Марыя Магдалена Радзівіл: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 46: Радок 46:
Яе маці графіня Марыя Квілецкая была польскай арыстакраткай-[[касмапалітызм|касмапаліткай]], што ў першую чаргу адлюстроўвалася ў яе захапленні ўсім французскім і англійскім. Маці даверыла выхаванне сваіх дачок (Марыі Евы і Марыі Магдалены) англійскім і французскім гувернанткам, якія прывілі дзяўчынкам цікавасць да [[Французская літаратура|французскай літаратуры]] і культуры, навучылі бездакорным свецкім манеры і [[англійская мова|англійскай]] і [[французская мова|французскай мовам]]<ref>''Маслянiцына, І.'' [http://www.jurnal.by/list/322/z_pakalennya_znesennyh_vetram.html З пакалення «знесеных ветрам»]; ''Багадзяж, М.'' [http://knihi.com/Mikola_Bahadziaz/Ja_-_bielaruska_Maryja_Mahdalena_Radzivil.html Я — беларуска…]</ref>. Адначасова з гэтым выхаванне было надзвычай рэлігійным — дзяўчынкі выраслі [[каталіцызм|шчырамі каталічкамі]]<ref>''Łatyszonek, O.'' Radziwiłłowa z Zawiszow 1.v. Krasińska Maria Magdalena (1861—1945) // Polski Słownik Biograficzny. — 1987. — С. 398; ''Багадзяж, М.'' [http://knihi.com/Mikola_Bahadziaz/Ja_-_bielaruska_Maryja_Mahdalena_Radzivil.html Я — беларуска…]</ref>. У Магдалены ў дзяцінстве і юнацтве былі залацістыя валасы, прыгожы авал твару, глыбокія шэрыя вочы, надзвычай белая скура і грацыёзная хада<ref>''Маслянiцына, І.'' [http://www.jurnal.by/list/322/z_pakalennya_znesennyh_vetram.html З пакалення «знесеных ветрам»]</ref>.
Яе маці графіня Марыя Квілецкая была польскай арыстакраткай-[[касмапалітызм|касмапаліткай]], што ў першую чаргу адлюстроўвалася ў яе захапленні ўсім французскім і англійскім. Маці даверыла выхаванне сваіх дачок (Марыі Евы і Марыі Магдалены) англійскім і французскім гувернанткам, якія прывілі дзяўчынкам цікавасць да [[Французская літаратура|французскай літаратуры]] і культуры, навучылі бездакорным свецкім манеры і [[англійская мова|англійскай]] і [[французская мова|французскай мовам]]<ref>''Маслянiцына, І.'' [http://www.jurnal.by/list/322/z_pakalennya_znesennyh_vetram.html З пакалення «знесеных ветрам»]; ''Багадзяж, М.'' [http://knihi.com/Mikola_Bahadziaz/Ja_-_bielaruska_Maryja_Mahdalena_Radzivil.html Я — беларуска…]</ref>. Адначасова з гэтым выхаванне было надзвычай рэлігійным — дзяўчынкі выраслі [[каталіцызм|шчырамі каталічкамі]]<ref>''Łatyszonek, O.'' Radziwiłłowa z Zawiszow 1.v. Krasińska Maria Magdalena (1861—1945) // Polski Słownik Biograficzny. — 1987. — С. 398; ''Багадзяж, М.'' [http://knihi.com/Mikola_Bahadziaz/Ja_-_bielaruska_Maryja_Mahdalena_Radzivil.html Я — беларуска…]</ref>. У Магдалены ў дзяцінстве і юнацтве былі залацістыя валасы, прыгожы авал твару, глыбокія шэрыя вочы, надзвычай белая скура і грацыёзная хада<ref>''Маслянiцына, І.'' [http://www.jurnal.by/list/322/z_pakalennya_znesennyh_vetram.html З пакалення «знесеных ветрам»]</ref>.


