Яўген Багарнэ: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
JerzyKundrat (размовы | уклад) др DEFAULTSORT |
др →Спасылкі: выдаленне Ш:Link GA, replaced: {{Link GA| → {{subst:Void| using AWB |
||
Радок 83: | Радок 83: | ||
* [http://www.geocities.com/henrivanoene/genleuchtenberg.html Genealogy of the Ducal Family of Leuchtenberg] |
* [http://www.geocities.com/henrivanoene/genleuchtenberg.html Genealogy of the Ducal Family of Leuchtenberg] |
||
* [http://www.heraldica.org/topics/france/napoleon.htm#elsewhere Heraldica.org — Napoleonic titles outside France] |
* [http://www.heraldica.org/topics/france/napoleon.htm#elsewhere Heraldica.org — Napoleonic titles outside France] |
||
{{DEFAULTSORT:Багарнэ Яўген}} |
{{DEFAULTSORT:Багарнэ Яўген}} |
||
Радок 95: | Радок 97: | ||
[[Катэгорыя:Удзельнікі бітвы пад Вязьмай]] |
[[Катэгорыя:Удзельнікі бітвы пад Вязьмай]] |
||
[[Катэгорыя:Імёны, высечаныя пад Трыумфальнай аркай, Парыж]] |
[[Катэгорыя:Імёны, высечаныя пад Трыумфальнай аркай, Парыж]] |
||
{{Link GA|sv}} |
Версія ад 18:36, 14 сакавіка 2015
Прынц Эжэн (Яўген) Багарнэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Eugène Rose de Beauharnais | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Пасада скасавана | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
3 верасня 1781 Парыж (Каралеўства Францыя) |
||||||
Смерць |
21 лютага 1824 (42 гады) Мюнхен (Каралеўства Баварыя) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Багарнэ | ||||||
Бацька |
Аляксандр дэ Багарнэ (прыёмны) Напалеон I |
||||||
Маці | Жазэфіна Багарнэ | ||||||
Жонка | Аўгуста Амалія Баварская | ||||||
Дзеці |
Жазэфіна (1807—1876) |
||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, афіцэр, ваенны, калекцыянер мастацтва | ||||||
Аўтограф | |||||||
Манаграма | |||||||
Род войскаў | кавалерыя і пяхота | ||||||
Званне | генерал | ||||||
Камандаваў | Chasseurs à Cheval de la Garde Impériale[d] і 4th Army Corps[d] | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прынц Эжэн Роз (Яўген) дэ Багарнэ (фр.: Eugène Rose de Beauharnais; 3 верасня 1781 — 21 лютага 1824) — віцэ-кароль Італіі, дывізіённы генерал. Пасерб Напалеона.
Кар'ера
Адзіны сын першай жонкі Напалеона Жазэфіны Багарнэ. Яго бацька, віконт Аляксандр дэ Багарнэ, быў генералам рэвалюцыйнай арміі. У гады Тэрору яго незаслужана абвінавацілі ў здрадзе і пакаралі смерцю.
Пасля шлюбу маці з Напалеонам 1 лютага 1805 года Яўген атрымаў тытул прынца Французскай імперыі, 2 лютага 1805 года — Ордэн Ганаровага легіёна, а 7 чэрвеня 1805 года — тытул віцэ-караля Італіі. У 1812 годзе камандаваў 4-м (італьянскім) пяхотным корпусам Вялікай Арміі.
Яўген стаў фактычным кіраўніком Італіі (тытул караля насіў сам Напалеон), калі яму было ўсяго 24 гады. Але ён здолеў кіраваць краінай досыць цвёрда: увёў у дзеянне Грамадзянскі кодэкс, рэарганізаваў армію, пабудаваў каналы, умацаванні і школы і здолеў заслужыць любоў і павагу свайго народа.
У 1805 годзе Яўген атрымаў вялікі крыж ордэна Жалезнай кароны і вялікі крыж ордэна Святога Губерта Баварскага. 23 снежня 1805 года ён быў прызначаны галоўнакамандуючым корпусам, якія блакавалі Венецыю, 3 студзеня 1806 года — галоўнакамандуючым Італьянскай арміяй, а 12 студзеня 1806 года — генерал-губернатарам Венецыі.
Цырымонія каранацыі Італьянскага віцэ-караля, падрыхтаваная графам Луі-Філіпам Сегюром, праходзіла ў Міланскім саборы 26 мая 1805 года. Для каранацыйных адзенняў былі абраны зялёны і белы колеры. На партрэтах мастакі А. Апіяні і Ф. Жэрар захавалі гэтыя раскошныя адзенні. Спалучэнне элегантнага крою і віртуознага выканання дазваляе выказаць здагадку, што касцюм быў выкананы ў майстэрні прыдворнага вышывальшчыка Піко, які выконваў замовы па вырабу каранацыйных касцюмаў Напалеона I, выкарыстоўваючы мадэлі, прапанаваныя мастаком Жан-Батыстам Ізабэ і зацверджаныя самім Імператарам. На плашчы вышыты зоркі ордэнаў Ганаровага легіёна і Жалезнай кароны. (Малы каранацыйны касцюм экспануецца ў Дзяржаўным Эрмітажы. У Расію патрапіў як сямейная рэліквія разам з калекцыяй зброі, якую прывёз малодшы сын Яўгенія Багарнэ — Максіміліян, герцаг Лейхтэнбергскі, муж дачкі імператара Мікалая I Марыі Мікалаеўны).
