Марыя Магдалена Радзівіл: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 79: Радок 79:
== Эміграцыя ==
== Эміграцыя ==
[[File:Maryja Magdalena Radzivił (Zaviša). Марыя Магдалена Радзівіл (Завіша) .jpg|thumb|130px|Магдалена Радзівіл, фота 1930-х гг.]]
[[File:Maryja Magdalena Radzivił (Zaviša). Марыя Магдалена Радзівіл (Завіша) .jpg|thumb|130px|Магдалена Радзівіл, фота 1930-х гг.]]
Пасля [[1917]] г. у эміграцыі ў Польшчы, Літве, Германіі.
З канца [[1918]] г. у эміграцыі ў Польшчы, Літве, Германіі.


З 1932 г. жыла ў [[Швейцарыя|Швейцарыі]]. Дапамагала беларускім арганізацыям у [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]], літоўскаму і яўрэйскаму культурным рухам.
З 1932 г. жыла ў [[Швейцарыя|Швейцарыі]]. Дапамагала беларускім арганізацыям у [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]], літоўскаму і яўрэйскаму культурным рухам.

Версія ад 20:44, 8 сакавіка 2015

Магдалена Радзівіл
графіня Марыя-Магдалена Янаўна-Крыштафаўна-Самуэлеўна-Казіміраўна Завіша-Кезгайла
Герб «Лебедзь»
Герб «Лебедзь»
Нараджэнне 8 ліпеня 1861(1861-07-08)
горад Варшава, Расійская імперыя
Смерць 6 студзеня 1945(1945-01-06) (83 гады)
горад Фрыбур, Швейцарыя
Месца пахавання горад Фрыбур, Швейцарыя
Род Завішы
Бацька граф Ян Тадэвушавіч Завіша (1822—1887)
Маці графіня Марыя Юзафаўна Квілецкая (пам. у 1910 г.). Шлюб у 1855 годзе.
Муж Людвік Юзаф Красінскі[d] і Вацлаў Мікалай Радзівіл[1][2]
Дзеці (ад графа Людвіка Красінскага) графіня Марыя Людвіка Красінская (1883—1958)
Веравызнанне каталічка
Дзейнасць арыстакратка, мецэнат
Узнагароды
Grand Cross of the Order of Grand Duke Gediminas
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Магдалена Радзіві́л, Марыя Магдалена Радзіві́л, Магдалена Іванаўна Радзіві́л (дзявочае 3авіша, у першым шлюбе Красінская; 26 чэрвеня (8 ліпеня) 1861, Варшава, Расійская імперыя — 6 студзеня 1945, Фрыбур, Швейцарыя) — арыстакратка, дзеяч беларускага культурнага руху, мецэнатка.

Паходжанне

Належала да графскага каталіцкага роду Завішаў, прадстаўнікі якога поўнасцю пісаліся як «Завіша-Кезгайла граф на Бакштах» і адносіліся ў XVII—XVIII стст. да магнатэрыі Вялікага Княства Літоўскага, займаючы высокія (у тым ліку сентарскія) пасады ў Менскім ваяводстве і іншых рэгіёнах, а таксама пры двары польскага караля і вялікага князя літоўскага. У XIX ст. графы Завішы не займалі высокіх пасад у Расійскай імперыі, а жылі ў сваіх абшырных зямельных уладаннях у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, займаючы розныя дваранскія пасады ў Ігуменскім павеце і кіруючы сельскай гаспадаркай у сваіх маёнтках.

Магдалена Янаўна Завіша нарадзілася 26 чэрвеня (8 ліпеня па новаму стылю) 1861 г. у Варшаве (Расійская імперыя) у сям'і графа Яна Тадэвушавіча Завішы (1822—1887) ад яго жонкі-полькі — графіні Марыі Квілецкай. Марыя Квілецкая адносілася да польскай арыстакратыі і паходзіла з польскіх губерняў Расійскай імперыі.

Магдалена была хрышчана ў каталіцтва, атрымаўшы імя «Марыя Магдалена».

У Магдалены Завішы была яшчэ старэйшая сястра Марыя Ева Янаўна Завіша (1860—1930), якая ўзяла шлюб з князем Міхалам Пятром Радзівілам (1853—1903) — з небароўскай галіны роду Радзівілаў.

Выхаванне і адукацыя

Магдалена ў маладосці

Магдалена нарадзілася ў Варшаве, але дзяцінства правяла ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні — у родавых маёнтках Жарноўкі і Кухцічы.

Палац Завішаў у маёнтку Кухцічы Ігуменскага павета Мінскай губерні — на акварэлі Напалеона Орды, 1880-ыя гг.