У той жа час на выхаванне Магдалены вялікі ўплыў аказаў яе бацька [[Ян Тадэвушавіч Завіша]], які вызначаўся «мясцовым патрыятызмам». Сярод заможных дваран [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] ([[Род Ваньковічаў|Ваньковічаў]], [[Род Вайніловічаў|Вайніловічаў]], [[Род Манюшкаў|Манюшкаў]], [[Род Тышкевічаў|Тышкевічаў]], [[Род Горватаў|Горватаў]] і іншых) у сярэдзіне XIX ст. стала вельмі папулярным цікавіцца гісторыяй роднага края і [[Беларускі фальклор|беларускамоўным сялянскім фальклорам]], што ў Яна Завішы праяўлялася ў прафесійных занятках мясцовай [[археалогія]]й і беларускай этнаграфіяй. Бацька імкнуўся прывіць дочкам любоў да роднай зямлі і сам з'яўляўся для іх прыкладам у гэтай справе. Ён часта браў з сабой Марыю Магдалену і Марыю Еву падчас наведвання вёсак, што размяшчаліся на яго землях (вакол сядзібы ў Кухцічах). З жыхарамі гэтых вёсак (як, дарэчы, даволі часта і дома) бацька размаўляў на [[беларуская мова|беларускай мове]], а яго дочкі ведалі мову сялян, а не толькі [[польская мова|польскую мову]], якую таксама ведалі заможныя каталіцкія маянткоўцы і выкарыстоўвалі пры ліставаннях. Гэта ў многім вызначыла накірунак грамадскай дзейнасці Магдалены.
У той жа час на выхаванне Магдалены вялікі ўплыў аказаў яе бацька [[Ян Тадэвушавіч Завіша]], які вызначаўся «мясцовым патрыятызмам». Сярод заможных дваран [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] ([[Род Ваньковічаў|Ваньковічаў]], [[Род Вайніловічаў|Вайніловічаў]], [[Род Манюшкаў|Манюшкаў]], [[Род Тышкевічаў|Тышкевічаў]], [[Род Горватаў|Горватаў]] і іншых) у сярэдзіне XIX ст. стала вельмі папулярным цікавіцца гісторыяй роднага края і [[Беларускі фальклор|беларускамоўным сялянскім фальклорам]], што ў Яна Завішы праяўлялася ў прафесійных занятках мясцовай [[археалогія]]й і беларускай этнаграфіяй. Бацька імкнуўся прывіць дочкам любоў да роднай зямлі і сам з'яўляўся для іх прыкладам у гэтай справе. Ён часта браў з сабой Марыю Магдалену і Марыю Еву падчас наведвання вёсак, што размяшчаліся на яго землях (вакол сядзібы ў Кухцічах). З жыхарамі гэтых вёсак (як, дарэчы, даволі часта і дома) бацька размаўляў на [[беларуская мова|беларускай мове]], а яго дочкі ведалі мову сялян, а не толькі [[польская мова|польскую мову]], якую таксама ведалі заможныя каталіцкія маянткоўцы і выкарыстоўвалі пры ліставаннях<ref>''Надсан, А.'' Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі... С. 6.</ref><ref>''Багадзяж, М.'' [http://knihi.com/Mikola_Bahadziaz/Ja_-_bielaruska_Maryja_Mahdalena_Radzivil.html Я — беларуска…]</ref>. Гэта ў многім вызначыла накірунак грамадскай дзейнасці Магдалены. Вядома, што Магдалена добра валодала гутаковай беларускай мовай, але не наважвалася пісаць на ёй<ref>Беларуская літаратурная мова не была яшчэ ўнармавана.</ref> i пазней у перапісцы з дзеячамі беларускага i літоўскага культурнага рухаў карысталася [[польская мова|польскай мовай]]<ref>''Надсан, А.'' Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі... С. 7.</ref>.


Замежныя падарожжы таксама служылі выхаванню і адукацыі дачок. Так вядома, што восенню [[1871]] г. граф Ян Завіша і яго дочкі Марыя Ева і Марыя Магдалена былі ў [[горад Рым|Рыме]], дзе сустрэлі і пазнаёміліся з земляком — маладым [[Эдвард Адамавіч Вайніловіч|Эдвардам Вайніловічам]], які падарожнічаў па [[Італія|Італіі]] са сваім дзядзькам Люцыянам Вайніловічам і цёткай Геленай Вайніловіч<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia... С. 31.</ref>.
Замежныя падарожжы таксама служылі выхаванню і адукацыі дачок. Так вядома, што восенню [[1871]] г. граф Ян Завіша і яго дочкі Марыя Ева і Марыя Магдалена былі ў [[горад Рым|Рыме]], дзе сустрэлі і пазнаёміліся з земляком — маладым [[Эдвард Адамавіч Вайніловіч|Эдвардам Вайніловічам]], які падарожнічаў па [[Італія|Італіі]] са сваім дзядзькам Люцыянам Вайніловічам і цёткай Геленай Вайніловіч<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia... С. 31.</ref>.

