Боснія і Герцагавіна: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др →Спасылкі: выдаленне шаблона:FA, replaced: {{Link FA| → {{subst:Void| using AWB |
др выдал. шаблона, replaced: {{Link GA| → {{subst:Void| using AWB |
||
Радок 95: | Радок 95: | ||
== Архітэктура == |
== Архітэктура == |
||
* [[Стары мост, Мостар|Стары мост]] |
* [[Стары мост, Мостар|Стары мост]] |
||
== Беларуска-баснійскія адносіны == |
== Беларуска-баснійскія адносіны == |
||
Радок 119: | Радок 118: | ||
{{АІК}} |
{{АІК}} |
||
{{Аўстра-Венгрыя}} |
{{Аўстра-Венгрыя}} |
||
⚫ | |||
[[Катэгорыя:Боснія і Герцагавіна| ]] |
[[Катэгорыя:Боснія і Герцагавіна| ]] |
||
[[Катэгорыя:Канфедэрацыі]] |
[[Катэгорыя:Канфедэрацыі]] |
||
⚫ | |||
{{Link GA|ja}} |
Версія ад 15:56, 14 сакавіка 2015
Бо́снія і Герцагаві́на[1] (басн.: Bosna i Hercegovina, харв.: Bosna i Hercegovina, лац. сербск.: Bosna i Hercegovina, кір. сербск.: Босна и Херцеговина) — дзяржава ў цэнтральнай частцы Балканскага паўвострава. Складаецца з Федэрацыі Босніі і Герцагавіны, Рэспублікі Сербскай і акругі Брчко. Назва краіны паходзіць ад назвы ракі Босна і венг.: herceg — ваявода. Мяжуе на захадзе і поўначы з Харватыяй, на ўсходзе з Сербіяй, на паўночным усходзе з Чарнагорыяй. Мае выхад да Міжземнага мора.
Гісторыя
Тэрыторыі сучаснай Босніі і Герцагавіны былі заселеныя ілірыйскімі плямёнамі, а з пачатку новай эры ўваходзілі ў склад Рымскай імперыі. Пасля падзення Рыму частка тэрыторый адышла да Візантыі. У VII стагоддзі на гэтых тэрыторыях з'яўляецца славянскае насельніцтва. У IX стагоддзі землі Босніі належалі Харвацкаму каралеўству і Сербскаму каралеўству. У XI стагоддзі тэрыторыя сучаснай Босніі перайшла да Венгрыі. У XII стагоддзі, нягледзячы на тэрытарыяльныя прэтэнзіі суседніх дзяржаў, было створана самастойнае Баснійскае княства, якое заставалася незалежным да 1463 года, калі трапіла пад уладу Асманскай імперыі. Знік і княскі род Катраманічаў, які валадарыў у Босніі тры стагоддзі.
Падчас турэцкага панавання баснійцы масава выракаюцца хрысціянства і прымаюць іслам.
Туркі валодалі Босніяй да 1878 года, калі, пасля антытурэцкага паўстання, паводле пастановы Берлінскага кангрэсу, быў усталяваны пратэктарат Аўстра-Венгрыі. Пратэктарат скончыўся анексіяй Босніі і Герцагавіны ў 1908 годзе.
28 чэрвеня 1914 года ў Сараеве быў ажыццёўлены замах на нашчадка аўстравенгерскага трону Франца Фердынанда. З гэтай падзеі пачалася Першая сусветная вайна. Пасля заканчэння вайны Боснія і Герцагавіна ўваходзіць у склад Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 года называлася Каралеўства Югаславія). Падчас Другой сусветнай вайны была ў складзе Незалежнай Дзяржавы Харватыі, а потым перайшла да Сацыялістычнай Югаславіі (СФРЮ).
Суверэнітэт Босніі і Герцагавіны быў абвешчаны ў лістападзе 1991 года. А ў лютым 1992 года быў праведзены рэферэндум па пытанні аб выхадзе з Югаславіі, падчас якога баснійцы-мусульмане і харваты выказаліся за незалежнасць краіны, якая была абвешчаная 3 сакавіка 1992 года. Баснійскія сербы не ўзялі ўдзелу ў рэферэндуме і 7 красавіка 1992 года заявілі пра стварэнне ўласнай рэспублікі. Палітычны канфлікт перарос ва ўзброеныя сутыкненні і этнічныя чысткі, ахвярамі якіх стала шмат жыхароў Босніі і Герцагавіны. ААН накіравала ў Боснію міратворчыя сілы. Праз 42 месяцы пад ціскам ЗША ў Дэйтане было заключана Дэйтанскае пагадненне, паводле якога Боснія і Герцагавіна падзяляецца на дзве часткі: баснійска-харвацкую Федэрацыю Босніі і Герцагавіны (51 % тэрыторыі) і Рэспубліку Сербскую (49 %). 14 снежня 1995 года ў Парыжы падпісаная мірная дамова.
Геаграфія
Тэрыторыя — 51 тыс. кв. км. Сталіца — г. Сараева (каля 300 тыс. чалавек). Буйные гарады — Тузла, Баня-Лука, Мостар, Зеніца. Боснія і Герцагавіна размяшчаецца на тэрыторыі дзвюх гістарычных абласцей-Босніі, займаючай даліну ракі Савы і яе прытокаў, і Герцагавіны, размешчаный крыху паўночней, у басейне ракі Нерэтвы.
У г. Мостар (кантон Герцагавіна-Нерэтва, Федэрацыя Босніі і Герцагавіны) дзейнічае адзін з каледжаў міжнароднай супольнасці.
Дзяржаўны лад і палітыка
Эканоміка
Асноўная валюта ў краіне — канвертавальная марка (0,51 еўра). У населеных харватамі раёнах мае абарот харвацкая куна.
Дэмаграфія
Поўных сведак аб колькасці і структуры насельніцтва няма. Па неафіцыйным сведкам у БіГ зараз жыве 3,6 мільёнаў чалавек, што складвае 82,6 % даваеннага ўзроўня. Афіцыйныя мовы — баснякская, сербская і харвацкая. Рэлігіі — праваслаўе, каталіцтва, магаметанства.
Архітэктура
Беларуска-баснійскія адносіны
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Босніяй і Герцагавінай усталяваны 22 лістапада 1993 г. Па выніках 2013 года двухбаковы гандлёвы абарот склаў 10 мільёнаў долараў ЗША (рост больш, чым у 2,3 разы ў параўнанні з 2012 годам), асноўная доля гандлю прыпадае на беларускі экспарт (9,6 млн. долараў ЗША).
7 сакавіка 2014 г. у г.Сараева Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Босніі і Герцагавіне (па сумяшчальніцтве) Аляксандр Хайноўскі ўручыў даверчыя лісты Старшыні Прэзідыума Босніі і Герцагавіны Жэлька Комшычу.
Гл. таксама
Спасылкі
- Bosna i Hercegovina online. Informativno-turisticki portal (bs) (ням.) (англ.)
- Vlada Federacije Bosne i Hercegovine (bs) (hr) (серб.) (англ.)
- Дзяўчына з Гомельшчыны пачала вучыцца ў Босніі і Герцагавіне
Зноскі
- ↑ Баршчэўская, А. Л., Баршчэўскі, Л. П. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы / Аўт.-склад А. Л. Барчшэўская, Л. П. Баршчэўскі. — 2-е выд. — Мінск.: Радыёла-плюс, 2011. — 560 с.