Уолт Уітмен: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др параметры шаблона Бібліяінфармацыя перенесены на Викиданные
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Літаратура: выдал. шаблона, replaced: {{Link GA| → {{subst:Void| using AWB
Радок 17: Радок 17:
* Сіпакоў Я. Вершаруб з Доўгай выспы // Маладосць. 1969. № 5.
* Сіпакоў Я. Вершаруб з Доўгай выспы // Маладосць. 1969. № 5.


{{DEFAULTSORT:Уітмен Уолт}}
[[Катэгорыя:Паэты ЗША]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў штаце Нью-Ёрк]]


{{Link GA|en}}


{{Бібліяінфармацыя}}
{{Бібліяінфармацыя}}

{{DEFAULTSORT:Уітмен Уолт}}
[[Катэгорыя:Паэты ЗША]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў штаце Нью-Ёрк]]

Версія ад 16:46, 14 сакавіка 2015

Уолт Уітмен

Уолт УІ́ТМЕН (англ.: Walt Whitman; 31 мая 1819, Уэст-Хілс, штат Нью-Ёрк, ЗША — 26 сакавіка 1892) — амерыканскі паэт.

Біяграфічныя звесткі

Працаваў наборшчыкам, настаўнікам, рэдактарам газет. Друкаваўся з 1840-х г.

Творчасць

Яго паэтычнае майстэрства фарміравалася пад уплывам Дж. Байрана, П. Б. Шэлі, Г. Гейнэ, што абумовіла цікавасць У.Уітмена да праблем прыроды і цывілізацыі, салідарнасці краін і народаў, адзінства ўсяго жывога на зямлі, дэмакратычнага развіцця грамадства, асобы і мас, свабоды і абавязку. Сусветную вядомасць прынесла кніга вершаў «Лісце травы» (1855; дапоўненая перавыдавалася шмат разоў), якая насычана біблейскімі вобразамі і матывамі, уключае элементы прозы і навуковую тэрміналогію; філасафічнасць суправаджаецца лірызмам і музычнасцю, манументальныя сцэны — імгненнымі замалёўкамі. Пад уражаннем трагічных падзей грамадзянскай вайны 1861-65 стварыў паэтычныя цыклы «Барабанны бой» і «Калі ў двары перад домам цвіў гэтай вясною бэз» (абодва 1865). Аўтар кнігі публіцыстыкі «Дэмакратычныя далячыні» (1871), апавяданняў, артыкулаў.

Беларускія пераклады

  • Лісце травы: (частка вершаў і ўрыўкі паэм з аднайменнай кнігі) / Пер. з англ. Я. Сіпакова. — Мн.: Мастац.літ., 1978.
  • Спеў аб Гаяваце: Паэма / Г. Лангфэла. Лісце травы: Вершы / У. Уітмен. Пер.з англ. А. Куляшова, Я. Сіпакова; Прадм. М. Тычыны. — Мн.: Мас.літ., 1994. — 303 с. — (Скарбы сусветнай літаратуры). ISBN 5-340-01366-9

На беларускую мову вершы У. Уітмена перакладалі Ю. Гаўрук, Я. Семяжон, Я. Сіпакоў, К. Цвірка.

Літаратура

  • Сіпакоў Я. Вершаруб з Доўгай выспы // Маладосць. 1969. № 5.