Версія ад 20:20, 8 сакавіка 2015

Магдалена Радзівіл
графіня Марыя-Магдалена Янаўна-Крыштафаўна-Самуэлеўна-Казіміраўна Завіша-Кезгайла
Герб «Лебедзь»
Герб «Лебедзь»
Нараджэнне 8 ліпеня 1861(1861-07-08)
горад Варшава, Расійская імперыя
Смерць 6 студзеня 1945(1945-01-06) (83 гады)
горад Фрыбур, Швейцарыя
Месца пахавання горад Фрыбур, Швейцарыя
Род Завішы
Бацька граф Ян Тадэвушавіч Завіша (1822—1887)
Маці графіня Марыя Юзафаўна Квілецкая (пам. у 1910 г.). Шлюб у 1855 годзе.
Муж Людвік Юзаф Красінскі[d] і Вацлаў Мікалай Радзівіл[1][2]
Дзеці (ад графа Людвіка Красінскага) графіня Марыя-Людвіка Красінская (1883—1958)
Веравызнанне каталічка
Дзейнасць арыстакратка, мецэнат
Узнагароды
Grand Cross of the Order of Grand Duke Gediminas
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Магдалена Іванаўна Радзіві́л (дзявочае 3авіша, у першым шлюбе Красінская; 26 чэрвеня (8 ліпеня) 1861, Варшава, Расійская імперыя — 6 студзеня 1945, Фрыбур, Швейцарыя) — арыстакратка, дзеяч беларускага культурнага руху, мецэнатка.

Паходжанне

Належала да графскага каталіцкага роду Завішаў, прадстаўнікі якога поўнасцю пісаліся як «Завіша-Кезгайла граф на Бакштах» і адносіліся ў XVII—XVIII стст. да магнатэрыі Вялікага Княства Літоўскага, займаючы высокія (у тым ліку сентарскія) пасады ў Менскім ваяводстве і іншых рэгіёнах, а таксама пры двары польскага караля і вялікага князя літоўскага. У XIX ст. графы Завішы не займалі высокіх пасад у Расійскай імперыі, а жылі ў сваіх абшырных зямельных уладаннях у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, займаючы розныя дваранскія пасады ў Ігуменскім павеце і кіруючы сельскай гаспадаркай у сваіх маёнтках.

Магдалена Янаўна Завіша нарадзілася 26 чэрвеня (8 ліпеня па новаму стылю) 1861 г. у Варшаве (Расійская імперыя) у сям'і графа Яна Тадэвушавіча Завішы (1822—1887) ад яго жонкі-полькі — графіні Марыі Квілецкай. Марыя Квілецкая адносілася да польскай арыстакратыі і паходзіла з польскіх губерняў Расійскай імперыі.

Магдалена была хрышчана ў каталіцтва, атрымаўшы імя «Марыя Магдалена».

У Магдалены Завішы была яшчэ старэйшая сястра Марыя Ева Янаўна Завіша (1860—1930), якая ўзяла шлюб з князем Міхалам Пятром Радзівілам (1853—1903) — з небароўскай галіны роду Радзівілаў.

Выхаванне і адукацыя

Магдалена ў маладосці

Магдалена нарадзілася ў Варшаве, але дзяцінства правяла ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні — у родавых маёнтках Жарноўкі і Кухцічы.

Палац Завішаў у маёнтку Кухцічы Ігуменскага павета Мінскай губерні — на акварэлі Напалеона Орды, 1880-ыя гг.

Яе маці графіня Марыя Квілецкая была польскай арыстакраткай-касмапаліткай, што ў першую чаргу адлюстроўвалася ў яе захапленні ўсім французскім і англійскім. Маці даверыла выхаванне сваіх дачок (Марыі Евы і Марыі Магдалены) англійскім і французскім гувернанткам, якія прывілі дзяўчынкам цікавасць да французскай літаратуры і культуры, навучылі бездакорным свецкім манеры і англійскай і французскай мовам[3]. Адначасова з гэтым выхаванне было надзвычай рэлігійным — дзяўчынкі выраслі шчырамі каталічкамі[4]. У Магдалены ў дзяцінстве і юнацтве былі залацістыя валасы, прыгожы авал твару, глыбокія шэрыя вочы, надзвычай белая скура і грацыёзная хада[5].