Яе маці графіня Марыя Квілецкая была польскай арыстакраткай-касмапаліткай, што ў першую чаргу адлюстроўвалася ў яе захапленні ўсім французскім і англійскім. Маці даверыла выхаванне сваіх дачок (Марыі Евы і Марыі Магдалены) англійскім і французскім гувернанткам, якія прывілі дзяўчынкам цікавасць да французскай літаратуры і культуры, навучылі бездакорным свецкім манеры і англійскай і французскай мовам[3]. Адначасова з гэтым выхаванне было надзвычай рэлігійным — дзяўчынкі выраслі шчырамі каталічкамі[4]. У Магдалены ў дзяцінстве і юнацтве былі залацістыя валасы, прыгожы авал твару, глыбокія шэрыя вочы, надзвычай белая скура і грацыёзная хада[5]. Пазней Магдалена выказвалася, што ў дзяцінстве яе маці больш любіла сваю першую дачку — Марыю Еву[6].

У той жа час на выхаванне Магдалены вялікі ўплыў аказаў яе бацька Ян Тадэвушавіч Завіша, які вызначаўся «мясцовым патрыятызмам». Сярод заможных дваран Мінскай губерні (Ваньковічаў, Вайніловічаў, Манюшкаў, Тышкевічаў, Горватаў і іншых) у сярэдзіне XIX ст. стала вельмі папулярным цікавіцца гісторыяй роднага края і беларускамоўным сялянскім фальклорам, што ў Яна Завішы праяўлялася ў прафесійных занятках мясцовай археалогіяй і беларускай этнаграфіяй[7]. Бацька імкнуўся прывіць дочкам любоў да роднай зямлі і сам з'яўляўся для іх прыкладам у гэтай справе. Ён часта браў з сабой Марыю Магдалену і Марыю Еву падчас наведвання вёсак, што размяшчаліся на яго землях (вакол сядзібы ў Кухцічах). З жыхарамі гэтых вёсак (як, дарэчы, даволі часта і дома) бацька размаўляў на беларускай мове, а яго дочкі ведалі мову сялян, а не толькі польскую мову, якую таксама ведалі заможныя каталіцкія маянткоўцы і выкарыстоўвалі пры ліставаннях[8][9]. Гэта ў многім вызначыла накірунак грамадскай дзейнасці Магдалены. Вядома, што Магдалена добра валодала гутаковай беларускай мовай, але не наважвалася пісаць на ёй[10] i пазней у перапісцы з дзеячамі беларускага i літоўскага культурнага рухаў карысталася польскай мовай[11].

Замежныя падарожжы таксама служылі выхаванню і адукацыі дачок. Так вядома, што восенню 1871 г. граф Ян Завіша і яго дочкі Марыя Ева і Марыя Магдалена былі ў Рыме, дзе сустрэлі і пазнаёміліся з земляком — маладым Эдвардам Вайніловічам, які падарожнічаў па Італіі са сваім дзядзькам Люцыянам Вайніловічам і цёткай Геленай Вайніловіч[12].

Маёнткі

Даходны дом Абрампольскага ў Мінску, дзе Магдалена арандавала сем пакояў на першым павесе

Бацька Магдалены граф Ян Тадэвушавіч Завіша валодаў у Ігуменскім павеце Мінскай губерні значным родавым маёнткам Кухцічы (вёскі Кухцічы, Жарноўцы, Верайцы, Гарадзянец, Гарабікляны і інш.), меў іншыя маёнткі ў Беларусі і Літве, а таксама ўласны палац у Варшаве (Расійская імперыя)[13]. У выніку шлюбу з Квілецкай бацька атрымаў маёнткі ў Велікапольшчы (Варшаўскае генерал-губернатарства). Завішы на працягу некалькіх стагоддзяў валодалі маёнткам Кухцічы, як маглі развівалі гэты край, пабудаваўшы не толькі фальваркі, заводы і школы, але і чыгунку ад Верайцоў да фальварка Градзянец.

Пасля смерці бацькі ў 1887 г. маёнткі і іншая маёмасць былі падзелены паміж дзвюма дочкамі — Марыяй Магдаленай і Марыяй Евай. Магдалена атрымала маёнтак Жарноўкі (які яна атрымала ў пасаг яшчэ ў 1882 г.) і маёнтак Кухцічы (і з'яўлялася апошняй ўладальніцай Кухціцкай сядзібы[14]), што складала 41 000 дзесяцін[15], а таксама маёнткі ў Велікапольшчы (Варшаўскае генерал-губернатарства) і нерухомую маёмасць у Варшаве[16]. 3 студзеня 1889 г. яна афіцыйна ўвайшла ў валоданне сваімі маёнткамі па бацьку[17]. Кіраўніцтва сваімі маёнткамі Магдалена перадала свайму першаму мужу графу Людвіку Красінскаму, які з радасцю і поспехам кіраваў імі, гэтак жа, як і сваімі[18]. Але ў сакавіку 1895 г. першы муж Магдалены памёр.

