Нінбо: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др Bot: Migrating 39 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q42780 (translate me) |
др →Гісторыя: выдал. шаблона, replaced: {{Link GA| → {{subst:Void| using AWB |
||
Радок 72: | Радок 72: | ||
У мінулым Нінбо славіўся вытворчасцю традыцыйнай кітайскай мэблі. |
У мінулым Нінбо славіўся вытворчасцю традыцыйнай кітайскай мэблі. |
||
⚫ | |||
{{Link GA|zh}} |
|||
⚫ |
Версія ад 17:17, 14 сакавіка 2015
Горад
Нінбо
宁波, Níngbō
| ||||||||||||||||||||||
Нінбо (кіт. трад. 寧波, спр. 宁波, піньінь Níngbō; літаральна «спакойныя хвалі») — партовы горад субправінцыйнага ўзроўню з насельніцтвам 5.527.000 чалавек (па дадзеных 2005 года), размешчаны на паўночным усходзе правінцыі Чжэцзян у Кітайскай Народнай Рэспубліцы . З поўначы Нінбо абмываецца залівам Ханчжоўвань, з усходу — Усходне-Кітайскім морам. Горад мяжуе з Тайчжоў на поўдні і з Шаасінам на захадзе. На паўночны ўсход ад Нінбо за вузкім пралівам знаходзіцца горад Чжоўшань. Плошча горада 9365 км ², даўжыня берагавой лініі 1562 км. ВУП на душу насельніцтва складае 39.045 юаняў (2004).
Гісторыя
Першымі еўрапейцамі, якія пабывалі ў Нінбо былі партугальцы ў 1522 годзе. Нінбо таксама быў адным з 5 «дагаворных партоў», адкрытых для гандлю згодна з Нанкінскім дагаворам ў 1842 г пасля заканчэння Першай опіумнай вайны паміж цынскім Кітаем і Вялікабрытаніяй. У ходзе вайны брытанцы авалодалі горадам неўзабаве пасля паспяховага штурму крэпасці Чжэньхай ў вусце ракі Юн 10 кастрычніка 1841 года. У 1864 горад на працягу шасці месяцаў ўтрымлівалі тайпіны.
У мінулым Нінбо славіўся вытворчасцю традыцыйнай кітайскай мэблі.