У той жа час на выхаванне Магдалены вялікі ўплыў аказаў яе бацька Ян Тадэвушавіч Завіша, які вызначаўся «мясцовым патрыятызмам». Сярод заможных дваран Мінскай губерні (Ваньковічаў, Вайніловічаў, Манюшкаў, Тышкевічаў, Горватаў і іншых) у сярэдзіне XIX ст. стала вельмі папулярным цікавіцца гісторыяй роднага края і беларускамоўным сялянскім фальклорам, што ў Яна Завішы праяўлялася ў прафесійных занятках мясцовай археалогіяй і беларускай этнаграфіяй. Бацька імкнуўся прывіць дочкам любоў да роднай зямлі і сам з'яўляўся для іх прыкладам у гэтай справе. Ён часта браў з сабой Марыю Магдалену і Марыю Еву падчас наведвання вёсак, што размяшчаліся на яго землях (вакол сядзібы ў Кухцічах). З жыхарамі гэтых вёсак (як, дарэчы, даволі часта і дома) бацька размаўляў на беларускай мове, а яго дочкі ведалі мову сялян, а не толькі польскую мову, якую таксама ведалі заможныя каталіцкія маянткоўцы і выкарыстоўвалі пры ліставаннях[6][7]. Гэта ў многім вызначыла накірунак грамадскай дзейнасці Магдалены. Вядома, што Магдалена добра валодала гутаковай беларускай мовай, але не наважвалася пісаць на ёй[8] i пазней у перапісцы з дзеячамі беларускага i літоўскага культурнага рухаў карысталася польскай мовай[9].

Замежныя падарожжы таксама служылі выхаванню і адукацыі дачок. Так вядома, што восенню 1871 г. граф Ян Завіша і яго дочкі Марыя Ева і Марыя Магдалена былі ў Рыме, дзе сустрэлі і пазнаёміліся з земляком — маладым Эдвардам Вайніловічам, які падарожнічаў па Італіі са сваім дзядзькам Люцыянам Вайніловічам і цёткай Геленай Вайніловіч[10].

Маёнткі

Даходны дом Абрампольскага ў Мінску, дзе Магдалена арандавала сем пакояў на першым павесе

Бацька Магдалены граф Ян Тадэвушавіч Завіша валодаў у Ігуменскім павеце Мінскай губерні значным родавым маёнткам Кухцічы (вёскі Кухцічы, Жарноўцы, Верайцы, Гарадзянец, Гарабікляны і інш.), меў іншыя маёнткі ў Беларусі і Літве, а таксама ўласны палац у Варшаве (Расійская імперыя). У выніку шлюбу з Квілецкай бацька атрымаў маёнткі ў Велікапольшчы (Варшаўскае генерал-губернатарства). Завішы на працягу некалькіх стагоддзяў валодалі маёнткам Кухцічы, як маглі развівалі гэты край, пабудаваўшы не толькі фальваркі, заводы і школы, але і чыгунку ад Верайцоў да фальварка Градзянец.

Пасля смерці бацькі ў 1887 г. маёнткі і іншая маёмасць былі падзелены паміж дзвюма дочкамі — Марыяй Магдаленай і Марыяй Евай. Магдалена атрымала маёнтак Жарноўкі (які яна атрымала ў пасаг яшчэ ў 1882 г.) і маёнтак Кухцічы (і з'яўлялася апошняй ўладальніцай Кухціцкай сядзібы[11]), што складала 41 000 дзесяцін[12], а таксама маёнткі ў Велікапольшчы (Варшаўскае генерал-губернатарства) і нерухомую маёмасць у Варшаве[13]. 3 студзеня 1889 г. яна афіцыйна ўвайшла ў валоданне сваімі маёнткамі па бацьку[14]. Кіраўніцтва сваімі маёнткамі Магдалена перадала свайму першаму мужу графу Людвіку Красінскаму, які з радасцю і поспехам кіраваў імі, гэтак жа, як і сваімі. Але ў сакавіку 1895 г. першы муж Магдалены памёр.

У Мінску Магдалена доўгі час арандавала сем пакояў першага паверху ў даходным доме Абрампольскага.