Пасля першага адрачэння Напалеона Яўген Багарнэ сур'ёзна разглядаўся Аляксандрам I у якасці кандыдата на французскі прастол. За адмову ад сваіх італьянскіх уладанняў атрымаў 5000000 франкаў, якія перадаў свайму цесцю — каралю Баварыі Максіміліяну-Іосіфу, за што яго «памілавалі» і падаравалі тытулы ландграфа Лейхтэнбергскага і князя Айхштэцскага (па іншых даных — купіў іх у 1817 годзе).
Даўшы слова не падтрымліваць больш Напалеона, не прымаў удзелу (у адрозненне ад сястры Гартэнзіі) у яго рэстаўрацыі падчас «Ста дзён», а ў чэрвені 1815 года ганараваны Людовікам XVIII тытулам пэра Францыі.
Да самай смерці жыл у сваіх баварскіх землях і актыўнага ўдзелу ў еўрапейскіх справах не прымаў.
Масонства і Багарнэ
20 чэрвеня 1805 года была заснавана першая Вялікае ложа Італіі — Вялікі ўсход Італіі[1], першым Вялікім майстрам (камандорам) якой стаў Яўген Багарнэ. Ён заставаўся на пасадзе Вялікага майстра да 1814 года[2][3].
Статус і тытулы
- 1804—1805 гады: Яго Імператарская высокасць, прынц Францыі.
- 1805—1807 гады: Яго Імператарская высокасць, прынц Францыі і віцэ-кароль Італіі.
- 1807—1810 гады: Яго Імператарская высокасць, прынц Францыі, віцэ-кароль Італіі і прынц Венецыі.
- 1810—1814 гады: Яго Імператарская высокасць, прынц Францыі, віцэ-кароль Італіі, прынц Венецыі і вялікі герцаг Франкфурцкі.
- 1817—1824 гады: Яго Каралеўская высокасць, герцаг Лейхтэнбергскі і прынц Эйхштэцскі.
Сям'я і дзеці
14 студзеня 1806 года, у Мюнхене (Баварыя), Яўген ажаніўся з Аўгустай (1788—1851), прынцэсай Баварскай, дачкой Максіміліяна I, караля Баварыі і Аўгусты, ландграфіні Гесэн-Дармштацкай. Ад яе меў 7 дзяцей:
- Жазэфіна Максіміліяна Яўгена Напалеонэ (1807—1876), з 1823 замужам за Оскарам I Бернадотам, каралём Швецыі і Нарвегіі
- Яўгенія Гартэнзія Аўгуста (1808—1847)
- Аўгуст Шарль Эжэн Напалеон (1810—1835), герцаг Лейхтэнбергскі, герцаг дэ Санта-Круз; жонка з 1834 — Марыя II, каралева Партугаліі
- Амелія Аўгуста Яўгенія Напалеонэ (1812—1873), муж з 1829 — Педру I, імператар Бразіліі
- Тэадэлінда Луіза Яўгенія Аўгуста Напалеонэ (1814—1857)
- Караліна Клацільда (1816)
- Максіміліян Лейхтэнбергскі (1817—1852), герцаг Лейхтэнбергскі, князь Раманаўскі; жонка з 1839 — вялікая князёўна Марыя Мікалаеўна, дачка імператара Мікалая I Паўлавіча.
Зноскі
- ↑ Aldo Mola, Storia della Massoneria Italiana, Tascabili Bompiani, 2001. ISBN 88-452-4814-3
- ↑ Storia della Massoneria Italiana — GRANDE ORIENTE D’ITALIA DELLA MASSONERIA DI RITO SCOZZESE ANTICO E ACCETTATO — Provenienza Storica Piazza del Gesù- Universamente Riconosciu …
- ↑ 1805-1860 La nascita del Grande Oriente d’Italia e il ruolo della Massoneria nel Risorgimento
Спасылкі
- Яўген Багарнэ на www.museum.ru
- Багарнэ Эжэн Роз дэ на hrono.ru
- Genealogy of the Ducal Family of Leuchtenberg
- Heraldica.org — Napoleonic titles outside France
- Нарадзіліся 3 верасня
- Нарадзіліся ў 1781 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Парыжы
- Памерлі 21 лютага
- Памерлі ў 1824 годзе
- Памерлі ў Мюнхене
- Пахаваныя ў царкве Святога Міхаіла ў Мюнхене
- Багарнэ
- Члены Баварскай акадэміі навук
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Французскія камандзіры напалеонаўскіх і рэвалюцыйных войн
- Асобы:Першая Французская імперыя
- Род Лейхтэнбергскіх
- Мемуарысты Італіі
- Кіраўнікі Італіі
- Масоны Італіі
- Вялікія майстры ВВІ
- Удзельнікі бітвы пад Вязьмай
- Імёны, высечаныя пад Трыумфальнай аркай, Парыж