У Мінску Магдалена доўгі час арандавала сем пакояў першага паверху ў даходным доме Абрампольскага.

Сям'я

Магдалена ў маладосці
Партрэт сясцёр Альжбеты і Алены Радзівіл, якіх раней памылкова ідэнтыфікавалі як Марыю Магдалену з дачкой Людвікай[19]

27 красавіка 1882 г. графіня Магдалена Завіша ў Варшаве ўзяла шлюб з польскім графам Людвікам Юзафам Красінскім (1833—1895), які быў значна старэйшы за яе і вельмі ў яе закаханы[20]. Яна стала цяпер пісацця як «графіня Марыя Магдалена Красінская». У 1881 г. бацька даў ёй у пасаг маёнтак Жорнаўкі (Жарноўкі) у Ігуменскім павеце — 27 000 дзесяцін зямлі[21].

Красінскі быў неардынарнай асобай (захапляўся мастацтвам і меў у сваім польскім маёнтку меў вялікую калекцыю антыкварыяту), а таксама атрымаў славу ўзорнага гаспадара[22]. У сваіх абшырных польскіх маёнтках (Красне, Гулаў, Жулін і інш.) ён пабудаваў і абсталяваў самай новай тагачаснай тэхнікай цагельні, цукроўні, млыны, правёў да іх вузкакалейную чыгунку[23]. Самую вялікую славу сярод польскіх арыстакратаў яму прынесла захапленне конегадоўляй: конезавод графа ў Красне лічыўся лепшым у Варшаўскім генерал-губернатарстве, таму коней, выгадаваных у яго гаспадарцы, куплялі для паляпшэння пароды як мясцовыя каняводы, так і замежныя[24]. Шырокая грамадская дзейнасць графа Красінскага праявілася і ў тым, што ён стаў заснавальнікам філіяла Санкт-Пецярбургскага таварыства падтрымкі расійскай прамысловасці і гандлю, адным з заснавальнікаў і шматгадовым старшынёй музея прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў польскіх губернях Расійскай імперыі[25].

Ад першага шлюбу з Людвікам Красінскім Магдалена мела адну дачку — графіню Людвіку (Марыю Людвіку) Красінскую (1883—1958), якая была названа ў гонар бацькі і пазней пайшла замуж за князя Адама Людвіка Чартарыйскага (1872—1937)[26].

Яшчэ пры жыцці свайго першага мужа Магдалена ў час падарожжа па Еўропе пазнаёмілася ў Велікабрытані з маладым князем Мікалаем Радзівілам (1880—1914), які быў пляменнікам нясвіжскага ардыната Антона Радзівіла і стане другім мужам Магдалены[27].

У сакавіку 1895 г. памёр граф Людвік Красінскі (1833—1895), першы муж Магдалены. Аўдавелая арыстакратка і багатая землеўласніца Магдалена стала выгаднай нявестай, да якой (па матэрыяльных разліках) адразу пачалі заляцацца з прапановамі рукі і сэрца. Усе яны атрымалі адмову, бо Магдалена разумела, што прэтэндэнтаў цікавіць багацце, а яна сама, таму засталася пакуль удавой[28].

Грамадская дзейнасць

Фінансавала выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца», Беларускае выдавецкае таварыства, газету «Беларус», таварыствы цвярозасці, шпіталі, сельскія крамы і інш.

Адкрыла беларускамоўныя школы ў сваіх уладаннях у Кухцічах, Уздзе, Каменцы. Яе маёнтак у Кухцічах (цяпер пас. Першамайск Уздзенскага раёна) наведвалі Вацлаў Іваноўскі, Iван Луцкевіч, Антон Луцкевіч, Раман Скірмунт, Аляксандр Уласаў і іншыя дзеячы беларускага нацыянальна-культурнага руху. Аказвала матэрыяльную падтрымку ў выданні першых кніг Максіма Багдановіча, Канстанцыі Буйло і інш.; у знак удзячнасці ёй Вацлаў Іваноўскі і Іван Луцкевіч змясцілі герб Завішаў «Лебедзь» на тытульным аркушы зборніка вершаў Максіма Багдановіча «Вянок».

Магдалена Радзівіл у 1917 г. ахвяравала дыяментавае калье на заснаванне беларускай грэка-каталіцкай калегіі ў Рыме. У 1924 г. яно было прададзенае ксяндзом Фабіянам Абрантовічам за 15 тысяч амерыканскіх долараў, а грошы былі перададзеныя ва ўласнасць беларускім айцам-марыянам у Друі[29].

Эміграцыя

Магдалена Радзівіл, фота 1930-х гг.

З канца 1918 г. у эміграцыі ў Польшчы, Літве, Германіі.