Сям'я

Магдалена ў маладосці
Партрэт сясцёр Альжбеты і Алены Радзівіл, якіх раней памылкова ідэнтыфікавалі як Марыю Магдалену з дачкой Людвікай[15]

27 красавіка 1882 г. графіня Магдалена Завіша ў Варшаве ўзяла шлюб з польскім графам Людвікам Юзафам Красінскім (1833—1895), які быў значна старэйшы за яе і вельмі ў яе закаханы[16]. Яна стала цяпер пісацця як «графіня Марыя Магдалена Красінская». У 1881 г. бацька даў ёй у пасаг маёнтак Жорнаўкі (Жарноўкі) у Ігуменскім павеце — 27 000 дзесяцін зямлі[17].

Красінскі быў неардынарнай асобай (захапляўся мастацтвам і меў у сваім польскім маёнтку меў вялікую калекцыю антыкварыяту), а таксама атрымаў славу ўзорнага гаспадара. У сваіх абшырных польскіх маёнтках (Красне, Гулаў, Жулін і інш.) ён пабудаваў і абсталяваў самай новай тагачаснай тэхнікай цагельні, цукроўні, млыны, правёў да іх вузкакалейную чыгунку. Самую вялікую славу сярод польскіх арыстакратаў яму прынесла захапленне конегадоўляй: конезавод графа ў Красне лічыўся лепшым у Варшаўскім генерал-губернатарстве, таму коней, выгадаваных у яго гаспадарцы, куплялі для паляпшэння пароды як мясцовыя каняводы, так і замежныя. Шырокая грамадская дзейнасць графа Красінскага праявілася і ў тым, што ён стаў заснавальнікам філіяла Санкт-Пецярбургскага таварыства падтрымкі расійскай прамысловасці і гандлю, адным з заснавальнікаў і шматгадовым старшынёй музея прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў польскіх губернях Расійскай імперыі.

Ад першага шлюбу з Людвікам Красінскім Магдалена мела адну дачку — графіню Людвіку (Марыю Людвіку) Красінскую (1883—1958), якая была названа ў гонар бацькі і пазней пайшла замуж за князя Адама Людвіка Чартарыйскага (1872—1937).

Яшчэ пры жыцці свайго першага мужа Магдалена ў час падарожжа па Еўропе пазнаёмілася ў Велікабрытані з маладым князем Мікалаем Радзівілам (1880—1914), які быў пляменнікам нясвіжскага ардыната Антона Радзівіла і стане другім мужам Магдалены.

У сакавіку 1895 г. памёр граф Людвік Красінскі (1833—1895), першы муж Магдалены. Аўдавелая арыстакратка і багатая землеўласніца Магдалена стала выгаднай нявестай, да якой (па матэрыяльных разліках) адразу пачалі заляцацца з прапановамі рукі і сэрца. Усе яны атрымалі адмову, бо Магдалена разумела, што прэтэндэнтаў цікавіць багацце, а яна сама, таму засталася пакуль удавой.

Грамадская дзейнасць

Фінансавала выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца», Беларускае выдавецкае таварыства, газету «Беларус», таварыствы цвярозасці, шпіталі, сельскія крамы і інш.

Адкрыла беларускамоўныя школы ў сваіх уладаннях у Кухцічах, Уздзе, Каменцы. Яе маёнтак у Кухцічах (цяпер пас. Першамайск Уздзенскага раёна) наведвалі Вацлаў Іваноўскі, Iван Луцкевіч, Антон Луцкевіч, Раман Скірмунт, Аляксандр Уласаў і іншыя дзеячы беларускага нацыянальна-культурнага руху. Аказвала матэрыяльную падтрымку ў выданні першых кніг Максіма Багдановіча, Канстанцыі Буйло і інш.; у знак удзячнасці ёй Вацлаў Іваноўскі і Іван Луцкевіч змясцілі герб Завішаў «Лебедзь» на тытульным аркушы зборніка вершаў Максіма Багдановіча «Вянок».

Магдалена Радзівіл у 1917 г. ахвяравала дыяментавае калье на заснаванне беларускай грэка-каталіцкай калегіі ў Рыме. У 1924 г. яно было прададзенае ксяндзом Фабіянам Абрантовічам за 15 тысяч амерыканскіх долараў, а грошы былі перададзеныя ва ўласнасць беларускім айцам-марыянам у Друі[18].

Эміграцыя

Магдалена Радзівіл, фота 1930-х гг.

