Брысталь: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: мэр → мер, т ў → т у (2), зьм → зм, юдзмі → юдзьмі using AWB
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Спасылкі: выдаленне Ш:Link GA, replaced: {{Link GA| → {{subst:Void| (2) using AWB
Радок 89: Радок 89:
{{Унітарныя адзінкі Англіі}}
{{Унітарныя адзінкі Англіі}}


{{DEFAULTSORT:Брысталь}}
[[Катэгорыя:Горад Брысталь|*]]
[[Катэгорыя:Гарады Англіі]]



{{Link GA|en}}
{{Link GA|pl}}


{{Сіці Вялікабрытаніі}}
{{Сіці Вялікабрытаніі}}

{{DEFAULTSORT:Брысталь}}
[[Катэгорыя:Горад Брысталь|*]]
[[Катэгорыя:Гарады Англіі]]

Версія ад 18:35, 14 сакавіка 2015

Горад, цырыманіяльнае графства, унітарная адзінка
Брысталь
англ.: Bristol
Герб
Герб
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Мэр
Заснаваны
1155
Плошча
110 км²
Вышыня цэнтра
11 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
416 400 чалавек (2007)
Часавы пояс
Тэлефонны код
0117
Паштовы індэкс
BS
Афіцыйны сайт
bristol-city.gov.uk (англ.)
Брысталь на карце Вялікабрытаніі
Брысталь (Вялікабрытанія)
Брысталь

Брысталь або Брыстал (англ.: Bristol) — горад у Англіі, унітарная адзінка са статусам "сіці" і цырыманіяльнае графства, порт у Паўднёва-Заходняй Англіі ў Вялікабрытаніі, на рацэ Эйване, недалёка ад яе ўпадзення ў Брыстальскі заліў Атлантычнага акіяна.

Цырыманіяльнае графства Брысталь не падзелена на раёны (унітарнае), і ўтворана 1 красавіка 1996 года з раёна былога неметрапольнага графства Эйван.

Геаграфія

Займае плошчу 110 км², абмываецца на паўночным захадзе Брыстальскім залівам, на поўначы мяжуе з цырыманіяльным графствам Глостэршыр, на поўдні - з цырыманіяльным графствам Сомерсет. Стары горад размешчаны на правым беразе ракі Эйван, а прыгарады Рэдкліф і Кліфтан - на крутых узвышшах левага берага.

Гісторыя

На месцы Брысталя ў часы Рымскай імперыі існаваў ваенны лагер Абона, ад якога да Бату вяла брукаваная дарога. Пасля засялення Брытаніі англамі мястэчка было пераназвана ў Brycgstow, што значыць «месца ля моста». У XI стагоддзі пераправа праз Эйване была ўмацавана нарманскімі феадаламі, якія ўзвялі тут адзін з самых велічных замкаў у заходняй Англіі.

У XII стагоддзі Брысталь пачаў ператварацца ў асноўны порт, праз які ішоў гандаль Англіі з Ірландыяй. У 1247 годзе брыстальская гавань была добраўпарадкавана шляхам адвядзення рэчышча Фрома на захад. Праз Эйван быў перакінуты каменны мост. У 1373 годзе Брысталь стаў самастойнай адміністрацыйнай адзінкай - графствам.

Пры Эдуардзе III Брысталь - трэці па велічыні горад Англіі пасля Лондана і Ёрка. Брыстальскія мараходы вывозілі айчынную воўну ў Іспанію і Партугалію, вяртаючыся назад з грузам херасу і партвейну.

Новы росквіт брыстальскага порта звязаны з уздымам афрыканскім гандлем рабамі ў XVII і XVIII стагоддзях. Брысталь праславіўся як сталіца шакаладнай прамысловасці. Падчас Англійскай рэвалюцыі мясцовыя жыхары да апошняга падтрымлівалі караля Карла Сцюарта.

Брысталь працягваў багацець і развівацца на працягу ўсяго XVIII стагоддзя, захоўваючы значэнне вядучага порта Брытанскай імперыі. Хоць у 1809 годзе былі завершаны амбіцыйныя работы па паглыбленні і мадэрнізацыі гавані, да гэтага часу горад ужо пачаў саступаць свае перадавыя гандлёвыя пазіцыі Ліверпулю і Глазга. Прычынай гэтага было не толькі бурнае развіццё баваўнянай прамысловасці на поўначы краіны, але і страта амерыканскіх калоній, а таксама забарона гандлю людзьмі.

Гарады-пабрацімы

Брысталь з'яўляецца горадам-пабрацімам наступных гарадоў:

Спасылкі