З 1932 г. жыла ў Швейцарыі. Дапамагала беларускім арганізацыям у Заходняй Беларусі, літоўскаму і яўрэйскаму культурным рухам.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  3. Маслянiцына, І. З пакалення «знесеных ветрам»; Багадзяж, М. Я — беларуска…
  4. Łatyszonek, O. Radziwiłłowa z Zawiszow 1.v. Krasińska Maria Magdalena (1861—1945) // Polski Słownik Biograficzny. — 1987. — С. 398; Багадзяж, М. Я — беларуска…
  5. Маслянiцына, І. З пакалення «знесеных ветрам»
  6. Надсан, А. Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі... С. 7.
  7. Багадзяж, М. Я — беларуска…
  8. Надсан, А. Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі... С. 6.
  9. Багадзяж, М. Я — беларуска…
  10. Беларуская літаратурная мова не была яшчэ ўнармавана.
  11. Надсан, А. Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі... С. 7.
  12. Woyniłłowicz, E. Wspomnienia... С. 31.
  13. Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. — 1991. — Cz. 1. — T. 1. Województwo Mińskie, Mścisławskie, Połockie, Witebskie. — С. 90.
  14. Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. — 1991. — Cz. 1. — T. 1. Województwo Mińskie, Mścisławskie, Połockie, Witebskie. — С. 90.
  15. Асіповічы
  16. Łatyszonek, O. Radziwiłłowa z Zawiszow 1.v. Krasińska Maria Magdalena (1861—1945) // Polski Słownik Biograficzny. — 1987. — С. 398.
  17. Асіповічы
  18. Багадзяж, М. Я — беларуска…
  19. Адам Мальдис. Тайна портрета княгини-«холопоманки» // «Советская Белоруссия» № 242 (23884), 20.12.2011.}}
  20. Łatyszonek, O. Radziwiłłowa z Zawiszow 1.v. Krasińska Maria Magdalena (1861—1945) // Polski Słownik Biograficzny. — 1987. — С. 398.
  21. Надсан, А. Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі... С. 6.
  22. Багадзяж, М. Я — беларуска…
  23. Багадзяж, М. Я — беларуска…
  24. Багадзяж, М. Я — беларуска…
  25. Багадзяж, М. Я — беларуска…
  26. Багадзяж, М. Я — беларуска…
  27. Багадзяж, М. Я — беларуска…
  28. Багадзяж, М. Я — беларуска…
  29. Такое нямэтавае расходаванне сродкаў пакрыўдзіла княгіню, і яна выказвала свой пратэст (Надсан, 2004).

Літаратура

  • Багадзяж, М. Радзівіл Магдалена Іванаўна / М. Багадзяж // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. — Мінск : БелЭн, 2001. — Т. 6., Кн. 1. — С. 57.
  • Багадзяж, М. Я — беларуска… / М. Багадзяж // Беларуская мінуўшчына. — 1996. — № 1.
  • Латышонак, А. Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII — да пачатку ХХІ ст. / А. Латышонак, Я. Мірановіч. — Вільня–Беласток : Інстытут беларусістыкі, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. — 368 с.
  • Латышонак, А. Радзівіл з Завішаў (Красінская) Марыя Магдалена (1861—1945) / А. Латышонак, А. Зенба // Нацыянальнасьць — беларус / А. Латышонак. — Вільня : Інстытут беларусістыкі. Беларускае гістарычнае таварыства, 2009. — С. 462—464.
  • Łatyszonek, O. Radziwiłłowa z Zawiszow 1.v. Krasińska Maria Magdalena (1861—1945) / O. Łatyszonek, A. Zięba // Polski Słownik Biograficzny. — Kraków, 1987. — T. XXX. — S. 398—399.
  • Латышонак, А. Нацыянальнасьць — беларус / А. Латышонак. — Вільня : Інстытут беларусістыкі. Беларускае гістарычнае таварыства, 2009. — 558 с.
  • Надсан, А. Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі / А. Надсан. — Мн., 2009. — 2-е выд. — 112 с.
  • Смалянчук, А.Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 — люты 1917 г. / А. Ф. Смалянчук. — СПб. : Неўскі прасцяг, 2004. — 406 с.
  • Піхура, Г. Княгіня Магдалена Радзівіл / Г. Піхура // Грунвальд. — 1991. — № 1.
  • Унучак, А.У. «Наша ніва» і беларускі нацыянальны рух (1906—1915 гг.) / А.У. Унучак. — Мінск : Беларуская навука, 2008. — 186 с.
  • Шыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002) / З. Шыбека. — Мінск : Энцыклапедыкс, 2003. — 490 с.
  • Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław – Warszawa – Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 1. Województwo Mińskie, Mścisławskie, Połockie, Witebskie. — 352 s.
  • Woyniłłowicz, E. Wspomnienia. 1847—1928 / E. Woyniłłowicz. — Wilno : Józef Zawadzki, 1931. — cz. 1. — 368 s.

Спасылкі