Пасля 1917 г. у эміграцыі ў Польшчы, Літве, Германіі.

З 1932 г. жыла ў Швейцарыі. Дапамагала беларускім арганізацыям у Заходняй Беларусі, літоўскаму і яўрэйскаму культурным рухам.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  3. Маслянiцына, І. З пакалення «знесеных ветрам»; Багадзяж, М. Я — беларуска…
  4. Łatyszonek, O. Radziwiłłowa z Zawiszow 1.v. Krasińska Maria Magdalena (1861—1945) // Polski Słownik Biograficzny. — 1987. — С. 398; Багадзяж, М. Я — беларуска…
  5. Маслянiцына, І. З пакалення «знесеных ветрам»
  6. Надсан, А. Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі... С. 6.
  7. Багадзяж, М. Я — беларуска…
  8. Беларуская літаратурная мова не была яшчэ ўнармавана.
  9. Надсан, А. Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі... С. 7.
  10. Woyniłłowicz, E. Wspomnienia... С. 31.
  11. Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. — 1991. — Cz. 1. — T. 1. Województwo Mińskie, Mścisławskie, Połockie, Witebskie. — С. 90.
  12. Асіповічы
  13. Łatyszonek, O. Radziwiłłowa z Zawiszow 1.v. Krasińska Maria Magdalena (1861—1945) // Polski Słownik Biograficzny. — 1987. — С. 398.
  14. Асіповічы
  15. Адам Мальдис. Тайна портрета княгини-«холопоманки» // «Советская Белоруссия» № 242 (23884), 20.12.2011.}}
  16. Łatyszonek, O. Radziwiłłowa z Zawiszow 1.v. Krasińska Maria Magdalena (1861—1945) // Polski Słownik Biograficzny. — 1987. — С. 398.
  17. Надсан, А. Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі... С. 6.
  18. Такое нямэтавае расходаванне сродкаў пакрыўдзіла княгіню, і яна выказвала свой пратэст (Надсан, 2004).

Літаратура

  • Багадзяж, М. Радзівіл Магдалена Іванаўна / М. Багадзяж // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. — Мінск : БелЭн, 2001. — Т. 6., Кн. 1. — С. 57.
  • Багадзяж, М. Я — беларуска… / М. Багадзяж // Беларуская мінуўшчына. — 1996. — № 1.
  • Латышонак, А. Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII — да пачатку ХХІ ст. / А. Латышонак, Я. Мірановіч. — Вільня–Беласток : Інстытут беларусістыкі, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. — 368 с.
  • Латышонак, А. Радзівіл з Завішаў (Красінская) Марыя Магдалена (1861—1945) / А. Латышонак, А. Зенба // Нацыянальнасьць — беларус / А. Латышонак. — Вільня : Інстытут беларусістыкі. Беларускае гістарычнае таварыства, 2009. — С. 462—464.
  • Łatyszonek, O. Radziwiłłowa z Zawiszow 1.v. Krasińska Maria Magdalena (1861—1945) / O. Łatyszonek, A. Zięba // Polski Słownik Biograficzny. — Kraków, 1987. — T. XXX. — S. 398—399.
  • Латышонак, А. Нацыянальнасьць — беларус / А. Латышонак. — Вільня : Інстытут беларусістыкі. Беларускае гістарычнае таварыства, 2009. — 558 с.
  • Надсан, А. Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі / А. Надсан. — Мн., 2009. — 2-е выд. — 112 с.
  • Смалянчук, А.Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 — люты 1917 г. / А. Ф. Смалянчук. — СПб. : Неўскі прасцяг, 2004. — 406 с.
  • Піхура, Г. Княгіня Магдалена Радзівіл / Г. Піхура // Грунвальд. — 1991. — № 1.
  • Унучак, А.У. «Наша ніва» і беларускі нацыянальны рух (1906—1915 гг.) / А.У. Унучак. — Мінск : Беларуская навука, 2008. — 186 с.
  • Шыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002) / З. Шыбека. — Мінск : Энцыклапедыкс, 2003. — 490 с.
  • Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław – Warszawa – Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 1. Województwo Mińskie, Mścisławskie, Połockie, Witebskie. — 352 s.
  • Woyniłłowicz, E. Wspomnienia. 1847—1928 / E. Woyniłłowicz. — Wilno : Józef Zawadzki, 1931. — cz. 1. — 368 s.

Спасылкі