lang-el|éidōlon}}), '''багі''', '''балваны''', '''куміры''', '''каменныя бабы''', '''стоды''' (ад {{lang-on|stoð}} — слуп, калона<ref>Либерис А. Литовско-русский словарь. 2-е изд. Вильнюс, 1988. С. 717.</ref>) — матэрыяльны прадмет, які з'яўляецца аб'ектам культавага пакланення ў [[Палітэізм|політэістычных рэлігіях]]. Першапачаткова ідаламі былі натуральныя прадметы — [[Прыродны камень|камяні]], [[Дрэва|дрэвы]], [[рака|рэкі]]; радзей жывёлы<ref name="Культуралогія"/>. Найчасцей ўяўлялі сабой драўляныя, каменныя або металічныя выявы старажытных [[Язычніцтва|язычніцкіх]] [[багі|багоў]]. Ідалы ў асноўным былі [[Антрапамарфізм|антрапаморфныя]], або зрэдку [[заамарфізм|зааморфныя]]<ref name="gants"/>. Падчас пакланення ідалу у [[капішча]]х, на ахвярных алтарах маглі рабіцца ахвярапрынашэнні<ref name="Культуралогія">Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6 Укладальнік: Эдуард Дубянецкі</ref>.


У пераносным сэнсе ідал — аб'ект сляпога, ірацыянальнага пакланення. У сучасным свеце своеасаблівымі «ідаламі» або [[кумір]]амі могуць лічыцца асобныя [[музыкант]]ы, [[спявак|спевакі]], [[акцёр]]ы, якія маюць мноства фанатычных прыхільнікаў.
У пераносным сэнсе ідал — аб'ект сляпога, ірацыянальнага пакланення. У сучасным свеце своеасаблівымі «ідаламі» або [[кумір]]амі могуць лічыцца асобныя [[музыкант]]ы, [[спявак|спевакі]], [[акцёр]]ы, якія маюць мноства фанатычных прыхільнікаў.
Радок 18: Радок 18:


== Літаратура ==
== Літаратура ==
* Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6 Укладальнік: Эдуард Дубянецкі
* Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6 Укладальнік: Эдуард Дубянецкі


== Спасылкі ==
== Спасылкі ==

Версія ад 09:53, 6 сакавіка 2015

Збруцкі ідал, X стагоддзе

І́дал (ад грэч. éidōlon), багі, балваны, куміры, каменныя бабы, стоды (ад стар.-сканд.: stoð — слуп, калона[1]) — матэрыяльны прадмет, які з'яўляецца аб'ектам культавага пакланення ў політэістычных рэлігіях. Першапачаткова ідаламі былі натуральныя прадметы — камяні, дрэвы, рэкі; радзей жывёлы[2]. Найчасцей ўяўлялі сабой драўляныя, каменныя або металічныя выявы старажытных язычніцкіх багоў. Ідалы ў асноўным былі антрапаморфныя, або зрэдку зааморфныя[3]. Падчас пакланення ідалу у капішчах, на ахвярных алтарах маглі рабіцца ахвярапрынашэнні[2].

У пераносным сэнсе ідал — аб'ект сляпога, ірацыянальнага пакланення. У сучасным свеце своеасаблівымі «ідаламі» або кумірамі могуць лічыцца асобныя музыканты, спевакі, акцёры, якія маюць мноства фанатычных прыхільнікаў.

Слова ідал таксама мае этымалагічныя сувязі са словам eidos (эйдас, ідэя).

Беларусь

Найбольш старажытныя антрапаморфныя выявы, якія прынята лічыць ідаламі, знойдзеныя пры раскопках паселішча позняга неаліту і ранняга бронзавага веку (2 тыс. да н.э.) каля в. Асавец (Бешанковіцкі раён). Вядомыя таксама амаль 30 каменных і металічных ідалаў 1-га — пачатка 2-га тыс. н.э[3]. У большасці выпадкаў скульптуры ідалаў вырабляліся з дрэва і, таму яны да нашых дзён не захаваліся[4].

У часы язычніцтва ідалы былі аб'ектамі пакланення: іх ушаноўвалі, ім рабілі ахвярапрынашэнні, часам нават чалавечыя, размяшчалі на свяцілішчах. Найхутчэй, кожны быў увасабленнем пэўнага язычніцкага бога. Звычайна каменныя ідалы былі 0,6 — 1,2 м вышынёй, металічныя — меншых памераў, з 1 — 4 тварамі. Калісьці ідал у выглядзе слупа з чатырма тварамі стаяў на поплаве Дняпра пры дарозе з Рэчыцы ў Бабруйск. Каменныя ідалы з трыма тварамі, т. зв. Трыглаў, выяўлены каля в. Млыны Камянецкага і в. Багуслаўцы (Пружанскі раён; не захаваліся)[3].

Большасць стодаў былі аднатварымі. Найбольш вядомыя: Слонімскі, Шклоўскі (пад назвай Ёлап), знойдзеныя ў в. Астрамечава (Брэсцкі раён), на Ваўкавыскім замчышчы, каля в. Хажова (Маладзечанскі раён), Чаплі (Кобрынскі раён), Ульянавічы (Сенненскі раён), Міжэвічы і Юхнавічы (Слонімскі раён), непадалёк ад Оршы і Клецка (усе не захаваліся). Вядомыя і іншыя ідалы ў розных мясцінах краіны[3].

Пасля прыняцця хрысціянства царква спрабавала прыстасаваць язычніцкія абрады да хрысціянскіх, таму вядомыя выпадкі, калі ідалам надавалі форму крыжа або на іх выбівалі крыж. Такія стоды выяўленыя каля вёсак Даўгінава (Вілейскі раён; стаіць на месцы), Грабаўцы і Залуззе (Жабінкаўскі раён; абодва захоўваюцца ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі). Значная ж частка ідалаў пасля хрышчэння была знішчана, скінута ў вадаёмы ці балоты, закапана ў зямлю[3].

Зноскі

  1. Либерис А. Литовско-русский словарь. 2-е изд. Вильнюс, 1988. С. 717.
  2. а б Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6 Укладальнік: Эдуард Дубянецкі
  3. а б в г д ІДАЛЫ
  4. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.

Літаратура

  • Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6 Укладальнік: Эдуард Дубянецкі

Спасылкі